Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Free Belarus Center 🇺🇦

freebelaruscenter
Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак. • Сайт: https://freebelaruscenter.org • Каворкінг: https://goo.su/NHTr8y • Гарачая лінія: @VolunteerFBC
Подписчики
1 930
24 часа
-2
30 дней
-4
Просмотры
402
ER
20,88%
Посты (30д)
11
Символов в посте
591
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Политика
Пол аудитории
Женский
Возраст аудитории
25-34
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Психология и консультация
Краткое описание
March 31, 16:07
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Працягваецца цыкл практычных семінараў для валанцёраў, якія ўдзельнічаюць у крызіснай сацыяльнай дапамозе па прыёме былых палітвязняў з Беларусі.
Тэмы наступнага блока:
«Патрабаванні да валанцёрскай дзейнасці. Умовы валанцёрства. Крытэрыі гатоўнасці. Этычны кодэкс валанцёра».
«Работа з інфармацыйнымі патокамі. Прафілактыка чутак».
У выніку навучання вы зможаце:
• вывучыць асабістыя асаблівасці ўласнай гатоўнасці да валанцёрскай дзейнасці з пацярпелымі ад гвалту;
• вызначаць і выкарыстоўваць індывідуальныя «межы» валанцёрскай дапамогі;
• ажыццяўляць прафілактыку негатыўных уплываў валанцёрскай дзейнасці на свой псіхалагічны стан;
• прафесійна працаваць з інфармацыяй: умець размеркаваць, падаць і пісьменна сфармуляваць звесці;
• праводзіць прафілактыку чутак пры аказанні крызіснай дапамогі.
📍
Дзе
: анлайн (спасылка на Zoom толькі пасля рэгістрацыі)
📅
Калі
: 2 красавіка (чацвер) з 17:00 па 21:00 з перапынкам 15 хвілін
Вядучая
: Алена Грыбанава — трэнерка, крызісны псіхолаг, спецыялістка па працы з траўмай.
Арганізатары
: Валанцёрская служба Вясны,
Politzek.me
, Аб’яднанне жанчын-палітзняволеных «Побач»
👉
Рэгістрацыя
❗️
Дэдлайн запаўнення анкеты:
2 красавіка 12:00 CET

March 30, 14:16
Файлы недоступны
1
1
Открыть в Telegram

MigrAction Ideathon: 2 дні каманднай працы над кейсамі
#НДА
|
#Варшава
,
#Польшча
→ Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) і «Гэта окей» запрашаюць на двухдзённы івэнт, дзе вы будзеце працаваць у камандах над рэальнымі кейсамі
#НДА
, удзельнічаць у варкшопах з ментарскай падтрымкай і прэзентаваць свае ідэі перад журы.
◉ Для каго:
#моладзь
,
#актывісты
/-кі 18+, якія жывуць у
#Польшчa
.
◉ Калі:
17-18 красавіка, 11:00-17:00 (пажадана ўдзельнічаць абодва дні).
Прапануецца:
• Тры лепшыя каманды атрымліваюць па 600 EUR на рэалізацыю сваёй ідэі
• Кава-паўзы, абеды і матэрыялы.
*Праезд і пражыванне не пакрываюцца.
◉ Мовы:
польская / англійская / беларуская / украінская.

Ддл:
9 красавіка.
🔗
Даведацца больш
навіны
|
магчымасці
|
чат
|
сайт
Instagram
|
Facebook
|
Падтрымаць!

March 26, 13:06
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

‼️
Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд
Як стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен»
Сцяпана Латыпава
перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі.
У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.
Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119902
🌿
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

March 25, 07:20
Файлы недоступны
1
1
Открыть в Telegram

🤍
Беларусы і беларускі, віншуем вас з Днём Волі!
25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай.
Менавіта гэтую дату гісторыкі лічаць пачаткам беларускай дзяржаўнасці.
Гэты дзень — сімвал барацьбы беларускага народа за свабоду і незалежнасць.
Са святам! Жыве Беларусь!

March 19, 15:42
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

⚡️
⚡️
⚡️
Вызваленыя 250 палітвязняў
15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі
🔹
Пасля візіту спецпасланніка ЗША ў Мінск з'явілася інфармацыя пра вызваленне палітвязняў. Што вядома на гэты момант

March 17, 18:22
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Марыну Адамовіч вызвалілі
«Дарагія сябры, я дома. Усё добра. Што гэта было — не ведаю. Проста пратрымалі некалькі гадзін», — напісала яна ў сябе ў Facebook.
Нагадаем, сёння Мікалай Статкевіч паведаміў, што Марыну Адамовіч затрымалі каля дому — ад яе нібыта хацелі ўзяць тлумачэнні пра атрыманне праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе.

March 17, 14:41
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

❗️
Затрымалі Марыну Адамовіч
Пра гэта паведамляе
@statkevichm
.
«Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць ўзяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма».

March 16, 10:13

🌿
Варкшоп «Дапамога ў першыя гадзіны: як сустрэць і падтрымліваць вызваленых»
🕑
Калі:
17 сакавіка, аўторак, а 17:00 па Варшаве (18:00 па Вільне)
🏙
Дзе:
афлайн у Варшаве + падлучэнне анлайн

Працягласць:
прыкладна 4 гадзіны + кава брэйк
Арганізатары: Валанцёрская служба Вясны,
Politzek.me
, Аб'яднанне жанчын-палітзняволеных «Побач»
Па выніку воркшопа чакаецца, што вы зможаце распазнаваць крызісныя і вострыя сітуацыі, даведаецеся, як сябе паводзіць, як дапамагчы людзям у такіх сітуацыях і як аказваць дапамогу пры прыёме вялікай колькасці вызваленых.
Далучыцца можна да часткі варшопу. Але лепш прыйсці да самага пачатку, таму што на пачатку будзе самая база.
💡
Дэдлайн запаўнення анкеты: 17 сакавіка 12 СET
👉
https://forms.gle/uefUnatT6hzQzAH4A
✍️
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да
@viasnahelp

March 15, 08:55
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Сёння – Дзень Канстытуцыі Беларусі.
З гэтай нагоды каманда праекта
prastora.info
зрабіла інтэрактыўны тэст: 10 артыкулаў з асноўнага закону. Задача – адгадаць, ці выконваецца кожны з іх.
За кожным артыкулам – сапраўдная чалавечая гісторыя: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, журналісты, лекары, звычайныя людзі.
Прайсці тэст можна па спасылцы
https://kanstytucyjatest.prastora.info/
.
Акрамя таго платформа
prastora.info
таксама распрацавала квіз “Канстытуцыйны ніндзя” – які дазваляе лепш пазнаёміцца з праектам новай канстытуцыі:
https://novakanstytucyjatest.prastora.info/

March 12, 15:26
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеянняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні.
Таксама ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеянняў», —
паведамляецца
на сайце суда.