
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
🔥
Слухаем «Гарэзлівы пацалунак. Кніга першая» Евы Вайтоўскай ад Еўрарадыё!
У аснову рамана лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1991-1999 гадах, маляваная манга-мастачкай Тада Каору (1960-1999). Звышпапулярны коміксавы серыял застаўся няскончаным праз заўчасную смерць аўтаркі, што не зашкодзіла яму здабыць прыхільнікаў ва ўсім свеце — і не толькі сярод аматараў мангі і анімэ. «Гарэзлівы пацалунак» быў некалькі разоў экранізаваны азіяцкімі тэлестудыямі, а сюжэт гэтай гісторыі ўжо зрабіўся вандроўным.
Аўтарка беларускага рамана вырашыла перасяліць герояў мангі з Токіа 1990-х у сучасны ёй Мінск і паглядзець, што з гэтага атрымаецца
🏆
Раман запісаны ў якасці спецыяльнага прызу Еўрарадыё на прэміі Гедройця.
📖
Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч»
🎧
Агучыла Алена Зуй-Вайцяхоўская, а паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце і на Еўрарадыё.
🔥
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы ўжо на пляцоўках!
Спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па класе шведскай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэнняў. Цяпер Алена іх атрымае.
Аднак на фоне апакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і яе планы, усё ідзе не так, як задумвалася. Алена і Тунці ледзь не робяцца сведкамі рэдкай астранамічнай з’явы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было?
Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь. Аповед можна чытаць як працяг папярэдняга рамана Анкі Упалы «На заснежаны востраў» або як асобную кнігу.
🎧
Агучыла Ядзвіга Дзяюн, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на нашым YouTube-канале.
💥
Слухаем «Дзяльбу кабанчыка» Віктара Карамазава ад праекта «Беларуская літаратура»!
👀
Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Гэта цяпер вам нічога не скажуць гэтыя словы: дзяльба кабанчыка. А калісь гэта была галоўная падзея ў вёсцы, і не толькі ў ёй – для гарадскіх сыноў і ўнукаў гэта таксама быў абавязковы акцэнт усяго года. Пры дзяльбе кабанчыка людзі заўсёды станавіліся самі сабой: хто – добрым і міласэрдным, хто – злым і хцівым, кагосьці мучыла сквапнасць, а кагосьці – сумленне, адным словам, выпрабуйце і вы сябе падчас дзяльбы кабанчыка – які чалавек вы?
🎧
Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура»,
а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
‼️
Бел.Read
запрашае прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову!
🎉
📆
Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей
🔥
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform
💥
Слухаем вершы Юлія Таўбіна ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!
📓
Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
Вось яна, вяршыня міжваеннай паэзіі. Вершы Юлія Таўбіна мадэрныя па форме, а калі гаварыць пра філасофскі змест, то ніякага апісання пад гэтым відэа не хопіць. Беларуская паэзія тады імкліва развівалася, і вершы Таўбіна фіналяць гэты амбітны перыяд.
🎧
Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
❤️
Слухаем «Каменнае сэрца» Паўла Севярынца
📓
Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»
«Каменнае сэрца» – зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на «сутках», «хіміі» ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах.
💌
Павал Севярынец — лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Былы палітвязень.
🎧
Знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
🔄
Даражэнькія, а ці вы ўжо паспелі паслухаць нашую апошнюю навінку? Мы — так, то дзелімся з вамі нашымі любімымі цытатамі з «Перамены месцаў».
Беларусь, 2017 год. Дасведчаная суддзя і беспрацоўнае дзяўчо выпадкова мяняюцца целамі — што з гэтага атрымаецца?
Слухайце «Перамену месцаў» Югасі Каляды проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы па спасылцы на нашым сайце.
✨
Аўдыякніга-неспадзяванка сакавіка ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧
Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
Вітанкі, даражэнькія! Вось і надышоў час адкрыць таямніцу апошняй зімняй аўдыякнігі-неспадзяванкі!
У лютым вы слухалі
«Срэбную дарогу» Сціны Джэксан
— сучасны шведскі дэтэктыў і дэбютны крымінальны раман пісьменніцы.
Як вам?
🔥
«Перамена месцаў» Югасі Каляды ўжо на пляцоўках!
🚂
Слухаем доўгачаканую навінку, якую летась абралі для агучкі і мы, і нашыя падпісанты
Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?
🏆
Кніга атрымала II месца прэміі Гедройця-2025, а таксама спецпрыз
audiobooks.by
📖
Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм»
🎧
Агучыла Валянціна Малініна, а паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.