
жыццё-маліна
☀️
Канал «Загляне сонца» робіць рэстарт
Саша Івулін падхапіў сцяг свайго сябра Мікіты Мелказёрава і працягне расказваць цікавыя рэчы пра беларускую гісторыю. Нам усё яшчэ цяжка ўсвядоміць новую рэальнасць, але разам перажываць гора, здаецца, прасцей.
Першы выпуск без Мікіты Мелказёрава прысвечаны
Уладзіміру КАРАТКЕВІЧУ.
Караткевіч – важны чалавек не толькі для беларускай літаратуры, але і гісторыі. Па сутнасці, ён прыдумаў новую Беларусь. Не ў лапцях і самотную, а самадастатковую, шляхетную, тую, якой варта ганарыцца. Сабралі для вас усе цікавыя факты пра Караткевіча ў адным месцы.
Будзем удзячныя за фідбэк – ён нам вельмі дапаможа зразумець, як можна працягнуць рабіць гэты канал лепей.
Працягнем беларусець разам?!
Гэтае відэа 23 снежня ты павінен быў запісваць не са мной, а з Мікітосам.
❤️🩹
На канале
«ЧестнОК-LIVE»
Саша Івулін выпусціў інтэрв'ю са
Зміцерам Дашкевічам
. Саша дзеліцца, што гэтую размову павінен быў запісаць Мікіта яшчэ 23 снежня...
Гэта відэа — трыб'ют
Мікіце
. Дзякуй, Саша
🙏
🔗
Паглядзіце гэтую размову:
https://youtu.be/LS6sFLV6qUk
😢
Ліна Цапава, жонка Мікіты Мелказёрава, напісала кранальны пост на 40 дзён са смерці мужа.
Крыніца:
lina_tsapova
🧄
Падпісацца на ЧестнОК
❤️🩹
"Мікітосік, будзем я###
#ць
далей. Шкада, што без цябе, але зараз – і за цябе"
Сёння 40 дзён без Мікіты... Саша Івулін напісаў вельмі кранальны ліст свайму сябру – чалавеку, які перавярнуў яго жыццё. Пачытайце – там вельмі кранальна.
🔗
Тэкст цалкам па спасылцы:
https://by.tribuna.com/be/football/blogs/3284226-40-dzyon-yak-z-nami-nyama-mikity-melkazyorava-list-ivulina-cha/
❤️🩹
Пяць гадоў штодзённай працы на беларускі YouTube, два вельмі важныя праекты для беларускасці, сотні выпускаў, размоў і тэм – усё гэта спадчына, якую пакінуў нам Мікіта.
Як сказаў Аляксандр Лукашук у апошняй "маліне":
Словы – гэта спосаб існавання чалавека па-за яго целам. Гэта бессмяротная матэрыя.
Дзякуй, Мікіта, за словы, якія засталіся з намі. За працу, якая працягвае жыць. За гэтую бессмяротную матэрыю.
Тры разы я бачыў цуд нараджэння свабоды, і кожны раз гэты цуд паўтараўся.
❤️
Чаму мы ўвесь час бегаем па коле і ніяк не атрымліваем выніку? Пакідаем для вас вельмі кранальны адказ Аляксандра Лукашука з апошняй "маліны", які дае надзею і нагадвае: нават у цёмныя часы важна не здавацца і не губляць веру.
🔗
Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
🕯
У суботу пад Варшавай пройдзе матч памяці Мікіты
17 студзеня
пройдзе матч
беларускай футбольнай каманды "Пагоня" у памяць Мікіты Мелказёрава.
Перад пачаткам сустрэчы ўшануюць памяць Мікіты, які быў вялікім аматарам футбола.
⏰
Час: 17.00
📍
Месца: бакавое поле гарадскога стадыёна Пясэчна,
Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16, Piaseczno
Як знішчыць КДБ? Гэту справу не знішчыць бомбай. Гэту справу можна
знішчыць толькі дэмакратыяй.
Пра тое, чаму беларускія спецслужбы выглядаюць менавіта так, адкуль цягнецца іх савецкая і імперская спадчына і як гэта ўплывае на нас сёння, у апошняй "малiне" распавядае Аляксандр Лукашук.
🔗
Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
🤔
Ці варта беларусам лічыць БССР часамі акупацыі?
Мікіта і ў сваіх інтэрв’ю, і ў сваім гістарычным праекце "Загляне Сонца" неаднаразова разважаў пра савецкі перыяд і пра тое, да чаго імперыя давяла Беларусь – нашу культуру, мову і разуменне саміх сябе.
БССР – гэта акупацыя Беларусі. Згодныя?
🔗
Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
Наша сустрэча тры тыдні таму была першай, і я думаў — апошняй, бо праз дзень Мікіта памёр.
❤️🩹
Апошні госць "маліны" Аляксандр Лукашук паглядзеў запіс
апошняга в'ю
, а "Радыё Свабода"
пагутарыла
з ім. Дзелімся з вамі гэтымі кранальнымі словамі спадара Аляксандра.