
Лёгкая Мова
А як вы кажаце па-беларуску "НАПЕРЕГОНКИ"?
🤤
Хто пераможа, як думаеце?
😅
Гэты жывы помнік побыту XIX ст. хавае ў сабе цэлую гісторыю старажытнага роду. Капліца-пахавальня як сімвал памяці ды кахання стаіць сярод вады і старых дрэваў у маленькім мястэчку Ідолта.
І гэта толькі адна з 20 лакацыяў з нашага новага фотагіду «Беларусь у тваім фокусе». Ён створаны для тых, хто хоча адкрыць таямнічую, напаўзабытую, багатую на гісторыю Беларусь.
У фотагідзе вы знойдзеце:
🧭
20 асноўных лакацыяў з QR-кодам, які дапаможа пракласці да іх маршрут;
📖
гісторыі славутасцяў і адпаведных месцаў;
💡
спісы і каардынаты цікавых мясцінаў, якія можна паглядзець побач;
📸
старонкі, дзе можна ўклеіць фота і сабраць уласную гісторыю падарожжаў;
🏷
купон са зніжкаю 10 % на якасны друк фота ад
@a.lisa.by
Кожны гід у эстэтычна аформленай упакоўцы – сапраўдны падарунак для аматараў вандровак і роднай краіны.
Кошт фотагіду – 160 рублёў. Адправім «Белпоштаю» ў розныя куткі Беларусі і свету.
📩
Аформіць заказ можна па спасылцы:
https://forms.gle/SvA1U7BXFThPCNxs8
Сябры, з вялікім хваляваннем прэзентуем вам наш новы праект – фотагід па не ўсім знаёмых месцах нашай краіны. Дзякуем кожнаму і кожнай за тое, што з намі
🫶🏻
🫶🏻
🫶🏻
Каб 6-е (шостае) выданне календароў-слоўнічкаў "Лёгкая Мова" на 2027 год пабачыла свет, абвяшчаем татальную ліквідацыю – 25 руб. замест 55!
Гэты каляндарык – збор шматлікіх самабытных словаў, цікавых і рэдка ўжываных у сучасным часе. Цудоўная магчымасць узбагаціць Ваш слоўнікавы запас
😌
З радасцю адправім Вам каляндарык поштаю, або можаце зрабіць заказ праз WB:
https://www.wildberries.by/catalog/596180560/detail.aspx?size=812531424
🫶🏻
🫶🏻
🫶🏻
ЛЁСТАЧКІ (lostački)
(назоўнік, толькі множны лік)
Ліслівасць, салодкія словы, кампліменты.
🔸
Лёстачкі падпускае – прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб нешта сабе выманіць. (Прыказкі Лагойшчыны)
🔸
Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць – адправеднік рас. выразу "Вилять хвостом (угодничать)"
#словы_Л
А вось адкуль слова "страўнік"
☺️
ТРАВÍЦЬ (travić)
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)
Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.
#словы_С
Цікавае і ўжо вясновае слова, якое мае колькі варыяцый і значэнняў:
1. Апошні снег.
2. Апошні сын або дачка.
3. (падскрэ́біш) – малы хлеб з астаткаў цеста.
4. (падскрэ́буш) – саскрэбенае цеста з дзяжы, што засталося на закваску.
5. (падскро́бка, падскрэ́бка) – маленькая булка з астаткаў цеста.
Фота:
@avramenko_nina
Кажуць, вось-вось! А заўтра ўжо вясна!
🥰
АДЛÍЖЫЦЬ (adližyć)
(дзеяслоў, закончанае трыванне)
Стаць адліжным (пра цёплае з раставаннем снегу надвор'е).
🔸️
Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш. (Брыль).
#словы_А
Добрым людзям – добры вечар!
Святы вечар, шчодры вечар!
🌟
З нагоды Шчодрага вечара абвяшчаем акцыю на календары-слоўнічкі "Лёгкая Мова" – 40 рублеў замест 55 па промакодзе "ШЧОДРЫК
🙌
Заказаць каляндарык можна праз Direct – адправім вам поштаю
🥰
Шчодрая акцыя дзейнічае і на заказы праз Wildberries (арт. 596180560)
💜
📅
Календары-слоўнічкі «Лёгкая Мова» – гэта 365 дзён разам з роднай мовай. Унутры беларускія словы і выразы з перакладам на рускую і ангельскую мовы, чароўныя аўтарскія выцінанкі, атмасферныя здымкі і тонкая эстэтыка. Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну. Кожны – у падарункавай скрыначцы.
Паспейце зрабіць свой год па-сапраўднаму родным! Падарыце сабе і блізкім кавалачак цяпла і натхнення!
💫
Фота:
@graph_calligraph
Даражэнькія нашыя, шчыра віншуем Вас з надыходам Новага года! Няхай Новы год прынясе вам шмат-шмат добрага: радасных момантаў, добрых навінаў, цёплых пачуццяў
💫
💫
💫
Дзякуй кожнай і кожнаму з вас, што застаецеся з намі і роднаю моваю
🤗