
Супер Мова
Вітаю!
Хачу падзяліцца
астрападзеямі лютага
.
✨️
18 лютага — пасля заходу Сонца
Венера, Месяц і Меркурый
выцягнуцца ўздоўж адной прамой.
✨️
19 лютага —
Меркурый
у найбольшай
элангацыі
, то бок найлепшыя ўмовы для яго вечаровага назірання.
Месяц
размесціцца паміж
Меркурыем і Сатурнам.
✨️
23 лютага —
Месяц
наблізіца да
Плеяд
✨️
26 лютага —
Месяц
завітае да
Юпітэра
✨️
28 лютага — так званы “парад планет”. Магчымасць пабачыць адразу
6 планет
: пасля заходу Сонца шукайце
Венеру, Меркурый і Сатурн.
Каля Сатурна хаваецца
Нептун
, але без якой-кольвек прылады яго не разгледзець. На паўднёвым небе будзе зіхацець
Юпітэр
, недалёка ад яго размесціцца
Месяц
.
Уран
цяпер усталяваўся пад Плеядамі, і для яго так сама спатрэбіцца бінокль ці тэлескоп.
Прыемных назіранняў!
Вітаю!
я хачу правесці кароценькую практыку -
rapid tapping
- з якой я пазнаемілася ў Оксфордзе
гэта целесная практыка - хуткі спосаб самарэгуляцыі
Знізіць трывогу, стрэс - вярнуць фокус, ясны розум
Праз мяккія папастуківанні па пэўным кропкам на твары і целе + свядома прагаворваем , што адчуваем (на сустрэчы я яшчэ дэталёвей распавяду)
Запрашаю ў гэтую пятніцу - 19:00 па менску
уваход вольны
✉️
для запісу пішыце + у каменты ці мне ў
асабістыя
Запрашаем на
групавыя
анлайн-заняткі
па розных курсах для вашых дзетак ад 6 да 14 гадоў.
На занятках з дзеткамі мы:
Практыкуем родную мову
праз цікавыя заданні і дыялогі
🗣
📖
Карыстаемся
анімацыйнымі
прэзентацыямі для лепшага разумення матэрыялу
🎨
📽
Удзельнічаем у тэматычных
віктарынах
і захапляльнай
праектнай дзейнасці
🏆
🧩
Заняткі
анлайн
будуць праходзіць у Zoom
1 раз на тыдзень
па
40 хвілін
.
Расклад будзем вырашаць разам з усімі бацькамі!
🙍♂️
🙍🏻
🙍🏼♀️
Увага:
курсы платныя. Кошт аднаго занятка 25 зл.
Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, у асабістыя паведамленні
📩
@keith_pigeon
Вітанкі!
Запрашаю на дыхацельную практыку ў гэтую нядзелю
✨
У галаве бывае вельмі шумна: дзясяткі галасоў спрачаюцца, душаць, збіваюць з дарогі.
але ёсць адзін - сапраўдны.
ясны, упарта жывы, твой.
у гэтую нядзелю мы будзем дыхаць, слухаць і знаходзіць яго
не "як правільна", не "як чакаюць іншыя”, а свой унутраны голас - той, што вядзе туды, дзе твая дарога.
што будзе:
- дыхацельны патэрн які я пакажу на сустрэчы
- сабраны музычны сэт
- мой гайдынг і метафары
нядзеля, 24 жніўня
11:00 (па Менску)
Zoom
✉️
для запісу пішыце мне ў асабістыя
Супер Мова
pinned «
Вітаем шаноўнае спадарства
🤗
З днём Волі вас
😜
Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы маглі радаваць вас гісторыя ў канале https://t.me/boost/supermova На патрэбна 7 галасоў людзей з прэміўм акаўнтамі
😊
Усім цудоўнага дня
😘
»
😘
25 сакавіка!
😜
1918 — Беларуская Народная Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць
🎉
Сёньня самы час павіншаваць і тых, хто нас ненавідзіць, не прызнае, пагарджае намі і нас баіцца, тых, для каго мы нацысты, вылюдкі, паліцаі, маргіналы, змагары, сьвідаміты…
Супер Мова
pinned a photo
Дзякуй што з намі больш за 3 гады
!
🔗
Мы падзяліся за гэты час з вамі вялікай колькасьці кантэнту пра годныя асобы, падзеі і у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
📕
"Супер Мова"
— гэта энцыкляпэдыя і падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
⬜️
Цяпер дзякуючы пошуку вы можаце знайсьці нагоду для гонару за сябе за беларуса/ліцьвіна.
📆
Па даце вы можаце знайсьці інфармацыю пра годных людзей і падзеі ў гэты дзень.
🔎
Таксама можаце выкарыстоўваць пошук па словам каб знайсьці ўзгадкі пра асобы, сьвяты, узгадкі пра ваш горад, спасылкі на кнігі і розныя відэа і артыкулы.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Максім Багдановіч —
Пагоня
😜
А мы не спыняемся і будзем працягваць вас радаваць цікавым кантэнтам на нашай роднай Супер Мове.
#мова
@supermova
🎄
Навагодняя ялінка? Павук над сталом!
Ці адзначалі беларусы Новы год
?
📜
Для нашых продкаў
Новы год
святам ня быў. У Еўропе з увядзеннем грыгарыянскага календара год стаў пачынацца менавіта
з 1 студзеня
. А Граматай
Стэфана Баторыя
1583 года такі каляндар уводзiўся на ўсёй тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Але сказаць, што менавіта гэты дзень святкавалі нашы продкі, нельга. Першапачаткова, з язычніцкіх часоў, заканчэнне старога і пачатак новага года былі звязаны са святам зімовага сонцастаяння
☀️
.
У каталіцтве на 31 снежня выпадаў дзень
святога Сільвестра
. У народзе гэта называлася
Шчодрым вечарам
, але гэтае свята ніяк не асацыявалася з пачаткам новага года. Новы год у нас пачалі святкаваць толькі пры савецкай уладзе: менавіта тады зьявіліся звыклыя для нас атрыбуты.
Выхадны быў устаноўлены толькі ў СССР указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 23 снежня 1947 года. Таксама афіцыйна зацвярджалася, што 1 студзеня — гэта святочны дзень.
Да нас з Еўропы традыцыя ставіць елку прыйшла толькі ў XIX стагоддзі
🌲
. Са
святым Мікалаем
тая ж гісторыя: у Еўропе вобраз дарыльшчыка замацаваўся за ім прыкладна ў той жа час. А вось Каляды беларусы адзначалі шырока. Адзін з галоўных звычаяў – вешаць над сталом
саламянага павука
, выяву ідэальна спарадкаванага свету, традыцыйны абярэг беларусаў.
Зіхціць сьнег і лёд,
І хутка Новы год,
І кожны сустракае
Па магчымасьцях яго –
З кілішкам у руцэ
Ці з вудай на рацэ,
З усьмешкаю на твары,
Са сьлязою на шчацэ
.
🎧
Слухайце
песьню Крамбамбулі
, а ўсе праблемы потым.
----
✨
Сёньня афіцыйна скончыцца 2024 год. Шчыра зычым вам, даражэнькія, каб новы стаў для вас сапраўды шчаслівым, цёплым, утульным, побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі
☺️
☀️
.
Размаўляйце на Сваёй беларускай мове, пазнавайце беларускія традыцыі, вандруйце па краіне – яна ў нас цудоўная!
❤️
А мы будзем разам з вамі!
Ваша
Супер Мова
🤍
❤️
🤍
#мова
@supermova
#новы_год
#традыцыі
#сьвяты