
Годная гісторыя
Чаму беларусы ў 1918 не здолелі адбудаваць дзяржаву, а ў літоўцаў і ўкраінцаў (1917–1921) гэта атрымалася? Беларусы менш хацелі сваю дзяржаву?
Не, справа не ў гэтым.
Розніца была ў палітычных умовах. У Літве і ва Украіне нацыянальныя эліты да 1917 года былі значна лепш арганізаваныя. Пакуль
у Беларусі вынішчалася ўсё нацыянальнае пасля паўстання Каліноўскага
, ва Украіне мясцовыя эліты прасоўвалі сваю культуру і ўкраінскія каштоўнасці. А Літве імперыя надзяляла менш увагі, бо русіфікаваць літоўцаў было значна складаней.
Таму ў літоўцаў дзейнічала Літоўская Тарыба, якая ў 1918 годзе абвясціла незалежнасць і змагла стварыць органы ўлады. Ва Украіне з’явілася Украінская Цэнтральная рада, якая кантралявала вялікую частку тэрыторыі і мела ўласныя ўзброеныя сілы.
У Беларусі таксама існавала Рада БНР, але яна фактычна не кантралявала тэрыторыю, не мела сваёй арміі і моцна залежала ад нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Таму ў выпадку Літвы і Украіны гаворка ішла пра рэальную ўладу, а ў выпадку Беларусі – хутчэй пра
дэкларацыю незалежнасці без магчымасці яе абараніць.
Але галоўны фактар – немцы.
Пасля Брэсцкага міру значная частка тэрыторый былой імперыі апынулася пад кантролем Германіі. Немцы падтрымалі стварэнне літоўскай дзяржавы, бо хацелі мець буфер паміж сабой і расіяй. Украінскую дзяржаву яны таксама падтрымалі, бо ім была патрэбна ўкраінская сельская гаспадарка і пастаўкі збожжа. А
ў незалежнай Беларусі немцы не бачылі для сябе выгоды.
Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне лёс Беларусі вырашаўся ўжо не ў Мінску, а ў супрацьстаянні паміж Польшчай і бальшавікамі. Але ніводны з бакоў не быў зацікаўлены ў стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы. Польшча разглядала беларускія землі як частку сваёй польскай прасторы, а бальшавікі – як тэрыторыю для савецкай рэспублікі.
У выніку пасля Беларусь была падзеленая імі. Літва здолела захаваць незалежнасць, бо была меншая, больш этнічна аднародная і паспела атрымаць міжнароднае прызнанне пасля падтрымкі немцамі
.
Украіна таксама спрабавала стаць незалежнай, але праз вайну, барацьбу розных армій і ўмяшанне суседніх дзяржаў не змагла ўтрымаць сваю дзяржаўнасць. Супраць незалежнай Украіны спрацаваў роўна той жа фактар, што і супраць Беларусі. Проста пазней.
Таму наступны дзень незалежнасці святкавалі ўжо ў 1991.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
За любы данат ад 5 еўра
па спасылцы
вы прымаеце ўдзел у разыгранцы кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы – «У восем гадоў я была на вайне».
Данаты збіраем на падзяку лектарам — таму гэта не проста магчымасць выйграць кнігу, а яшчэ і падзякаваць нашым экспертам
❤️
Не забывайцеся, што данаціць варта толькі калі вам гэта бяспечна і вы за мяжой.
Сёння ў 20:00 па Мінску мы не толькі правядзем прамы эфір пра БНР, але і разыграем прыз!
У эфіры:
Цімох Акудовіч
– папулярызатар гісторыі.
Тэма:
Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі
– сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма:
Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
Спасылка на трансляцыю – тут.
Без БНР не было б БССР
У беларускіх падручніках пачалі выкрэсліваць БНР, у найлепшым выпадку называючы яе «існай толькі на паперы». У тых жа падручніках славяць БССР – кажуць, вось дзяржава дык усім дзяржавам дзяржава была!
Але ведаеце што? Без БНР ніколі б не было БССР. Абвяшчэннем незалежнасці і стварэннем БНР беларусы заявілі пра тое, што запыт на незалежнасць не проста існуе – гэта літаральна патрэба. Бальшавікі, якія збіралі шматы расійскай імперыі, канечне, не збіраліся даваць незалежнасць беларусам – але і проста акупаваць яны ўжо не маглі, бо баяліся ўзброенага супраціву (напрыклад, як Слуцкі Збройны Чын).
Таму бальшавікі абвесцілі ССРБ – нібыта незалежную савецкую рэспубліку, якую стварылі для беларусаў. Гэтая квазідзяржаўнасць праіснавала нядоўга: пад бягучыя патрэбы яе замянілі на ЛітБел, а пасля – зноў абвесцілі БССР.
Без БНР у нашай гісторыі сёння беларусы жылі б у складзе расіі як Татарстан ці Башкартастан – з прызывам на расійскія імперскія войны, калі было б незразумела, ці загляне ўвогуле сонца ў наша ваконца.
І дарэчы! Далучайцеся сёння да нашага эфіру пра БНР!
🕗
20:00 (Мінск)
📺
YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Што за звер такі – ЛітБел? Адкуль узялося гэтае недаВКЛ у 1919 годзе?
ЛітБел – гэта неафіцыйная кароткая назва Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Карацей,
квазідзяржаўнага ўтварэння, якое стварылі бальшавікі ў 1919
годзе падчас грамадзянскай і польска-савецкай вайны,
на пераважна акупаваных беларускіх землях.
Адкуль гэта ўзялося? Бальшавікі ў канцы 1918 абвесцілі Літоўскую Савецкую Рэспубліку
,
а пасля і ССРБ. У лютым 1919 для зручнасці іх аб’ядналі ў ЛітБел. Галоўная мэта стварэння ЛітБела была ў тым, каб зрабіць буфер паміж савецкай расіяй і Польшчай, дзе ішла вайна за тэрыторыі былой расійскай імперыі.
Адначасова бальшавікі імкнуліся аслабіць нацыянальныя рухі – як беларускі, звязаны з урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, так і літоўскі, які будаваў незалежную дзяржаву пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы ў 1918 годзе.
«Рэспубліка» кантралявала толькі частку тэрыторыі, якую адваявала Чырвоная армія, і цалкам залежала ад рашэнняў масквы. У рэальнасці ключавую ролю там часта адыгрывала не грамадзянская ўлада, а камандаванне Чырвонай арміі, таму самастойнай дзяржавай ЛітБел не быў.
Што ў беларускай, што ў літоўскай гістарыяграфіі
ЛітБел звычайна разглядаецца не як форма дзяржаўнасці, а як палітычны праект савецкай расіі, створаны без уліку інтарэсаў беларусаў і літоўцаў.
Нядзіўна, што беларусы і літоўцы лічаць ЛітБел адмоўнай з’явай. У адрозненне ад бальшавікоў, якія 70 гадоў у падручніках расказвалі пра ЛітБел як прыклад «інтэрнацыянальнай рэспублікі».
А ўжо заўтра далучайцеся да нашага эфіру пра БНР!
🕗
20:00 (Мінск)
📺
YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Рыжскі мірны дагавор: як Беларусь дзялілі без беларусаў
18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж савецкай расіяй і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога. Ён завяршыў савецка-польскую вайну 1919–1920 гадоў і вызначыў новую мяжу ў рэгіёне. Паводле гэтага дакумента
беларускія землі проста падзялілі:
усходняя частка засталася ў складзе савецкай расіі, а Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.
Для беларусаў гэта было сапраўднай трагедыяй. Дагавор
фактычна знішчыў надзею на ўласную дзяржаву,
якая з’явілася ў 1918 годзе пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Пры гэтым саміх беларусаў да перамоваў не дапусцілі. З польскага боку перамовы вялі прадстаўнікі ўлады, звязаныя з Юзэфам Пілсудскім, з савецкага – дэлегацыя на чале з Адольфам Іофэ. Інтарэсы Беларусі фармальна прадстаўлялі бальшавікі, але фактычна яны дзейнічалі ў інтарэсах масквы. Падчас абмеркаванняў нават
гучала прапанова перадаць Польшчы Менск у абмен на саступкі на ўкраінскім кірунку, але польскі бок адмовіўся.
Пасля падзелу беларусы апынуліся па розныя бакі мяжы і ў розных палітычных сістэмах. У савецкай Беларусі спачатку праводзілі палітыку беларусізацыі, але ўжо ў канцы 1920-х гадоў яна змянілася на русіфікацыю і рэпрэсіі. Многіх дзеячаў культуры і навукі арыштоўвалі, ссылалі або расстрэльвалі. У Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, улады праводзілі паланізацыю: закрывалі беларускія школы, абмяжоўвалі выкарыстанне беларускай мовы, а актывістаў нацыянальнага руху пераследавалі і саджалі ў турмы. У выніку
нацыянальнае адраджэнне, якое пачалося пасля Першай сусветнай вайны, было спыненае на доўгі час.
Рада БНР спрабавала данесці да еўрапейскіх дзяржаў, што падзел Беларусі несправядлівы, але заходнія краіны падтрымалі Польшчу, якую бачылі буферам і абаронай ад бальшавікоў. Што не выратавала Еўропу ад вайны ў 1939
.
Рыжскі мір стаў для беларусаў напамінам, што без уласнай дзяржавы і моцнай нацыянальнай палітыкі будучыню краіны будуць вырашаць іншыя.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Прамы эфір да Дня Волі!
23 сакавіка а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.
У эфіры:
Цімох Акудовіч
– папулярызатар гісторыі.
Тэма:
Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі
– сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма:
Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
📅
23 сакавіка
🕗
20:00 (Мінск)
📺
YouTube «Годна»
Спасылка на трансляцыю – тут.
Без якіх людзей немагчыма ўявіць БНР? Без каго яе б не стварылі?
БНР была вынікам працы дзясяткаў дзеячаў. І хаця мы зараз пералічым значна меншую колькасць, усё ж трэба разумець, што некалькі чалавек былі лакаматывам усяго руху, але не стваральнікамі ўсяго.
Іван Луцкевіч
Быў адным з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху. Яшчэ да 1917 ён разам з паплечнікамі стварыў палітычнае і культурніцкае асяроддзе беларускага адраджэння. Праз газету «Наша Ніва» фармавалася ідэя беларусаў як асобнай нацыі з правам на ўласную дзяржаву. У 1917 годзе Луцкевіч удзельнічаў у арганізацыі Усебеларускага з’езда, які павінен быў вызначыць будучыню Беларусі пасля распаду расійскай імперыі.
Антон Луцкевіч
Удзельнічаў у падрыхтоўцы Усебеларускага з’езда і пасля яго разгону бальшавікамі ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады з’езда. Менавіта гэты орган працягнуў працу і паступова ператварыўся ў Раду БНР, якая ў 1918 годзе пачала абвяшчаць элементы беларускай дзяржаўнасці.
Янка Серада
У 1917 годзе быў адной з цэнтральных фігур Усебеларускага з’езда. Пасля разгону з’езда ён застаўся ў кіраўніцтве беларускага палітычнага руху і ў 1918 годзе ўзначаліў Раду БНР. Пад яго старшынствам была прынята Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвясціла Беларусь незалежнай дзяржавай.
Язэп Варонка
Узначаліў першую выканаўчую ўладу новай дзяржавы. У сакавіку 1918 года ён стаў кіраўніком Народнага сакратарыята – фактычна першага ўрада БНР. Яго задача была арганізаваць дзяржаўнае кіраванне і стварыць адміністрацыю, якая павінна была прадстаўляць беларускую ўладу.
Аркадзь Смоліч
Удзельнічаў у працы Усебеларускага з’езда і ў беларускіх нацыянальных арганізацыях. Смоліч распрацоўваў уяўленне пра тэрыторыю Беларусі і мадэль будучай дзяржавы, што стала асновай для палітычных дакументаў Рады БНР.
Вацлаў Ластоўскі
Пасля разгону Усебеларускага з’езда бальшавікамі Ластоўскі працягнуў працу ў беларускіх палітычных структурах, з якіх пазней сфармавалася Рада БНР. Як публіцыст і палітычны дзеяч ён актыўна абгрунтоўваў ідэю беларускай дзяржаўнасці і ўдзельнічаў у падрыхтоўцы палітычных рашэнняў Рады, што прывялі да прыняцця Трэцяй Устаўной граматы БНР і абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе
.
Без іх палітычнай і арганізацыйнай працы абвяшчэнне БНР у 1918 годзе было б вельмі малаверагодным. А без абвяшчэння БНР у 1918 сёння беларусы, хутчэй за ўсё, не мелі б уласнай дзяржавы.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Якія краіны прызналі БНР? І што ўвогуле такое – прызнаць краіну?
Спачатку давайце асэнсуем, што такое перыяд 1917–1920. Гэта час, калі буйныя імперыі распадаюцца, а на іх месцы з’яўляецца шмат новых дзяржаў. Межы існуюць толькі на мапах, рэальнага кантролю за гэтымі межамі звычайна ні ў каго няма. Прычым межы малююцца так, што адзін горад можа знаходзіцца ў складзе трох ці чатырох краін адначасова.
Стары светалад бурыцца, з’яўляецца новы – але ён яшчэ не ўпарадкаваны і ніхто не разумее, якім ён будзе далей. Вырашаць гэта збяруцца ў 1919 годзе на Парыжскай канферэнцыі.
Маладыя краіны пачынаюць завязваць міжнародныя адносіны – адкрываюць дыпламатычныя ўстановы, прызначаюць амбасадараў, абменьваюцца дыпламатычнымі нотамі. І вось хто заводзіў адносіны з БНР.
Украінская Дзяржава гетмана Скарападскага
У 1918 годзе БНР даслала ноты з просьбай пра афіцыйнае прызнанне і пра супрацоўніцтва супраць бальшавікоў. Украіна дазволіла працу беларускай місіі. Дарэчы, таксама ўкраінцы выдалі 4 млн марак крэдыту – фактычна гэта быў першы бюджэт БНР.
Але пазней адносіны крыху пагоршыліся, бо ўкраінцам сталі нецікавыя беларусы ў «шэрым статусе», з якога самі ўкраінцы выйшлі праз прызнанне Германіяй і іншымі вялікімі еўрапейскімі краінамі.
Літва
Літоўцы таксама лічылі адной з галоўных пагрозаў для сваёй краіны бальшавікоў. Таму ў Вільні, а пасля ў Коўне дзейнічала беларуская місія. Таксама ў Літве дзейнічала Міністэрства беларускіх справаў на чале з Язэпам Варонкам і Першы беларускі полк пад камандаваннем Аляксандра Ружанцова, складзены з гродненскіх беларусаў. Усё супрацоўніцтва з Літвой згарнулася пасля падпісання літоўцамі мірнай дамовы з бальшавікамі.
Латвія
У 1919-1920 беларускія прадстаўнікі атрымалі права дзейнічаць, у тым ліку ў палітычным полі, ад імя беларускага народа. Дыпламатычная місія знаходзілася ў Рызе.
Эстонія
Эстонія адной з першых
прызнала
БНР і дазволіла адкрыць амбасаду ў цэнтры Таліна. Паміж урадамі Эстоніі і БНР ішло абмеркаванне розных працоўных пытанняў – хаця нават праз сто гадоў яны выглядаюць звычайнымі: пытанне візаў, міграцыі, дазволу на жыхарства.
Фінляндыя
Фінляндыя таксама ў спісе першых, хто прызнаў БНР – бо фіны, як і беларусы, добра ведалі, што такое расійскае ярмо. У Хельсінках працавала беларуская дыпламатычная місія, якая не толькі выбудоўвала адносіны з фінамі, але і шукала саюзнікаў у барацьбе супраць бальшавікоў.
Чэхія
У 1919 годзе ў Празе пачала працаваць беларуская дыпламатычная місія. Яна падтрымлівала сувязі з урадам і займалася прадстаўленнем беларускіх інтарэсаў у Цэнтральнай Еўропе. Чэхаславацкія ўлады дазволілі дзейнасць беларускай місіі і падтрымлівалі афіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі БНР. З 1923 года ў Прагу пераехалі многія беларускія палітыкі з Літвы, у тым ліку Рада БНР. Бальшавікі марылі да іх дацягнуцца – і зрабілі гэта пасля акупацыі Чэхаславакіі ў 1945.
Швецыя і Данія
Абедзве скандынаўскія краіны дазволілі адкрыць амбасады (што дэ-факта можна лічыць прызнаннем па сённяшніх крытэрах), якія працавалі да 1920 года ў Стакгольме і Капенгагене.
Турцыя
У Стамбуле (Канстанцінопалі) адкрылі беларускую амбасаду – Турцыя падтрымлівала дыпламатычныя стасункі з БНР і прызнавала маладую краіну.
Францыя
Пасля Першай сусветнай вайны гэта была ключавая краіна Еўропы, падтрымка якой вырашыла б усё. І, на жаль, Францыя не падтрымала беларусаў – бо ў яе інтарэсах была моцная Польшча як буфер паміж Еўропай і бальшавіцкай расіяй. Праз 20 гадоў бальшавікі разам з нацыстамі падзеляць Польшчу і пачнуць Другую сусветную – так што французы крыху пралічыліся.
💫
Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee