Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Фонд «Краіна для Жыцця»

stranafund
Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
Subscribers
1 170
24 hours
-1
30 days
-3
Unusual 24 hours drop
Post views
147
ER
13,5%
Posts (30d)
25
Characters in post
636
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Politics
Audience gender
Female
Audience age
35-44
Audience financial status
Middle
Audience professions
Law & Legal Services
Summary
April 03, 11:30
Media unavailable
4
Show in Telegram

Наш праект «Юрыст на сувязі» — гэта штодзённая праца з рознымі пытаннямі:
ад звычайных юрыдычных сітуацый да складаных кейсаў.
Але ў асобным фокусе —
людзі, якіх прымусова вывезлі з Беларусі.
Яны не рыхтаваліся да ад’езду, не мелі магчымасці сабраць дакументы і часта проста не разумеюць, як цяпер усё працуе — яны правялі ў зняволенні не адзін год.
А да гэтага дадаецца трывога і страх. Навіны пра ануляванне пашпартоў выклікаюць у людзей не тое каб станоўчыя эмоцыі.
Вельмі важна, каб побач з людзьмі быў юрыст, які можа патлумачыць незразумелае і падтрымаць.
Мы адказваем на кожны запыт!
Атрымаць дапамогу
👉
t.me/stranafundyd_YD_bot

April 02, 09:30
Media unavailable
3
Show in Telegram


Мы рады кожнаму на волі. Але ёсць "але".
І гэтыя "але" у нязначнай частцы мы апісалі ў відэа.

Людзі, што бязвінна страцілі гады ў турмах Беларусі, маюць выходзіць на волю без умоваў і не падлягаць далейшым рэпрэсіям.
Ніхто не мае права псаваць ці не вяртаць дакументы людзей, ладзіць "афіцыйную экспатрыяцыю" беларусаў і маніпуляваць сваякамі палітвязняў.
Мы чакаем усіх палітзняволеных на свабодзе з правам выбару і з правам на шчаслівае, спакойнае жыццё.

І дзе яно будзе - за мяжой ці на Радзіме - маюць вырашаць самі вызваленыя.

April 01, 09:01
Media unavailable
5
Show in Telegram

Гэта не жартачкі
🎪
Застаўся ўсяго месяц, каб накіраваць
1,2% ад падаткаў
у падтрымку тых, хто сапраўды мае патрэбу.
Ведаем, што такія заклікі
гучаць паўсюль і могуць раздражняць.
Але! Гэта бяспечна, проста, важна і не каштуе анічога зверху.
Дык чаму б не падтрымаць наш фонд? Тады частка вашых падаткаў пойдзе на дапамогу палітвязням і іх сем’ям.
🔗
Простая інструкцыя:
https://t.me/stranafund/12380
Дзякуй!
🤍

March 31, 13:11
Media unavailable
1
Show in Telegram

На гэтым фота
Мікіта Залатароў.
Злева ён на сваім першым судзе, справа — пасля вызвалення ў Літве. Цяпер яму 21 год.
5 гадоў і 7 месяцаў
з іх ён правёў за кратамі.
Гэтая карычневая байка з надпісам
"I
❤️
Prague"
— амаль усё, што засталося ў яго ад мінулага, вольнага жыцця. У ёй яго затрымалі, і ў ёй жа потым вывезлі з краіны.
Часта з такім “багажом” людзі трапляюць у нашы шэлтары.
Мы намагаемся зрабіць усё, каб закрыць базавыя патрэбы: даць жыллё, ежу, адзенне, падтрымку, каб сілы ішлі не на выжыванне, а на аднаўленне і вяртанне да жыцця.
Наш збор на шэлтары трывае.
Падтрымайце яго
👉
stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Ніхто не мае пачынаць жыццё нанова з адной байкі. Той самай, з затрымання.

March 27, 12:30
Media unavailable
5
Show in Telegram

#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ
Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але не менш важна — як пражываюць гэтыя дні людзі каманды.
Сёння на пытанні адказвае
Аляксандра (імя зменена), графічны дызайнер фонду.
Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
Падтрымаць нашу каманду можна тут:
👉
stranafund.org
☕️
Buy Me a Coffee
🎁
Patreon

March 26, 13:46
Media unavailable
1
Show in Telegram

У Дзень Волі ў Варшаве прайшла працоўная сустрэча ў амбасадзе Канады.
Яе арганізавалі з удзелам фонду «Краіна для Жыцця».
У сустрэчы ўзялі ўдзел
Кэтрын Годзін, амбасадар Канады ў Польшчы,
прадстаўнікі дыпламатычных місій розных краін, а таксама нашыя партнёры з ініцыятыў
Volnyja,
DissidentBY
і інш.
Галоўная мэта сустрэчы — адкрыты дыялог з тымі, хто штодня працуе з людзьмі, пацярпелымі ад рэпрэсій, а таксама магчымасць пачуць гісторыі палітычнага пераследу з першых вуснаў. Таму на сустрэчу прыйшлі і
былыя палітзняволеныя, якіх вывезлі з Беларусі ў складзе груп у верасні і снежні.
Яны падзяліліся сваім досведам, расказалі, з якімі выклікамі сутыкаюцца пасля вызвалення.
Падчас размовы мы абмеркавалі нашу працу, цяперашнія патрэбы і магчымасці далейшай падтрымкі. Такія сустрэчы — гэта важны крок да больш глыбокага разумення сітуацыі і ўзмацнення міжнароднай салідарнасці.
Дзякуем усім удзельнікам за адкрытасць і гатоўнасць быць поруч
.

March 25, 10:00
Media unavailable
1
Show in Telegram

У гэты дзень абвесцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Традыцыю вулічнага святкаваньня 25 сакавіка заклаў мастак Алесь Пушкін. У 1989 годзе ён правёў першую вулічную акцыю ў цэнтры Мінска. У 2023 ён памёр у турме праз адсутнасць медыцынскай дапамогі.
Сёння вуліцы шматлікіх гарадоў усяго свету напоўняцца людзьмі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Будуць гучаць лозунгі, прызнанні ў любoві да Беларусі. Будуць ісці набажэнствы, гучаць музыка, праходзіць імпрэзы.
Мы таксама далучаемся да свята ў спадзевах, што самае вялікае святкаванне Дня Волі — наперадзе. У Мінску.
📌
Спіс сённяшніх мерапрыемстваў -
тут!

March 24, 11:21
Media unavailable
1
Show in Telegram

Сёння — Міжнародны дзень права на ўстанаўленне ісціны ў дачыненні да грубых парушэнняў правоў чалавека і годнасці ахвяр.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі
застаецца складанай.
Працягваюцца
затрыманні і судовыя працэсы
па палітычна матываваных справах. Разам з тым рэжым выкарыстоўвае людзей
як інструмент гандлю
ў абмен на зняцце санкцый.
Толькі гэтымі днямі стала вядома:
▪️
пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў;
▪️
пра шакуючыя прысуды васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў».
Гэта падкрэслівае важнасць
фіксацыі фактаў рэпрэсій, захавання сведчанняў пра іх і падтрымкі пацярпелых.
Не так даўно Міжнародны крымінальны суд распачаў
раследаванне злачынстваў
рэжыму Лукашэнкі. Гэта значны крок у напрамку ўсталявання справядлівасці, нават калі шлях да яе зойме час.

March 23, 14:01
Media unavailable
3
Show in Telegram

Першае, што сказалі палітзняволеныя, зайшоўшы ў дом —
"Як смачна пахне баршчом!".
Хтосьці з іх не еў суткі, хтосьці крыху менш.
А валанцёры, як пчолкі: хтосьці карміў, хтосьці прапаноўваў вопратку, іншыя — аказвалі медыцынскую дапамогу і наладжвалі сувязь з роднымі палітзняволеных. І няхай сабе была мітусня, але
дом быў поўны радасці.
Цяпер ў шэлтары ўсё
спакойна і размеркавана.
Наперадзе ў хлопцаў працэс легалізацыі, адаптацыі і прывыкання да новага, вольнага жыцця.
Вы можаце
падтрымаць
дзейнасць нашага шэлтара.
Кожны ўнёсак важны для ўсіх, хто дбае пра яго і там жыве
❤️
👉
ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАР

March 20, 15:12
Media unavailable
1
Show in Telegram

‼️
ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ШЭЛТАРЫ Ў ВІЛЬНІ
У Літву дэпартавалі новую групу беларускіх палітвязняў — усяго 15 чалавек. Гэтыя людзі прайшлі праз турэмнае пекла несправядліва. А цяпер без дакументаў яны апынуліся за мяжой. Для часткі з іх шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» стаў
першым
домам на вол
і
і месцам бяспекі
,
клопату і ўвагі.
Узнікае шмат непрадбачаных выдаткаў. Учора, напрыклад, наш электрачайнік ад напругі выйшаў са строя (у адрозненні ад нас
😁
). А сёння наш адміністратар заўважыў, што зламалася сушылка для бялізны.
Таму
наш збор на 10 000 € трывае.
Што даюць нашыя шэлтары:
• бяспечнае месца для аднаўлення
• юрыдычную і псіхалагічную падтрымку
• ежу, неабходныя лекі, сродкі гігіены
👉
ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
Далучайцеся!
Дзякуй, што вы поруч!
❤️