
Usau Pavel
Дзяржава. Нацыянальны інтарэс і свабода.
Толькі свабодныя людзі могуць стварыць сваю дзяржаву, і толькі ў свабоднай супольнасьці дзяржава можа дасягнуць свайго максімальнага ўвасабленьня.
В
ыражэньне абсалютнай палітычнай і грамадзянскай свабоды магчыма толькі ў межах уласнай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржаве і нідзе болей.
Толькі ва ўласнай дзяржаве грамадзянін мае палітычныя правы і рэальную магчымасьць для йх рэалізацыі. Толькі ў межах ўласнай дзяржавы гэтыя правы фарміруюцца і бароняцца, набываюць форму палітычных рашэньняў, праз свабоднае выражэньне палітычнай волі грамадзяніна.
У сваю чаргу, выяўленьне ўласнай свабоды адбываецца праз дзейнасьць палітычнай супольнасьці: праз выбары і права, свабоду мець доступ да палітычнага кіраваньня і развіцьця дзяржавы. У гэтым і ёсьць поўніца палітычнай свабоды.
У эміграцыі чалавек можа заставацца фактычна і асабіста свабодным, але палітычна ён не свабодны, ён па-за межамі палітычнай супольнасьці і дзяржаўнага кіраваньня – суцэльны аб’ект палітыкі.
Пакуль, эмігрант не стане грамадзянінам новай дзяржавы ён не набудзе палітычнай свабоды і палітычных правоў. Ён не атрымае магчымасьці ўсебаковай палітычнай рэалізацыі самога сябе. Асэнсаваньне сябе ў палітычным ёсьць вынік грамадзянскай свабоды.
У аўтарытарнай дзяржаве свабодны грамадзянін, як палітычная адзінка таксама не існуе. Любыя спробы заявіць сваё права на палітычную свабоду падаўляецца, а такі індывід зьнішчаецца. Пры аўтарытарызьме, кажучы словамі Эсхіла, «Свабодны толькі адзін».
Каб існаваць у такой дзяржаве, індывід, нават набліжаны да ўладцаў павінен сьвядома адмовіцца ад свабоды і ўласнай волі, і падпарадкавацца волі ўладцаў, пераўтворваючыся ў звычайны інструмент для падаўленьня, зьнішчэньня (фізычнага, духоўнага, ідэйнага) іншых грамадзянаў. Канешне ва ўмовах антыдэмакратыі і антысвабоды можна захоўваць ўнутраную, але ізноў, грамадзянін-падданы, ён ёсьць толькі суб’ект без палітычных правоў і свабодаў.
Палітычнай свабоды па-за дэмакратыі не існуе, хаця можа існаваць дзяржава без дэмакратыі, але існаваньне такой дзяржавы служыць, толькі для захаваньня і выражэньне адной волі і свабоды.
Акрамя фізычнага існаваньня дзяржавы, ключавым элементам (можна сказаць духоўнай напоўненасьцю) з’яўляецца функцыянаваньне свабоднага палітычнага грамадзяніна і супольнасьці. Праз свабоду чалавека выражаецца палітычная мэта дзяржавы. Бо, як вядома, дзяржаўны суверэнітэт ставіў мэтай вызваленьне - культурнае, палітычнае, эканамічнае грамадзянаў. Права быць вольнымі, то бок магчымасьць выражаць сваю Волю ў межах уласнай дзяржавы. І толькі ў межах сваёй дзяржавы можа адбыцца асэнсаваньне наяўнасьці ўласнай палітычнай волі – то бок універсальнай палітычнай свабоды. Часам узьнікалі пытаньні зьвязаныя са зьнешнім, ці ўнутраным суверэнітэтам.
Але без зьнешняга суверэнітэту дзяржавы ўнутраны – проста немагчымы. Толькі ў межах сувярэннай і незалежнай дзяржавы можа развівацца нацыянвльная палітычная воля, як ўвасабленьне нацыянальнай ідэі. У сваю чаргу, дасягаючы свабоды індывіда і грамадзяніна, узмацняючы ягоную палітычную волю, дзяржава атрымоўвае энэргію для свайго разьвіцьця і ідэйнага, структурнага ўмацаваньня.
Унутраны сувэрэнітэт дасягаецца праз стварэньне інстытуцыянальных, культурных, ідэйных умоў для выражэньня палітычнай волі і ўдзелу ў палітычным кіраваньні дзяржавай. Гэта павінна ўмацоўваць нацыянальны інтарэс у форме сувярэннага, дзяржаўнага існаваньня ў геапалітычнай прасторы.
Пакуль Нацыянальная Ідэя, Дзяржава і Грамадства жывуць у стане разарванасьці. Але наступіць той момант, калі ўсе гэтыя элементы спалучацца ў адным мейсцы - Дзяржаве, у адной сутнасьці - Народзе і ў адным бачаньні - Ідэі. І нашая Дзяржава, Народ, Ідэя не будуць абстрактнымі словамі, але нашым жыцьцем і рэчаіснасьцю.
Жыве Беларусь! Са сьвятам.
Ці будзе зьмена ў формах і спосабах функцыянаваньня рэжыму Лукашэнкі? У агульным плане не.
https://www.youtube.com/watch?v=XqKtqbDjO04
На жаль, ЗША пачынаючы вайну з рэжымам аяталаў, не дасягнулі мэты. Тэакратычны рэжым пакуль трывае і агрызаецца, што ўсе мы адчуваем. Як вынік, прастора вайны пашыраецца на ўвесь Іран, і выходзіць за межы вайны з рэжымам. Трамп заявіў, што гатовы наносіць удары па жыцьцева важнай інфраструктуры, электрастанцыям. Гэта ўжо паказчык, што вайна ідзе не па плану.
Падобна, што ў Д.Трампа з’явіўся новы любімы прэзідэнт - А.Лукашэнка.
На ТГ афіцыйнам канале Трампа на расейскай мове, пачалі даваць цытаты Лукашэнкі
"Президент Беларуси Александр Лукашенко: Трамп чем мне нравится — он как думает, так и говорит".
Александр Лукашенко: Дональд [Трамп — ред.] предлагает большую сделку и встретиться вплоть до того, что у него дома во Флориде, и обсудить, и договориться. Я говорю — всегда.
Можа, хутка і фота Лукашэнкі павесяць у Белым Доме.
Важна
❗️
Каардынацыйная Рада паведамляе!!!
Дэмсілы выдадуць вывезеным палітвязням пашпарты Новай Беларусі — рашэнне прынялі АПК і Офіс Ціханоўскай. Дакументы будуць бясплатнымі!
Каардынацыйная Рада адзначае: уладальнікі гэтых пашпартоў змогуць удзельнічаць у выбарах. (!!!)
No comments
Чаму Мельнікава з'явілася зараз?
Можа быць некалькі прычын.
1. Сымвалічаня. Прайшоў як раз год пасьля яе зьнікненьня, шмат кім дэкларавалася, што яна ахвяра, што яе скралі і цалкам ігнаравалі факт магчымай супрацы са сьпецслужбамі. Гэта ж зразумела накладала чорную цень на апазіцыю. Тым больш, што разам з ей зьніклі грошы, а пра фонды, справаздачнасьць, выкарыстаньне сродкаў, магчымую карупцыю казаць баяліся, як і дэталёва не хацелі разабрацца с гэтай усей справай. Агульна фармат фінансаваньня і публічнай падкантрольнасьці адсутнічае. Апазіцыя пераўстварылася не ў альтэрнатыўны палітычны праект, але закрытую камерцыйную супольнасьць, дзе палітыка не мэта, а сродак;
2. Тролінг чарговых выбараў у Каардынацыйную Раду. Не тое, што для ўладаў яна стварае нейкую пагрозу, ці выклік. Мэта простае - дэманстрацыя якасьці, як у пытаньнях бясьпекі, так і адказнасьці перад дэмакратычнай супольнасьцю. Якая на жаль, даведваецца пра праблемнасьць функцыянаваньня толькі пасьля скандалаў. Адсюль і жаданьне цалка закрыць публічны доступ да дзейнасьці прота-дзяржаўных структураў і схавацца за нейкімі дамовамі пра неразгалошаньне;
3. Рэжым Лукашэнка ўваходзіць у новую фазу адносінаў з Захадам, думаю разьвіцьце кантактаў з ЗША адаб'ецца на адносінах з Еўропай. Каб узмоцніць гэтыя імпульсы будзе пашырацца ўсебаковая дэскрыдытацыя апазіцыі як такой, перш за ўсе як маральна-палітычнай альтэрнатывы для існуючай сістэмы. Канцэпт просты: "яны ні чым не лепшыя, але ў апазіцыі няма ўлады і ўплываў у краіне, таму раней ці пазьней вы пачнеце размаўляць з існуючай уладай, для ўсіх будзе лепей, калі раней". Калі я не памыляюся, то хутка адбудзецца вялікае інтэрв'ю з Мельнікавай, дзе яна будзе распавядаць пра таямніцы апазіцыі і г.д.
Так ці інакш, відавочна, што КР у тым выглядзе ў якім яна існуе, працягваць сваю дзейнасьць не можа, бо становіцца не механізмам прыцягненьня людзей, а раздражньненья і адштурховае супольнасьць. На фоне інфармацыйнай кампаніі з Мельнікавай, лозунгі пра дэмакратыю, дзейнасьць у інтарэсах беларусаў будуць выглядаць абсурднымі і хутчэй як здзьек.
Самы лепшы варыянт, гэта калі КР заявіць пра скліканьне шырокага форум дэмакратычнай супольнасьці, не пад Ціханоўскую і Офіс, а пад роўнае прадстаўніцтва ўсіх беларускіх палітычных груп, створыць аргкамітэт і самараспусьціцца. Калі дэмакратычнай супольнасьці сапраўды спатрэбіцца шырокае прадстаўніцтва, то форум і вялікая публічная дыскусія гэта можа вырашыць.
Вось што самае цікавае. Мельнікава мае грамадзянства Польшчы, яе ніхто яго не пазбавіў і не пазбавіць (няма такой опцыі). Крымінальнай справы супряць яе ніхто не ўзбуджаў (махлярства, ці крадзеж грошаў) заявы пададзена не было. Нават не ў вышуку Інтэрполу. Як жа так? Ну зьніклі 150 тыс., і зьніклі (!). Падумаеш, якія дробязі. Па факце, яна абсалютна вольны чалавек. (Ахвяра!) Можа паехаць хоць зараз у любую краіну ЕЗ і сьвету з польскім пашпартам, фотак нарабіць. Пасьмяяцца над усімі. Забясьпечыла сябе на ўсе жыцьце.
Тут нехта ўзяўся Лукашэнку пасадзіць. Можа паспрабаваць з нечага больш простага. Што там КР? У наступныя выбары пагуляцца?
На фоне вызваленьня палітычных вязьняў знайшлася і Мельнікава. Магчыма хутка будзе з ёю інтэрв’ю, а можа і ток шоў, аля Чапман, з Пратасевічам.