Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Радыё Свабода — Беларусь

radiosvaboda
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
Subscribers
13 700
24 hours
-18
30 days
Post views
1 188
ER
13,73%
Posts (30d)
Characters in post
478
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Politics
Audience gender
Female
Audience age
35-44
Audience financial status
Middle
Audience professions
Media & Communication
Summary
April 10, 05:31
Media unavailable
1
Show in Telegram

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сержука Вітушкі

https://smarturl.click/MGL5V
10 сакавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
1762
— Шклоў атрымаў герб і магдэбурскае права.
1931
— у Менску рэпрэсавалі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
1942
— адбылося «Магілёўскае цунамі». Загінулі каля 2 тысяч чалавек.
1983
— у Зэльве адбылася вялікая працэсія людзей на пахаваньні Ларысы Геніюш.
1998
— зьявілася грамадзкае аб’яднаньне «Ахова птушак Беларусі».
2010
— у авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай эліты.

April 09, 19:35
Media unavailable
1
Show in Telegram

Уладзімір Пуцін аб’явіў перамір’е ў вайне супраць Украіны на паўтара дня
https://smarturl.click/p2e7G
Яно прымеркавана да праваслаўнага Вялікадня і будзе доўжыцца з 16-й гадзіны 11 красавіка да канца дня 12 красавіка, гаворыцца на сайце Крамля.
30 сакавіка Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падтрымлівае спыненьне агню, у тым ліку і на Вялікдзень.

April 09, 18:22

Асноўнае за 9 красавіка
• Як расейцы
набываюць
нерухомасьць ў Беларусі і на што гэта можа паўплываць
• Чаму прапагандысты загаварылі пра «ценевых дармаедаў»?
Разьбіраем з экспэртамі
• Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны».
Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука
• У менскім офісе архітэктурнай студыі ZROBIM architects
затрымалі каля 50 супрацоўнікаў
• У Вільні
прайшоў прэм’ерны паказ
фільму Bialacki / Unbroken пра нязломнага праваабаронцу Алеся Бяляцкага
• Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў
прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
• На Берасьцейшчыне
ліквідавалі
ўсе грэка-каталіцкія парафіі
• Моладзь у Беларусі
жыве без адчуваньня катастрофы
, але няма й адчуваньня спакою — дасьледаваньне Цэнтру новых ідэяў
• Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель.
Магчыма, неабходная новая спроба
»

April 09, 17:48
Media unavailable
1
Show in Telegram

У Расеі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй «Мэмарыял», які ў 2022-м атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру разам з Алесем Бяляцкім

https://smarturl.click/VRA1Q
Такое рашэньне агучыў Вярхоўны Суд РФ 9 красавіка на закрытым паседжаньні.
«Мэмарыял» з 1989 году займаецца дасьледаваньнямі рэпрэсій у СССР і перасьледу ў Расеі.
У 2022 годзе «Мэмарыял», украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які тады быў за кратамі, сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру.

April 09, 16:58
Media unavailable
1
Show in Telegram

Калесьнікава: «Апошнім канцлерам Нямеччыны, які размаўляў з Лукашэнкам, была Мэркель. Магчыма, неабходная новая спроба»

https://smarturl.click/mBeqm
У інтэрвію выданьню Taz Марыя Калесьнікава адзначыла, што ў Беларусі ёсьць два шляхі далейшага разьвіцьця.
Адзін — зьнікненьне як сувэрэннай дзяржавы.
Другі — захаваньне сувэрэнітэту і збліжэньне з Эўропай.
Яна лічыць, што Лукашэнка «ня хоча быць часткай Расеі», і ў гэтым ягоныя і эўрапейскія інтарэсы супадаюць.

April 09, 16:29
Media unavailable
1
Show in Telegram

«Яскравы прыклад — Мельнікава». Праваабаронцы-эмігрантцы прапанавалі супрацоўніцтва і вяртаньне на радзіму

https://smarturl.click/zdeOo
Беларусы за мяжой працягваюць атрымліваць паведамленьні ад невядомых аб «узаемавыгадным супрацоўніцтве» і магчымасьці вяртаньня на радзіму.
Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з праваабаронцай цэнтру
«Вясна»
Анастасіяй Васільчук
, якой суразмоўца прывёў «яскравы прыклад» экс-сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.

April 09, 15:59
Media unavailable
2
Show in Telegram

На Берасьцейшчыне зьліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

https://smarturl.click/xVe8M
У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка адмовілі ў скарзе грэка-каталіцкай парафіі
Берасьця
на рашэньне Берасьцейскага абласнога суду аб ліквідацыі парафіі.
Таксама мясцовыя ўлады зьліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў
Баранавічах
. Раней не прайшла перарэгістрацыю і падала заяву на ліквідацыю парафія ў
Івацэвічах
.

April 09, 15:15
Media unavailable
1
Show in Telegram

У менскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі

https://smarturl.click/QbEwp
Затрыманыя каля 50 супрацоўнікаў — усе, хто быў на месцы.
Крыніца —
«Люстэрка»
. Фота — галоўная старонка
ZROBIM architects

April 09, 14:55
Media unavailable
1
Show in Telegram

Сын «апазыцыйнага» пісьменьніка і «салдат гібрыднай вайны». Расказваем пра новага міністра інфармацыі Дзьмітрыя Жука

https://smarturl.click/zdeOJ
• Не гаворыць па-беларуску, хоць і мае філялягічную адукацыю.
• 15 гадоў быў дырэктарам БелТА.
• Замяніў Якубовіча ў «Советской Белоруссии».
• Мае ордэн Пашаны і мэдаль «За працоўныя заслугі».
• Неўязны ў краіны Эўразьвязу.

April 09, 14:25
Media unavailable
1
Show in Telegram

Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

https://smarturl.click/E19Y0
6 красавіка КДБ аб’евіў Telegram-чат «СИЗО № 1 Колядичи» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта самы буйны чат сваякоў вязьняў, дзе людзі дзяліліся парадамі, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасьля затрыманьня блізкага, піша
«Вясна»
.
Нядаўна суды ў Беларусі двойчы ўнесьлі яго ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.