Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Бу-бу-будучыня

bububudududu
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Подписчики
1 730
24 часа
-5
30 дней
Просмотры
994
ER
57,51%
Посты (30д)
3
Символов в посте
765
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Электроника
Пол аудитории
Мужской
Возраст аудитории
25-34
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Технологии и разработка software
Краткое описание
March 16, 20:43
Файлы недоступны
5
Открыть в Telegram

🪄
Nvidia хоча рабіць карцінку ў гульнях амаль неадрознай ад рэальнасці
Кампанія
анансавала
тэхналогію DLSS 5. У новай версіі восенню з'явіцца нейрасетка, якая «разумее» сцэну: адрознівае скуру ад металу, лісце ад тканіны і накладвае на ўсё гэта фізічна дакладнае асвятленне.
Тым самым НІБЫТА паляпшае візуал гульнявога мастацкага твору. У разуменні Nvidia лепш — гэта калі падобрна да рэальнасці ў тым выглядзе, у якім гэтую рэальнасць здольная генераваць нейрасетка.
Дэманстрацыя прайшла на рэальных гульнях — Resident Evil Requiem, Hogwarts Legacy, Starfield, Assassin's Creed Shadows.
Ёсць тонкасць: дэма запускалі на двух RTX 5090 адначасова: адна карта паказвае гульню, другая цалкам занятая DLSS 5. Да выхаду ў канцы 2026 года Nvidia абяцае ўпісаць усё гэта ў адзін GPU.
@bububudududu

March 13, 11:38
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Tembo — гэта
драўляная драм-машына
, якая выглядае як настольная гульня
Замест кнопак і экранаў карыстальнікі выкладваюць драўляныя фішкі на магнітную сетку, праграмуючы такім чынам рытмы на пяціканальным секвенсары.
У прыладзе ёсць восем убудаваных набораў сэмплаў, мікрафон і лінейны ўваход для ўласных запісаў, а таксама базавыя эфекты і лупер.
Tembo разлічаны перш за ўсё на даступнасць і атрыманне задавальнення ад музыкі — без складаных функцый і тэхнічных парогаў.
Зараз прылада збірае фінансаванне на Kickstarter: цана для першых пакупнікоў складае $369, а ў рознічным продажы вырасце да $550.
@bububudududu

March 04, 10:09
Файлы недоступны
3
2
Открыть в Telegram

Калі сумуеш па кнопках, але не гатовы жыць мінулым, для цябе робяць “блекбэрыпадобны” смартфон Titan 2. Гэта як калі б ваш дзед раптам пачаў слухаць Spotify і гойсаць на электраровары: з выгляду класіка, а ўнутры - цалкам сучасны. Titan 2 - гэта нібы вяртанне…

February 25, 18:30
Файлы недоступны
2
Открыть в Telegram

🔪
Першы ў свеце ўльтрагукавы кухонны нож
Амерыканская кампанія Seattle Ultrasonics гатовая прадаваць свой C-200. Гэта першы ў свеце кухонны нож з ультрагукавой вібрацыяй. Лязо з японскай сталі вібруе з частатой 33 000 разоў у секунду, дзякуючы чаму рэжа лягчэй, чысцей і амаль без супраціву.
Асабліва ўражвае праца з памідорамі, рыбай, зелянінай і нават тоўстымі кавалкамі мяса. Нож літаральна праходзіць праз іх, нібы праз масла. Менш наліпае часнык, цыбуля, а свініное мяса наразаецца значна хутчэй.
Вібрацыя ў C-200 адбываецца дзякуючы п’езаэлектрычным крышталікам.
Унутры ручкі нажа ўсталяваныя керамічныя элементы тыпу PZT-8 (lead zirconate titanate). Калі на іх падаецца электрычны ток з акумулятара, яны пачынаюць імгненна змяняць сваю форму — літаральна пашырацца і сціскацца дзясяткі тысяч разоў у секунду.
У выніку лязо не проста “дрыжыць”, а здзяйсняе мікраскапічныя ваганні з вельмі высокай частатой. Гэта зніжае трэнне, стварае эфект мікра-пілы, памяншае супраціў пры разразанні, і дазваляе рэзаць чысцей, асабліва далікатныя прадукты.
Фактычна гэта тая ж фізіка, што выкарыстоўваецца ў ультрагукавых зварачных апаратах, спецыяльных
медыцынскіх скальпелях
або нават у ультрагукавых зубных шчотках. Толькі цяпер яна дабралася да кухні.
Але ёсць і нюансы: нож цяжэйшы за звычайныя (328 г), працуе ад акумулятара (каля 20 хвілін без падзарадкі) і каштуе ад $400, а з магнітнай зараднай базай — усе $500.
Тым не менш, ультрагук на кухні выглядае як рэальны тэхналагічны скачок. Прынамсі,
першыя аглядальнікі
засталіся пазітыўна ўражаныя.
@bububudududu

February 23, 06:42
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Кітайцы зрабілі манітор на рабатызаванай руцэ для самых лянівых
CyboPol One - гэта 4K-экран на робатызаванай руцэ з 6 ступенямі свабоды, які падстройваецца пад вашу паставу: пад’язджае і выраўноўваецца.
Кіраванне праз голас, жэсты і Air Cursor для клікаў і скролу без мышкі. А каб вы не губляліся, што там зразумеў робат, унутры жыве Pauli — маленькі экранны персанаж, які паказвае, у якім рэжыме сістэма і што яна робіць.
Прадаваць збіраюцца па цане ад $2000
@bububudududu

February 22, 16:10
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Раю вам канал пра
Тэхналогіі, навуку і гік-культуру
- сумленныя і цікавыя навіны ад
Bel-Geek
Канал штодзённа маніторыць свет навінаў, адбірае самае важнае і цікавае са сферы IT і навукі, і прыносіць чытачам на талерачцы. Не толькі хваляць прагрэс, але і сумленна крытыкуюць. Абмяркоўваюць ШІ, космас і ўласныя пэт-праекты.
Сардэчна запрашаюць далучыцца да кам’юніці.
Тэлеграм
:
https://t.me/bel_frontend
- тут усё проста: чытаем, часам каментуем.
Сайт
:
https://bel-geek.com
- тут друкуюць аўтарскія артыкулы (вашыя могуць быць таксама).
Discord
:
https://discord.gg/cssMdghGnp
- месца для нетаксічных (і не вельмі) абмеркаванняў і халівараў.
Тут вы даведаецеся "
праўду
" - як яно працуе на самой справе, вашае гэтае ШІ.

February 22, 06:41
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🚁
Паліцэйскія дроны патрулююць неба ў казахстанскім Алматы
З птушынай вышыні яны ловяць і дарожных антыгерояў, і тых, хто робіць горад бруднейшым. Беспілотнікі фіксуюць, як нехта праязджае на чырвонае, рэзка перастройваецца, а яшчэ як людзі смецяць, пляюць і проста ігнаруюць правілы паводзінаў.
Паліцыя
тлумачыць:
мэта не толькі злавіць, а паспець спыніць, каб на парушэнні рэагавалі хутчэй і каб сам факт назірання працаваў як прафілактыка.
@bububudududu

February 19, 15:58
Файлы недоступны
3
2
Открыть в Telegram

🧐
амаль
Вечнае сховішча: карту для Microsoft Flight Simulator закадзіравалі ў тонкай пласціне з борасілікатнага шкла
Захоўваць лічбавую інфармацыю стагоддзямі — няпростая задача. Жорсткія дыскі старэюць, зношваюцца, магнітны сігнал можа “плыць”, электроніка памірае. Паклаў у шафу на 100 гадоў і забыўся — не працуе.
Даследчыкі з Microsoft
даўно спрабуюць
вырашыць гэтую праблему ў рамках Project Silica. Хочуць запісваць даныя адзін раз на шкляны носьбіт і адразу на тысячагоддзі. Для бібліятэк, навуковых архіваў і культурнай памяці.
Пакуль што стрымлівае толькі жыццёвая дробязь — фемтасекундныя лазеры (фемтасекунда — гэта 10 у мінус 15-й ступені секунды) дарагія.
З такім лазерам, дзе імпульс хутчэй за думку, даследчыкі пачалі «выпальваць» унутры шкляной пласціны сотні слаёў мікраскапічных 3D-кропак — вокселяў. Гэта нібы пікселі, толькі ў аб’ёме. Гэтымі вокселямі кадзіруецца інфармацыя.
Па разліках, у шкляным чыпе плошчай 12 см² і таўшчынёй 2 мм можна ўмясціць каля 4,84 ТБ даных — гэта як мільёны кніг або тысячы 4K-фільмаў. Прымяніўшы тэхналогіі «паскоранага старэння» пры высокіх тэмпературах яны прыйшлі да высновы, што такі архіў можа пражыць 10 000+ гадоў (а пры звычайнай тэмпературы — яшчэ даўжэй).
Даныя, зразумела ж, потым счытваюцца спецыяльным аўтаматычным мікраскопам.
@bububudududu

February 19, 07:43
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

У 2019 годзе Beyond Meat была як Tesla ад свету катлет
Кампанія абяцала будучыню без кароў, іх крыві і адчування віны. Акцыі ўзляцелі пад 240 долараў, інвестары верылі, што мы стаім на парозе новай харчовай эпохі, а слова “расліннае мяса” гучала як пароль у лепшую версію чалавецтва.
Але нешта пайшло не так.
Калі б вы тады ўклалі 10 000 долараў у Beyond Meat і проста заснулі, то сёння прачнуліся б амаль ні з чым. Кампанія страціла 99% сваёй вартасці.
Рынак схуднеў. Спажыўцы вярнуліся да звычайнага мяса. А катлета, якая калісьці выглядала як тэхналагічны цуд, раптам стала выглядаць як… ультраапрацаваны артэфакт эпохі, якая не адбылася.
У новым выпуску падкаста Відзік пагаворам:
- пра расліннае мяса;
- узлом роба-пыласосаў DJI;
- абяцанкі Microsoft выправіцца;
- і жудасныя прагнозы для рынку асабістай электронікі.
Прыемнага прагляду па спасылцы:
https://youtu.be/ShERpIQNqPc

February 18, 07:16
Файлы недоступны
3
Открыть в Telegram

🙊
У жывых стрымах кітайскіх гандляроў жывая мадэль цяпер проста маўчыць
Яна трымае тавар перад зялёным экранам, а ўсё астатняе робіць штучны інтэлект — генеруе тэкст, агучвае яго, сінхранізуе рухі вуснаў і нават перакладае трансляцыю на некалькі моў адначасова. Адна «нямая» мадэль — і адразу продажы на мандарыне, англійскай ці іспанскай.
Гэта ламае эканоміку лайв-камерцыі, дзе топавыя вядоўцы зараблялі прыстойныя грошы за адзін эфір. Калі прадаваць можа алгарытм, навошта плаціць чалавеку?
Сёння дзяўчына — ужо амаль такая ж дэкарацыя. Заўтра, верагодна, не спатрэбіцца і яна.
@bububudududu