Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Беларуская музыка

charnuxa
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Subscribers
2 560
24 hours
2
30 days
2
Post views
1 566
ER
61,21%
Posts (30d)
12
Characters in post
604
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Music
Audience gender
Female
Audience age
25-34
Audience financial status
Middle
Audience professions
Media & Communication
Summary
March 30, 07:24
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

🚀
Будзьма Раіць! Тэлеграм-каналы, на якія
САПРАЎДЫ
варта падпісацца!
🔘
Cudy Animacyi
— блог беларускага аніматара. Тут знойдзеце анонсы навінак сусветнай анімацыі, асабістыя рэкамендацыі Івана. Цікава будзе не толькі прафесіяналам, але і ўсім аматарам паглядзець на прыгожае.
👍
WARTA
— нацыянальна-арыентаванае медыя, створанае дзеля пашырэння беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі, культурніцкіх і асветніцкіх матэрыялаў.
🎧
Беларуская музыка
— аўтарскі тэлеграм-канал Аляксандра Чарнухі. Анонсы новых выпускаў «Міністэрства сепультуры», аўтарскія рэцэнзіі на новыя альбомы, вельмі актыўны чат і шмат прыемных бонусаў для падпісчыкаў.
🇬🇪
Беларусы Грузии / BY in Georgia
— інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.
🤖
Будзьма разам!
— тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.

March 27, 10:24
Media unavailable
9
Show in Telegram

Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Гэта быў чароўны канцэрт фантастычнай артысткі Светы Бень. Калі раптам вы прапусцілі гэты сеанс магіі, абавязкова паглядзіце запіс нашай трансляцыі
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
І абавязкова скажыце дзякуй музыкантам, якія зрабілі для вас усю гэтую прыгажосць!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Арцём Прыпісноў і Johnny Cosmic

March 26, 07:52
Media unavailable
1
Show in Telegram

Ужо сёння адбудзецца канцэрт на Сепультуры Alive — для вас выступіць адна з самых таленавітых артыстак Беларусі, цудоўная Света Бень. Яна рыхтуе адмысловую праграму, а дапамагаць ёй будзе яшчэ адзін фантастычны беларускі музыкант — Яўген Кучмейна (.К). Гэта будзе вельмі круты канцэрт, і я ўпэўнены, што вы атрымаеце сапраўдную асалоду! Далучайцеся заўтра, 26 сакавіка, да трансляцыі ў 21:00 па Менску.
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
А яшчэ абавязкова падтрымлівайце праект і артыстку данатамі. Робім для вас
❤️
https://buymeacoffee.com/sepulive

March 24, 18:58

У беларускім панк-року здарылася ідэальнае комба! Справа вось у чым: Стас Пачобут з гурта Deviation і музыканты з Contra la contra аб’ядналіся, каб запісаць бескампрамісны, сыры, злы матэрыял. Дэма праекта Taren уже можна паслухаць на Bandcamp.
Калі вам раптам вельмі не хапала Deviation і Contra la contra, стары матэрыял ужо заслуханы да такой ступені, што ведаеш усе песні напамяць, то Taren — акурат тое, чаго вы так доўга чакалі.
Па энергетыцы гэты запіс нагадвае класічныя альбомы Deviation — Guerilla Urbana і «Чарговы дзень пад акупацыяй». Выкручаная на максімум агрэсія, ніякіх намёкаў на мелодыку — чысты хардкор-панк на тэмы, якія ўсім баляць, але менавіта ў такім ключы мала хто іх прамаўляе.
Тут знайшлося месца і рэальным сюжэтам з нашага жыцця (песня «Стрэл»), і дыялогу з гуртом Ulis («Імперыя мусіць здохнуць»), а ёсць песня на верш Віктара Жыбуля («Пашанцавала»).
Хуткі. Злы. Шчыры. Менавіта за гэта мы любім Deviation і Contra la contra. Менавіта за гэта мы палюбім Taren. Канцэнтраваная эмоцыя і нерв для сапраўдных аматараў беларускага панк-року.
https://taren.bandcamp.com/album/--2

March 22, 09:01
Media unavailable
1
Show in Telegram

Гэты гурт пачынаў з кавераў на Deep Purple, а стаў адным з самым пазнавальных у беларускай музыцы. Іх любілі за мяжой, а ў Беларусі яны ладзілі сапраўдныя рэйвы па БТ і спявалі пра сексуальныя прыгода рандомнага беларуса. Палац - сапраўдныя легенды беларускай музыкі, якіх варта было б шанаваць на дзяржаўным узроўні. Але лёс склаўся зусім па-іншаму. Глядзіце выпуск, там будзе шмат цікавага! І сумнага.
https://youtu.be/9IY_P66kUXc

March 18, 10:54
Media unavailable
1
Show in Telegram

📢
Ужо зусім хутка адбудзецца канцэрт Светы Бень! Гэта будзе шыкоўная праграма для беларусаў і беларусачак па ўсім свеце.
https://www.youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
❤️
І цяпер мы заклікаем падтрымаць праект і артыстку данатамі, калі ў вас ёсць такая магчымасць. Гэта важна, каб пакрыць выдаткі на арганізацыю трансляцыі і выказаць сваю падзяку камандзе Сепультуры Alive і Свеце Бень.
🎤
Вы можаце набыць сімвалічны квіток на гэты канцэрт
https://buymeacoffee.com/sepulive
💔
Ці стаць сталым спонсарам праекта, бо мы рыхтуем для вас яшчэ шмат цікавостак
https://buymeacoffee.com/sepulive/membership
😍
Калі вы падтрымліваеце Сепультуру Alive, вы падтрымліваеце беларускую музыку. Мы шчыра ўдзячныя вам за дапамогу і ўвагу да праекта! Беларусь там, дзе мы!

March 16, 14:40

Зміцер Гурневіч запрасіў на канапу. Паразмаўлялі з ім пра музыку, літаратуру і асабістае. Будзьце асцярожныя з гэтай спасылкай, калі вы ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=pFilYZ0EkMI

March 12, 09:04
Media unavailable
1
Show in Telegram

📢
З гонарам паведамляем! Света Бень выступіць у Сепультуры Alive 26 сакавіка.
🎤
У гэтым канцэрце прагучаць як вядомыя песні артысткі, так і некалькі зусім новых кампазіцый, якія яшчэ нідзе не гучалі. Частка матэрыялу атрымае новае гучанне дзякуючы нечаканым музычным калабарацыям — гледачоў чакаюць сюрпрызы і асаблівая атмасфера жывога эксперыменту.
💔
Кранальныя, глыбокія і вельмі асабістыя песні ад адной з самых адметных беларускіх артыстак — у жывой онлайн-падзеі, якую нельга прапусціць.
🔥
Абавязкова далучайцеся да анлайн-трансляцыі на канале Сепультура Alive
https://youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
👻
і падтрымлівайце праект і Свету Бень сімвалічнымі квіткамі на канцэрт праз сервіс Buy me a coffee.
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы 26 сакавіка ў 21:00 па Менску на канале Сепультура Alive!

March 08, 09:01
Media unavailable
1
Show in Telegram

Беларускі метал ведаюць па ўсім свеце і кайфуюць ад яго. А вы кайфуеце? Сёння праверым! Я прынёс вам дзесяць найкруцейшых альбомаў у гісторыі Беларусі. Паглядзіце, паслухайце, зацаніце! Магчыма, у вас ёсць і свой топ? Тады залятайце ў каментары і будзем спрачацца!
https://youtu.be/dvw9K9dPClg

March 05, 10:29
Media unavailable
1
Show in Telegram

🥁
Та-дааааам!
На гэты раз на Сепультуры Alive плануецца магутная прэм'ера! Мы рыхтуем для вас эксклюзіўны канцэрт, які адбудзецца 26 сакавіка ў 21:00 па менскім часе. Праграма, якую вы ўбачыце, прагучыць упершыню і гэта будзе проста ваў!
😍
Абяцаем.
https://youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI
📢
Запісвайце дату, стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб нічога не прапусціць. Сустракаемся роўна праз тры тыдні. А ў наступны чацвер мы абвесцім імя артыста!
❤️
Купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, падтрымлівайце праект і артыста. Мы сапраўды рыхтуем нешта вельмі асаблівае!
https://buymeacoffee.com/sepulive