Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Толькі пра мову

pramovu
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Subscribers
2 930
24 hours
1
30 days
-14
Post views
759
ER
24,71%
Posts (30d)
32
Characters in post
228
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
EDEducation Language Learning
Audience gender
Female
Audience age
35-44
Audience financial status
Middle
Audience professions
Education
Summary
March 31, 16:43
Media unavailable
3
Show in Telegram

У дзень разьвітаньня з сакавіком — 2-гі выпуск
слоўнічка разьвітаньняў
: дзіцячых, жартоўных, на сон.

March 30, 17:02
Media unavailable
1
Show in Telegram

30 сакавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы
• Абвясьціўшы Незалежнасьць 25 Сакавіка 1918 году, Урад БНР неадкладна пачаў ствараць асновы беларускае дзяржавы. Ужо праз 5 дзён — 30 сакавіка — беларуская мова была
абвешчана адзінаю дзяржаўнаю
.
• Дзяржаўны і афіцыйны статус беларускае мовы зацьвярджалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году.
• Але пастанова Народнага Сакратарыяту БНР была першым такім рашэньнем, якое адпавядала сучасным дзяржаўна‑праўным нормам.
• Гэта быў няпросты крок, бо беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё.
• БНР дынамічна стварала сыстэму беларускамоўнай адукацыі.

Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі — заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі.
Шырэй у артыкуле
https://smarturl.click/axDd

March 30, 15:32
Media unavailable
3
Show in Telegram

Дыялёг па-беларуску: што скажам, сьцьвярджальна кіўнуўшы галавой? Маем выбар!

March 29, 08:53
Media unavailable
1
Show in Telegram

Ці вы ведалі, хто такія „
благавухія
“?
Як рабіць прышчэпку ад моўнай русыфікацыі беларускіх мазгоў: майстар-кляса ад прафэсара
Ніла Гілевіча
. Сёньня дзень памяці народнага паэта Беларусі

March 28, 16:37
Media unavailable
3
Show in Telegram

Пра дзеяслоў
рашыць
: трэба ведаць ня толькі яго спражэньне (я
рашý
, але ты
рэ́шыш
, ён/яна
рэ́шыць
, мы
рэ́шым
, вы
рэ́шыце
, яны
рэ́шаць
), але і першароднае значэньне:
рашыць гаспадарку
,
рашыць жыцьця
. А праблему й задачу лепш
разьвязваць
.

March 27, 14:37
Media unavailable
3
Show in Telegram

Прыглядаемся да веснавых дрэваў: што ўвесну зьяўляецца на вярбе? А на бярозе?

March 26, 15:10
Media unavailable
3
Show in Telegram

Падарунак каму? Ім
абодвум
,
абедзьвюм
? А мо
абаíм
? Нельга блытаць гэтыя формы, будзе ня проста граматычная памылка, а непаразуменьне, і нават сямейны канфлікт магчымы! То слухайма тлумачэньне.

March 25, 17:21
Media unavailable
1
Show in Telegram

Сёньня гаворым пра Незалежнасьць — найважнейшы для кожнага годнага народу панятак. Пра гэтае беларускае слова, яго глыбіннае значэньне, паходжаньне й прыгоды, пра яго адпаведнікі ў іншых эўрапейскіх мовах.
З Днём Незалежнасьці 25 Сакавіка!

March 24, 16:20
Media unavailable
3
Show in Telegram

Сакрэты беларускага вымаўленьня!
Усе мы з школьных гадоў безьліч разоў і бачылі, і пісалі слова
сшытак
. Але ці правільна вымаўляем яго і іншыя словы з падобнымі зьбегамі зычных?

March 23, 19:06
Media unavailable
3
Show in Telegram

Як разьвітацца па-беларуску? „Да пабачэньня“? Але гэта далёка не адзіны выраз. Маем вялікі іх выбар — на ўсе выпадкі жыцьця.
Слоўнічак разьвітаньняў
, выпуск 1