
Беларусы Грузии / BY in Georgia
☕️
Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у Сабуртала!
🤝🏻
Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым на цікавыя тэмы ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы.
🌟
Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯
Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся.
Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца
. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️
У кавярні ёсці духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, мацця ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы
🕖
Калі: 29.04 (серада) 20:00
📍
Месца:
"BAHO"
(150 метраў ад ст.м. Дэлісі)
💰
free donation
Удзел па
рэгістрацыі
ў апытанцы суполкі
🚨
Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася…
☕️
Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай!
🤝🏻
Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟
Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯
Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся.
Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца
. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️
У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, какава, віно
🕖
Калі: 15.04 (серада) 19:00
📍
Месца:
"But First Cacao"
💰
free donation
Удзел па
рэгістрацыі
ў апытанцы суполкі
🤍
Беларускамоўны квіз
"Беларусь як матулю люблю" адбудзецца 20 красавіка(панядзелак) ў
Poddon bar
(71/73 Lermontov St, Batumi).
🤍
Вас чакаюць 7 тураў з пытаннямі пра Беларусь, вясёлыя вядоўцы, топавая музыка, цікавыя падарункі!
Мы ведаем, вы так доўга гэтага чакалі
😉
Таму рэгіструйцеся хутчэй па спасылцы ніжэй з камандай альбо без.
🦉
Чакаем вас з добрым настроем
🦉
✍️
Абавязковая рэгістрацыя:
тут
✍️
🐇
Уваход: 15 лар гатоўкай
🐇
💃
Каманда: да 7 чалавек
🕺
🚪
Дзверы: 19-30
🚪
🕗
Пачатак: 20.00
🕗
❓
Па пытаннях звяртацца: квіз
"Беларусь як матулю люблю"
❓
👍
Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі
У аўторак, 14 красавіка, у Тбілісі адбудзецца
юбілейны запіс праекта "Умоўна геніяльнае шоу".
"Умоўна геніяльнае шоу" – гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі ж, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь.
Гэтым разам - з украінскай камікесай
Янай Лютай
.
Уваход -
любы данат
. Запісвайцеся праз тэлеграм
@umounyja.
📆
Дата:
14 красавіка
⏰
Час:
20.00 (час мясцовы)
📍
Месца:
Speak easy, 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili, Тбілісі
Беларусы Грузии / BY in Georgia
pinned «
🚨
Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася…
»
🚨
Тэрміновы збор на лячэнне
Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога!
Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Усе гэтыя годы Слава дапамагаў іншым беларусам, а зараз дапамога спатрэбілася яму.
Страхоўка аформлена, але пачне дзейнічаць толькі з 17 красавіка, таму зараз усе медыцынскія выдаткі неабходна пакрываць самастойна.
Дадаткова сітуацыю ўскладняе тое, што Вячаслаў нядаўна страціў працу і застаўся без даходу.
💸
Ужо за адзін дзень знаходжання ў шпітале і правядзення аналізаў спатрэбілася каля 2400 лары. Кожны наступны дзень стацыянару каштуе прыкладна 800 лары.
🎯
Агульная неабходная сума збору: 8 000 лары.
Зараз гэта сапраўды пытанне жыцця і смерці.
🙏
Просім аб матэрыяльнай падтрымцы - любая сума важная і можа дапамагчы выратаваць жыццё.
Рэпосты і распаўсюд інфармацыі таксама вітаюцца.
📌
Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029
Tatsiana Prokharava
📌
Кантакт для сувязі пры ныяўнасці дадатковых пытанняў I справаздачы:
@TP2912
(Таццяна)
@olsmol_gr
(Вольга)
Адказы і пытанні пра параўнальнае жыццё ў Польшчы з Севярынам Квяткоўскім
Атмасфера, дакументы, асаблівасці.
Яшчэ нядаўна лічылася, што ашалелы нацыяналізм сустракаецца толькі ў Варшаве, але і да Познані дакаціўся.
Накідвайце свае тэмы і пытанні.
🕗
20.00
🗓
6 красавіка, панядзелак
📍
аКсяродак, Клдзіашвілі, 32
💰
данат на падтрымку прасторы
Батумі – зямля абяцаная для беларусаў. Сустрэча з Севярынам Квяткоўскім
Падчас імпрэзы закранаем тэмы:
“Ах, Варшава мая, ах сталіца!” – цяпер не толькі жарт з “Народнага Альбому”.
Пісьменнік і журналіст стварыў грамадскую арганізацыю “Belarus 2020”: з якой мэтай і каго заклікае далучыцца?
“Маналогі на краі мора” – Севярын Квяткоўскі прачытае ўрыўкі са сваёй новай аповесці, якая пісалася ў Батумі.
🗓
3 красавіка, пятніца
🕗
20.00
📍
Клдзіашвілі, 32. аКсяродак
💰
данат на развіццё прасторы
☕️
Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай!
🤝🏻
Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟
Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯
Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся.
Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца
. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️
У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, какава, віно
🕖
Калі: 01.04 (серада) 20:00
📍
Месца:
"But First Cacao"
💰
free donation
Удзел па
рэгістрацыі
ў апытанцы суполкі