Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Асветніцкае Шмаравідла

sex_mova
Вітаю вас ў першым беларускамоўным блогу пра сэкс! Тут аб інтымных таварах і сродках. Давайце палепшым свой сэкс і беларускую мову? Для сувязі @smova_bot
Subscribers
1 140
24 hours
2
30 days
-10
Post views
1 728
ER
151,58%
Posts (30d)
Characters in post
1 827
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Health Blog
Audience gender
Female
Audience age
25-34
Audience financial status
Middle
Audience professions
Psychology & Counseling
Summary
February 01, 07:08

«Я пукаю падчас аргазму»
Ці памятаеце гэтую частку праграмы "Здароўе" з Малышавай? Потым гэты момант і менавіта гэты выраз расьцягнулі на мэмы. Але вось я ўжо не дзяўчына, якая рагоча з мэму, а жанчына, да якой зьвярнуліся з такім пытаньнем у бот зваротнай сувязі.
А тым часам гады бяруць сваё і чым далей, тым большая імавернасьць, што гэтае пытаньне з мэму ператворыцца ў рэчаіснасьць. Таму вяртаюся з допісам для ўсіх нас, каму ўжо не шаснаццаць!
Насамрэч, калі адкінуць жарты, гэта цалкам нармальна й для маладых. Бо
моцнае скарачэньне цягліцаў дна лагва пад час аргазму павялічвае ціск на сьфінктары й газы выштурхоўваюцца
. Іншы раз гэта можа быць нават бяз гукаў, можа й паху амаль ня быць. Проста доля сэкунды на выхад паветра. Больш таго, вы можаце нават не заўважаць, што гэта адбываецца. Бо проста так бывае — моцныя скарачэньні цягліцаў, глыбокія адчуваньні, вялікі ціск на сьфінктары, маленькі пуск газаў.
Гэта норма!
Ня норма будзе тады, калі гэта будзе адбывацца ўвесь час ці разам з газамі будуць выходзіць калавыя масы.
Тады гэта можа быць як адзнака праблемаў із здароўем, так і сыгналам, што трэба зьвярнуць увагу на свой лад жыцьця.
Часьцей за ўсё прычына ў лішку газаў праз асаблівасьці харчаваньня.
Карацей, капуста й бабовыя ня вашыя сябры перад сэксам, калі вас гэта хвалюе.
Можа быць таксама прычына ў сындроме раздражнёнага кішачніка, дысбіёзе, хваробах страўнікава-кішачнага тракту. Тут дапаможа кансультацыя зь лекарамі й татальнае прыняцьце. Бо
адмаўляцца ад аргазму пад час доўгага лекаваньня не заўсёды хочацца, а газы нікуды адразу ня зьнікнуць.
Калі гэта вашая гісторыя, то я бы прапанавала ўключыць сваю шчырасць на максымум і расказаць тым, з кім плянуецца сэкс, пра свой досьвед і трывогі. Маўляў, калі ў мяне глыбокі аргазм, калі мне прыемна і я на піку асалоды, іншым разам мае цягліцы скарачаюцца так моцна, што я магу пукнуць.
У нейкім сэнсе такая размова — гэта тэст на адэкватнасьць. Бо, ну, каму якая справа да газаў, калі чалавеку настолькі прыемна, калі ты так давяраеш сябе, сваё задавальненьне?!
Паўплываць на частату такіх выпадкаў можна зьменай пазыцыі на тую, дзе ціск на жывот меншы.
Зьвярнуцца да лекара трэба, калі пах вам падаецца нейкім занадта непрыемным, гэта адбываецца даволі часта й вы ня бачыце карэляцыі з харчаваньнем і пазыцыямі ці калі вы маеце праблемы зь цягліцамі дна лагва.
Ну, а калі гэта адбываецца нячаста, калі пах нямоцны й побач чалавек у адэкваце, то пукайце на здароўе!
Гэта норма!
Падтрымаць дзейнасьць

June 11, 08:13

Ці бывае ў вас такое, што пасьля сэксу хочацца хутчэй адзецца ці нават сысьці? А калі сэкс быў прыемны, жаданы, і чалавек каханы і вельмі важны?
А ці бывала такое, што вы не канчаеце размову з каханым чалавекам, бо знутры падымаецца пал, і вось вы ўжо займаецеся сэксам?
Можа ў вас яшчэ бывае, што пасьля сэксу вы гатовыя размаўляць пра тэхніку, але ня можаце гутарыць пра эмоцыі пад час яго?
І яшчэ адзін варыянт: можа ў вас аднолькавы сэкс штораз, быццам ён ідзе паводле аднаго сцэнару?
Ёсьць імавернасьць, што
вы ўнікаеце сапраўднай блізкасьці і замяняеце яе сэксам.
Выкарыстоўваеце сэкс як сховішча, каб ня быць занадта ўразьлівымі. У такім выпадку сэкс будзе працаваць як псэўдаблізкасьць: вы голыя, перажываеце прыемнае, адкрытыя ў фізычным пляне, але ня можаце адкрыцца эмацыйна, не размаўляеце шчыра пра пачуцьці, дачыненьні, свой стан.
За сэксуальнымі практыкамі вы можаце хаваць сябе, адцягваць час шчырай размовы, пераводзіць увагу ад балючай тэмы, моманту.
Можа, у такіх паводзінах вінныя траўмы зь мінулага, стрэс ці адсутнасьць навыку дзяліцца пачуцьцямі.
Але можа быць, што гэта пра праблемы ў дачыненьнях, якія страшна агучваць і разьвязваць. Затое прыемна і лёгка замест гэтага бавіць час за сэксам!
Перамяніць паводзіны ў адзін момант амаль немагчыма. Таму пачынайце з дробязяў:
Надавайце ўвагу іншым формам блізкасьці: можна трымацца за рукі, цалавацца, абдымацца ці проста сядзець разам у цішы.
Дазваляйце сабе шчыра гаварыць (услых ці сам/сама сабе), што гэты сэкс цяпер — уцёкі ад рэальных пачуцьцяў. Так, гэта складана! Але
гэта ня робіць вас кепскім чалавекам.
Нават сказаць пра жаданьне сэксу й трывогу, якія вы перажываеце адначасова — гэта ўжо крок да шчырасьці.
Калі не атрымоўваецца гаварыць адкрыта, шукайце мэтафары, параўнаньні, нават мэмы. Гэта й цікавы супольны досьвед, і магчымасьць зразумець нешта новае пра сябе.
Падтрымаць канал

March 30, 08:08

Сэкс і пратэст: чаму мы несьвядома адмаўляемся ад сэксу й блізкасьці ў трывожныя часы
Пад час нейкіх падзей у свеце ці ў краіне мы можам зьмяняць колькасьць сэксу ў сваім жыцці. Іншы раз мы
сублімуем сваю трывогу, чаканьне пераменаў, страх будучыні, выкарыстоўваючы сэкс і мастурбацыю як мэтад супакаеньня.
Іншы раз гэта магчымасьць адчуць нешта прыемнае сярод цёмных пачуцьцяў.
Пра тое, чаму сэкс можа зьнікаць, таксама ёсьць інтуітыўна зразумелыя прычыны: страшна, хочацца схавацца, складана думаць пра сэкс, калі вакол пекла, няма часу, сілаў, жаданьня.
Але што, калі колькасьць сэксуальных камунікацыяў паменшылася праз тое, што цяпер
сэкс — гэта вашая апошняя зона свабоды?
Гэта не канечне выбар. Далёка ня ўсе сьвядома зьмяняюць свае сэксуальныя паводзіны ў цяжкія часы у грамадзтве ці палітыцы. Гэта можа быць па-за межамі нашага разуменьня сваіх паводзінаў. Калі мы адчуваем, што
ні на што не ўплываем і кантроль над нашым жыцьцём амаль страчаны,
для псыхікі даволі натуральна шукаць той кантроль.
Іншы раз сэксуальнае ўзбуджэньне, мастурбацыя, сэкс, фантазіі, стасункі — гэта тое, дзе гэты кантроль ёсьць. Уключаючы яго, псыхіка атрымоўвае такую патрэбную ўпэўненасьць у сабе і будучыні.
У гэтым няма нічога страшнага ці небясьпечнага. Псыхіка чалавека змагаецца з праблемамі так, як можа. Не заўсёды гэта выглядае лягічна, але некаторыя працэсы ўнутры нас не пытаюцца, што мы думаем пра іх.
Праблемай гэта можа быць тады, калі:
- гэта шкодзіць вам ці іншым;
- «вярнуцца» да сэксу ўжо не атрымоўваецца праз дысацыяцыю, агіду да інтымнасьці, страх;
- вы адчуваеце, што пазбаўляеце сябе права на асалоду.
Таму пратэставаць супраць чагосьці праз сэкс — гэта нядрэнна і нават можа быць карысна. Але заставайцеся ўважлівым да свайго стану!
Падтрымаць канал

January 30, 07:08

Эратычныя сны бачылі многія, а ці знаёмыя вам эратычныя кашмары? Мне — так! І вельмі многім людзям таксама. Пры гэтым эротыка й кашмар пад час сну могуць быць як зьвязаныя паміж сабой, так і зусім не.
Бывае, што вы бачыце сон пра нешта прыемнае, цікавае, магчыма, нават тое, пра што толькі марыць можаце, але побач з асалодай увесь сон цягнецца ЁН — страх. Вы можаце нават не разумець, пра што гэты страх, бо ён проста фонам вісіць у паветры.
Першая прычына, якая прыходзіць у галаву, — гэта ваш асабісты досьвед і траўмы. Яны могуць быць даволі зразумелымі і лёгка чытаюцца пад час сну. Але бывае і наадварот, калі
траўма вакол аднаго, а жах у сьне пра зусім іншае
. Тут патрабуецца індывідуальны падыход, бо траўмы, якія не загаіліся, могуць даволі сур’ёзна руйнаваць жыцьцё.
Але калі траўмы, здаецца, няма, а жах і сэкс у снах ёсьць... Тады мы
можам весьці гаворку пра асабістую сувязь трывогі й эратызму.
Прыкладам, вы адчуваеце на сабе ціск ад іншых людзей, грамадзкіх нормаў ці асабістых забабонаў у сфэры сэксу. Магчыма, вам падабаецца ці цікавіць нешта, што выклікае нутраны канфлікт. Тады пад час сну
мы перажываем і жах, і ўзбуджэньне, якое нам і ў жыцьці знаёмае, проста не ў такіх маштабах.
Бо ў рэальнасьці мы можам адчуваць хвалю трывогі, аналізаваць яе й спыняць. А вось сон дае нам поўнае апусканьне ў акіян таго, што й так хвалюе.
Іншы раз сон, эротыка й жах — гэта кактэйль, які стварыўся неяк сам, і за гэтым не стаіць амаль нічога. Ну, прыкладам, перад сном пабачылі нейкі мэм пра сэкс, і гэта выклікала эратычныя мроі, а жахлівыя падзеі адбыліся праз тое, што па вашай галаве каток зрабіў тыгыдык.
Вы нават не прачнуліся, быццам нават не заўважылі, але сон зьмяніў свой настрой.
Яшчэ на падобныя прыгоды могуць быць павязаныя
стрэс, агульная стомленасьць, фізычныя ці псыхалягічныя зьмены, трывожнасьць ці апошнія падзеі ў жыцьці.
Таму калі эратычныя кашмары завіталі да вас усяго колькі разоў, не паўтараюцца зноў і зноў і не маюць агульнага сцэнару — цалкам імаверна, што гэта проста сон.
Проста сон...

December 31, 18:48

Павіншаваць са сьвятамі
💫
Вы можаце зрабіць данат каб падтрымаць маю дзейнасць і мяне
❤️

December 14, 13:20

Я злавіла вельмі многа паведамленьняў ад вас з пытаньнямі,
чаму на такую важную тэму і так мала допісаў.
Таму нам патрэбная сур'ёзная размова!
Ведаеце, што я атрымоўваю часьцей за ўсё ў бот зваротнай сувязі? Гэта паведамленьні з "крута, но давайце па-руску", "у меня ёсьць вапрос, толькі атвет хачу па-руску" ці маё любімае і самае папулярнае: "мне скінулі ваш пост, а можаце перавесьці мне па-руску?"
Спачатку мне было сьмешна, але
празь нейкі час я злавіла такую дэматывацыю...
Перад кожным допісам трэба сябе маральна рыхтаваць, так бы мовіць
😁
Ну й балючая тэма ўсіх кантэнт-мэйкераў у беларускамоўнай прасторы — калі ствараць, калі трэба працаваць? Пасьля кожнага допісу да мяне прыходзяць людзі з пытаньнямі, і я рада на іх адказаць, гэта матывуе і падтрымоўвае мяне. Але ж мне
трэба ствараць допіс і выкладаць яго тады, калі я змагу адказваць.
Улічваючы, што ў мяне дурнаватае здароў'е і я многа працую, на гэта ня так многа часу.
Цяпер я атрымала так многа паведамленьняў з просьбамі пісаць часьцей, што ігнараваць гэта проста нельга. Але й абяцаць постынг раз-два на тыдзень ці нават на два... я не магу.
Прашу прыняць і прабачыць! А каб кантэнт усё ж выходзіў, проста пішэце мне ў
@smova_bot
, пра што вам цікава, стаўце падабайку (ці што іншае), падтрымоўвайце канал рэпостамі, данатамі і проста заставайцеся з імной. Нешта будзе!

December 12, 08:07

Аргазм ужо падыходзіць, але ніяк-ніяк не атрымоўваецца яго перажыць, усё быццам чагосьці не стае? Ёсьць ідэі!
Мэханізм атрыманьня аргазму ў нас усіх падобны, але трохі розны. Таму ўнівэрсальнай парады няма. Але я магу расказаць вам пра гэты мэханізм, вы паназіраеце за сабой і разам мы зможам дайсьці да піку!
Вам трэба зразумець і запомніць шлях, якім вы крочыце па лесьвіцы асалоды да аргазму.
Ёсьць нейкая стымуляцыя, на яе ёсьць цялесная рэакцыя. Будзем уважаць, што гэта быў першы крок асалоды. Але каб падняцца вышэй, нэрвовыя канчаткі патрабуюць пераменаў. Калі вы будзеце параўноўваць тое, якая стымуляцыя вас задавальняе ў самым пачатку і якая перад самым аргазмам, вы заўважыце розьніцу. Гэта можа быць розная хуткасьць, інтэнсіўнасьць, амплітуда рухаў, можа быць іншы рытм ці яшчэ штосьці. Гэта тое, на што трэба зьвярнуць увагу — на тое,
як вашае цела рэагуе на стымуляваньне, якія патрэбы выказвае, якія зьмены вам характэрны.
Прыкладам, ёсьць людзі, якім патрэбна цыклічная стымуляцыя зь невялічкімі перапынкамі. І каб падняцца па лесьвіцы асалоды, ім трэба скарачаць перапынкі і прадаўжаць час на стымулы.
Ёсьць тыя, хто наадварот робіць павелічэньне перапынкаў і маленькія, інтэнсіўныя "забегі" стымуляцыі.
Ёсьць тыя, хто зьмяняе хуткасьць, тыя хто робіць больш рваныя рытмы і яшчэ многа іншых варыянтаў зьменаў.
Дык вось,
калі аргазм ніяк не надыходзіць, але вы побач — вам патрэбны перамены.
Вашыя плоцевыя ворганы вам крычаць: зьмяні жа нешта, гэтага нядосыць!
А што мы зьмяняем для таго, каб нэрвовыя канчаткі падарылі нам новыя ў сіле адчуваньні? Штосьці, што падыходзіць індывідуальна вам!
Тое, што вам трэба пра сябе даведацца і памятаць. Можа, гэта рытм, можа, інтэнсіўнасьць, можа, дадатковая стымуляцыя іншых частак цела, можа, напружаньне цягліцаў, можа, наадварот расслабленьне, можа, глыбіні ў рухах, можа, яшчэ чаго.
Спрабуйце рознае, зьвяртайце ўвагу на рэакцыю цела і няхай будзе з вамі аргазм!

December 07, 08:07

Вам бывае сумна пасьля сэксу? А пасьля аргазму?
Можа, вам знаёмая сытуацыя, калі сэксуальны досьвед яскравы, усё цудоўна, цікава, прыемна, а пасьля гэтага быццам сэрца ад болю разрываецца?
А можа, пасьля сэксу з цудоўным чалавекам вы калісьці адчувалі раздражненьне ці нават агрэсію да таго чалавека?
Віншую,
магчыма, у вас посткаітальная дысфарыя!
Гэта яна, калі сам сэкс быў добры, стан пад час яго быў здавальняючы, умовы, чалавек, кантакт — усё гэта не выклікала нэгатыўных пачуцьцяў, але ПАСЬЛЯ сэксу вы адчуваеце сябе маркотна, пакінута, вам хочацца плакаць, ці невядома адкуль бярэцца злосьць. Гэтая зьява ня тое каб добра дасьледавана, але ў рабоце я бачыла многа запытаў ад людзей, якія перажываюць нешта падобнае доўгі час ці пэрыядычна.
Але чаму добры сэкс можа выклікаць такую супярэчлівую рэакцыю?
Як часта бывае ў тэме сэксу, справа можа быць ня ў сэксе. Вядома, траўматычны сэксуальны досьвед у мінулым можа ўплываць, але калі чалавек упэўнена кажа: "сэкс цудоўны, а траўмы няма!" – пры гэтым пасьля яго на вачох сьлёзы і ў сэрцы боль, то прычыны могуць быць глыбейшыя.
Прыкладам,
мы даволі часта неўсьвядомлена перажываем у сэксе тое, што баліць у камунікацыі з чалавекам.
Вось уявеце: ёсьць нейкая крыўда, трывога, нейкі досьвед, які схаваны дзесьці ўнутры. Пад час добрага сэксу, калі мы ўразьлівыя і адкрытыя, наш унутраны боль можа "падымацца". У такіх выпадках стан дысфарыі можа паказваць на магчымасць нашай псыхікі пражыць тое непрыемнае й недагаворанае.
Падобнае можа быць, калі
чалавек жыве ў напружаньні ўвесь час.
Сэкс у такім варыянце здымае з псыхікі забарону на чульлівасьць, і парадаксальная рэакцыя пасьля яго — гэта вынік зьняцьця кантролю за праяўленьнем рэальнага стану.
Такім парадкам, калі ведаць прычыны такой рэакцыі, посткаітальная дысфарыя ўжо ня будзе выглядаць для вас супярэчлівай. Бо сэкс, мабыць, і быў цудоўны, але ж тое, што знаходзілася ўнутры чалавека цудоўным не было. І пасьля добрага сэксу, дзякуючы магчымасьці адкрыцца эмацыйна, гэтае ўнутранае проста вылезла вонкі.

August 04, 07:08

Навошта нам размаўляць зь дзецьмі пра сэкс, гэта ж можа траўмаваць?!
Шчыра кажучы, гэта можа быць карыснай думкай. Бо размаўляць зь дзецьмі пра сэкс як дзеяньне (якое дзяцей амаль ніколі не цікавіць) запраўды можа быць даволі чульлівай падзеяй. Але
сэнс сэкс-асьветы ў тым, каб унікнуць траўмаваньня й НЕ расказваць дзецям тое, да чаго ў іх няма зацікаўленасьці й практычнай патрэбы.
А калі і расказваць нешта, то на мове ўзросту.
Але што гэта азначае?
Дзеці заўсёды намагаюцца спазнаць сьвет, у якім апынуліся. Іхнае цела — гэта таксама тое, што іх цікавіць. Яны кратаюць сябе, розныя часткі, вывучаюць свае адчуваньні, намагаюцца зразумець, як цела працуе.
Ці можна на гэтам этапе расказаць дзіцяці пра сэкс? Ну хто я такая, каб забараніць, але навошта? Затое
размова пра гігіену, інтымныя правілы (не даваць чужым людзям кратаць, глядзець ці паказваць свае інтымныя часткі) — гэта вельмі карысна.
Нам можа здавацца, што дзіця 1-4 гадоў ніяк ня можа трапіць у гісторыю ґвалту, але гэта ня так, на жаль. Гэта можа быць як сэксуалізаваныя дзеяньні ад дарослых, так і нейкія дзеяньні ад іншых дзяцей. Не канечне іншае дзіця ў садочку, якое паказвае свае плоцевыя ворганы, траўмуе тое, што ня ведае пра свае і інтымнасьць. Але можа задаць неадэкватныя погляды на асабістыя межы. Ну й
дзеці, калі чагосьці ня ведаюць, могуць нешта прыдумляць. І не заўсёды гэта нешта адэкватнае ці бясьпечнае.
А калі гаворка вядзецца пра дзяцей больш дарослых? Ужо пара размаўляць пра сэкс?
Зноўку я не магу нікому нічога забараніць. Але
звычайна дзяцей больш цікавіць адкуль і як яны ўзяліся ў гэтым сьвеце.
Пытаньне гэтае трохі глыбейшае, чым размова пра сам сэкс. Пытаньне дзіцяці пра сваё зьяўленьне — гэта й пра сэкс, цяжарнасьць, нараджэньне, але ў вялікай частцы гэта пра:
— А мяне чакалі?
— Ці мяне любяць?
— Я — гэта добрая падзея для бацькоў?
— Мае бацькі не шкадуюць, не пакутуюць?
Тут ужо, вядома, можна гаварыць пра сэкс як частку стварэньня дзіцяці. Але ўлічваючы гады й межы веды дзіцяці,
гэта гаворка не пра сэкс як асобную дзею, а як адну з частак стварэньня.
Максымальна простая мова, расьпісваць сэкс і рэклямаваць яго ня трэба. Часьцей за ўсё дзяцей тут цікавіць, ці не балюча гэта, ці канечне гэта для стварэньня дзяцей, ці будзе гэта адбывацца з самім дзіцем. Калі запытаецца, то можна й расказаць (усё тымі ж простымі, адпаведнымі дзіцячаму веку словамі й без падрабязнасьцяў, бо пакуль асэнсаваць іх дзіця ня зможа). Маўляў, "усё добра, гэта было прыемна, такім займаюцца дарослыя, калі кахаюць адзін аднаго (ці) калі хочуць дзіця. Дзеці такім не займаюцца, бо іх ворганы й наогул цела яшчэ не дарослыя. Калі ты будзеш больш дарослым, тваё цела зьменіцца, у цябе будзе больш веды й ты зможаш выбіраць час і чалавека для гэтага".
А яшчэ
тут мы задаем тон даверу ў дачыненьнях і магчымасьць зьвярнуцца да нас яшчэ з пытаньнямі ці развагамі.
А што наконт падлеткаў?
Да падлеткаў яшчэ многа часу, калі дзеці могуць прыходзіць з пытаньнямі. Добра, калі прыходзяць. Тут ужо можна расказаць трохі больш. І зноўку вяртаюся да важнага:
пытаньні пра сэкс — гэта ня столькі пра сэкс, колькі пра межы й бясьпеку.
Таму калі дзіця расказвае, прыкладам, што пабачыла порна, нам не пра члены й вагіны трэба расказваць пад час усяго адказу. Можна закрануць бясьпеку й фізыялягічныя нюансы, але
большая частка гаворкі будзе пра асабістыя межы, стаўленьне да порна, чаму яно не адлюстроўвае рэальную камунікацыю паміж дарослымі людзьмі пад час сэксу й наогул. А яшчэ многа-многа пра любоў да дзіцяці, бо вы толькі ўявеце, які гэта давер і якое шчасьце, што вам так давяраюць!
І вось калі нашае дзіця, якое спакойна ўсё жыцьцё сваё да гэтага часу прайшло зь ведай, што цела ў яго нармальнае, яно зьмяняецца, дзеці зьяўляюцца ад сэксу, ім займаюцца дарослыя, гэта не канечне й толькі з згоды й з тым, каму давяраеш, што мы можам рэгуляваць зьяўленьне дзяцей і мы можам не згаджацца на камунікацыю, якую не жадаем... І (самае галоўнае!) што
да бацькоў можна бясьпечна зьвярнуцца з пытаньнямі, НАВАТ ТАКІМІ...

August 04, 07:08

Нашае дарослае дзіця мае
галоўнае з сэкс-асьветы — разуменьне сваёй нармальнасьці й базавую веду, якая зьменшыць імавернасьць веры рознай дурной інфармацыі.
Бо зь ёй так ці інакш нашае дзіця сустрэнецца 100%. Ці ў размовах зь іншымі, ці нават пачуўшы нешта, пабачыўшы ў кіно, рэкляме й хоць дзе яшчэ.
Даволі складана агрэсару рознымі салодкімі абяцанкамі дамовіцца з дзіцем паказаць свае плоцевыя ворганы, калі дзіця дакладна ведае, што гэта інтымная частка й розныя людзі не павінны глядзець ці чапаць гэта.
І як заўсёды,
рэзюмую: гаварыць пра сэкс можна й трэба. Але адваведна веку й пытаньням і памятаючы, што сэкс як дзеяньне — гэта зусім маленькая частка гэтай тэмы. І для бясьпекі дзяцей фізыялягічныя аспэкты займаюць даволі маленькае месца, калі параўнаць зь іншымі.