Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Будзьма беларусамі!

budzmaorg
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Subscribers
2 440
24 hours
2
30 days
Post views
248
ER
11,07%
Posts (30d)
Characters in post
646
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Books
Audience gender
Female
Audience age
35-44
Audience financial status
Middle
Audience professions
Media & Communication
Summary
April 09, 15:40
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

📝
Дзень мэдыка. Казка для дарослых ад Яны Вольскай
У аўтарскай рубрыцы «Казкі жыцця» Яна Вольская распавядае гісторыю пра педыятарку Антаніну Міхайлаўну, якая сорак гадоў лекавала малых пацыентаў і не ведала, якую небяспеку могуць уяўляць іх шчырыя дзіцячыя знакі ўдзячнасці.
Антаніна Міхайлаўна аддала мэдыцыне сорак гадоў, і амаль дваццаць зь іх — у адной паліклініцы свайго роднага Партызанскага раёну. Яе дзядуля быў вайсковым лекарам, начальнікам вайскова-мэдычнага кіраваньня Міністэрства абароны, бацька — таксама лекарам, кардыёхірургам, прафэсарам мэдычнага ўнівэрсытэту. Брат Антаніны Міхайлаўны, бліскучы анэстэзіёляг, выправіўся з місіяй у Экватарыяльную Гвінэю. Таму ў малой Антаніны з самага дзяцінства не паўставала пытаньня, якую прафэсію выбраць. З пяці гадоў яна праслухоўвала фанэндаскопам сваіх лялек, давала мікстуры плюшавым мішкам і зайцам, ставіла ўколы, вымярала тэмпэратуру і ціск, выпісвала рэцэпты і вітаміны.
Падарослеўшы, Антаніна зусім крыху павагалася — пэдыятрыя альбо акушэрства. А потым усё ж выбрала пэдыятрыю. Такі ўжо ў яе быў цёплы ўспамін пра сваіх першых лекарку ды мэдсястру, інтэлігентных, уважлівых дамаў у бялюткіх халатах, пра сваю першую паліклініку, дзе побач з шатняй былі дзіцячыя карусэлі і аўтамат з каўбойскім ружжом, зь якога трэба было цэліць у маленькі экран і трапляць у злодзеяў. А яшчэ пра аптэку, дзе Антаніне набывалі «Аскарбінку» і «Гематаген».
Працяг
па спасылцы
.
📌
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 15:01
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🤍
Чаму народныя казкі такія жорсткія? Сапраўдныя казкі нашых прабабуляў
🔵
Што рабіла з сялянамі «Жаласлівая пані»?
🔵
Як «Кручаны кот» справакаваў зомбі-апакаліпсіс?
🔵
Чаму беларускі Робін Гуд не раздаваў грошы бедным?
🔵
За што ліса забіла ваўка? За што кот забіў лісу?
🔵
Чаму ў казках усе паміраюць?
🔵
Хто самы небяспечны звер? Дзе тут мараль?!
📺
Народныя казкі, пра якія мы ніколі не чулі — у нашым відэа:
https://youtu.be/jSIO5CCBeeA
#смаленневепрука
— факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.
📍
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука»
глядзіце па спасылцы
.

April 09, 14:03
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🎶
🤍
Спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш» — вынік 100-гадовай працы беларусаў
У Варшаве перавыдалі спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору».
Budzma.org
пагутарыла з укладальніцай перавыдання, музыкай і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.
Спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору» ўпершыню выйшаў у Нью-Ёрку ў 2006 г. Яго ўклаў дзеяч беларускай эміграцыі Кастусь Верабей. У кніжцы змешчаны тэксты песень, якія спявалі беларусы ў эміграцыі. Аднак у зборніку не было нот, былі толькі словы, аўтарства якіх, да таго ж, не заўсёды дакладна вядомае.
Падрабязней
.
🖥
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 13:03
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🎤
На канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» выступіць Irdorath
23 красавіка на канале «Сепультура Alive» гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў.
Музыканты пакажуць новую праграму Bestiarium і гэта будзе проста фантастычна! Чаму? Таму што кожны выступ гурта — сапраўдная магія і чарадзейства. А яшчэ таму што новы альбом прысвечаны беларускім міфічным істотам. Гэта будзе сапраўдны эксклюзіў: сёлета гурт плануе толькі сем канцэртаў, а анлайн-шоў на Сепультуры Alive стане восьмым.
▶️
Далучайцеся да трансляцыі
23 красавіка ў 20:00 (Менск) !
Працяг
па спасылцы
.
📌
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 12:02
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🗞
Мастак з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі
Мастак Віктар Васюкевіч з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі. Артэфакт быў знойдзены на гарышчы хаты сваяка мастака. Якім чынам рэліквія трапіла да сям’і жывапісца — высветліць зараз складана.
Паводле сямейнай легенды, родныя Віктара ўцяклі з навагрудскага гета падчас фашысцкай акупацыі, змяніўшы прозвішча: сапраўднае прозвішча яго маці было Кац. Прынесены імі скрутак быў схаваны на гарышчы вясковай хаты пад саломай, лістамі пергамента была заслана ўся падлога.
Падрабязней
.
🖥
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 11:02
Media unavailable
4
Show in Telegram

🤪
А як вам сама гонка?
😛
Відэа з цік-ток канала
_vytoki
.

April 09, 10:03
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🔍
На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле
У цэнры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам, піша
«Наша Ніва»
.
Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.
Працяг
па спасылцы
.
📌
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 09:04
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

📖
У Беластоку заснаваная новая беларуская паэтычная серыя «Брукаванка»
Серыя ахоплівае перыяд з пачатку 1990-х гадоў да 2020 года.
🧐
Зборнікі вершаў Алеся Аркуша «Не думаць пра сон і паразы» і Янкі Лайкова «Песні збянтэжаных рэк» распачалі паэтычную серыю «Брукаванка».
Гэта невялікія паэтычныя зборнікі кішэннага фармату, якія можна ўзяць у дарогу, пакласці ў кішэню і паехаць кудысьці, — распавёў беларускі пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык і заснавальнік серыі Алесь Аркуш Польскаму радыё. — «Брукаванка» падобная на серыю «Паэты планеты», у якой выходзяць выбраныя кнігі паасобных аўтараў, — кажа ён.
Падрабязней
.
🖥
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 08:03
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🔴
Ганна Златкоўская: «Сённяшняя Беларусь — гэта размалёўка наадварот: кожны колер старанна знішчаецца»
У Беларусі прынялі чарговы вар’яцкі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ і бяздзетнасці. З гэтай нагоды Ганна Златкоўская разважае пра тое, што гэта азначае на практыцы і чаму датычыць практычна кожнага жыхара Беларусі.
Ну нельга быць геем, нельга не жадаць мець дзяцей, нельга ў прынцыпе адрознівацца ад іншых людзей. І гэта галоўны мэсэдж. Бо рознасць — яна ж заўсёды пра свабоду. Пра жаданні і намаганні, пра непадпарадкаванне, пра свой асабісты шлях у жыцці.
Працяг
па спасылцы
.
📌
Па гэтай спасылцы
адкрыецца без VPN
.

April 09, 07:02
Media unavailable
4
Show in Telegram

📖
Падручнікі Чырвонай арміі былі па-беларуску?
#гісторыя
#беларусь
#такаягісторыя
#будзьмабеларусамі