Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Позірк. Навіны пра Беларусь

pozirkonline
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️ YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️ Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Подписчики
2 790
24 часа
-4
30 дней
4
Просмотры
182
ER
7,85%
Посты (30д)
475
Символов в посте
603
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Политика
Пол аудитории
Женский
Возраст аудитории
35-44
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Государственный и публичный сектор
Краткое описание
April 07, 19:26
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Анансаванае адкрыццё Офіса дэмсіл у Мадрыдзе
Такую магчымасць абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з
міністрам замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэлем Альбарэсам
7 красавіка.
Адкрыццё Офіса запланаванае на 2026 год, на пасаду кіраўніка вылучана
Таццяна Марыніч
. Адзначаецца, што дзейнасць Офіса ў Мадрыдзе будзе накіраванае "не толькі на супрацу з Іспаніяй, але і на работу з больш шырокім рэгіёнам".
Ціханоўская таксама выказала падзяку Альбарэсу за прызнанне Іспаніяй пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Палітыкі дамовіліся прадоўжыць работу па "вырашэнні пытанняў з апастылямі і даведкамі пра адсутнасць судзімасці".
☝️
Апроч таго, адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з
прэм'ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам
.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
прэс-служба Ціханоўскай

April 07, 18:20
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

В Брянской области осужден белорус, организовавший незаконный въезд в РФ гражданину Украины
Мужчина приговорен к одному году лишения свободы в колонии-поселении. Он, по версии следствия, “из корыстных побуждений“ организовал украинцу незаконный въезд из Беларуси в РФ “в обход установленных для граждан Украины мест пересечения государственной границы“.
Согласно материалам дела, белорус и украинец “сели в такси, чтобы добраться до районного центра“, однако были остановлены сотрудниками Пограничного управления ФСБ России по Брянской области.
Приговор не вступил в законную силу и может быть обжалован.

Подробности
🗝
Без VPN
📷
pixabay.com

April 07, 18:02
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Пробашч каталіцкага прыхода ў Вілейскім раёне Парахневіч можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ —
katolik.life
“Калі гэта сапраўды так, то яго могуць вінаваціць у “здрадзе дзяржаве” ці іншых крымінальных злачынствах супраць дзяржавы”, — адзначаецца ў публікацыі партала.
☝️
Анатоль Парахневіч служыў у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пра яго затрыманне паведамлялася 16 сакавіка.
❗️
Паводле праваабаронцаў, у сярэдзіне сакавіка таксама было затрымана яшчэ шэсць хрысціянскіх вернікаў.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
katolik.life

April 07, 16:59
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Ціханоўская: Лёс Мадуры стаўся сур'ёзным ударам для Лукашэнкі
Лукашэнка разумее: яго можа чакаць лёс Мадуры, які прадэманстраваў, што "ніводная дыктатура не вечная". Усе дыктатуры "бурацца, калі гэтага ніхто не чакае".
"Мы часта не ведаем, як і калі гэта адбудзецца, але павінны быць гатовыя і набліжаць гэты момант", — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да ўдзельнікаў
публічнай дыскусіі "Як разарваць кола дыктатур у Мінску і Каракасе: жаночае лідарства і роля ЗША".
Імпрэза адбылася 7 красавіка ў Англа-амерыканскім універсітэце ў Празе.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
Офіс дэмакратычных сіл у Празе

April 07, 16:39
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

МАРГ выявіў на БЧ парушэнні ў продажы квіткоў
Не прадугледжаныя законам “абмежаванні на колькасць месцаў, даступных для продажу ад/да прамежкавых станцый”, а таксама “скарачэнне тэрмінаў папярэдняга продажу квіткоў” выявіла на Беларускай чыгунцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
МАРГ выдаў БЧ папярэджанне, згодна з якім уведзеныя абмежаванні павінны быць адмененыя.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
yandex.by

April 07, 15:41
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Урад уводзіць ліцэнзаванне на ўвоз акумулятараў для “падтрымкі айчынных вытворцаў”
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, паводле якой увоз у Беларусь акумулятарных батарэй абмежаваны на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла 7 красавіка прэс-служба ўрада.
Ліцэнзаванне закране два тыпы АКБ і не будзе распаўсюджвацца на тавары, якія паходзяць з краін ЕАЭС “пры ўмове пацверджання іх паходжання” адпаведнымі сертыфікатамі.
Сцвярджаецца, што “ўвядзенне названай меры нетарыфнага рэгулявання не прывядзе да павышэння цэн для канчатковага спажыўца”.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
AbsolutVision /
pixabay.com

April 07, 15:10
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

СК пра забойства навучэнца каледжа ў Гомелі: Службовыя асобы не праводзілі прафілактычную працу з непаўналетнімі
Супрацоўнікі каледжа не прынялі да ўвагі “непрыязныя адносіны” падлеткаў і “для праходжання вытворчай практыкі размеркавалі іх ў адну падгрупу”, паведамляе Следчы камітэт.
“Працяглы канфлікт паміж абвінавачаным і загінулым“ папярэднічаў забойству 17-гадовага хлопца ў памяшканні майстэрні навучальнага палігона філіяла Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа.
☝️
Пра тое, што ў Гомелі навучэнец смяротна параніў нажом аднагрупніка, стала вядома 25 сакавіка. Распачатая крымінальная справа.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
dzr.by

April 07, 14:55
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат амбасадара КНДР
Амбасадар КНДР у Беларусі Чы Гён Су перадаў дакументы міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову, пра гэта паведаміла 7 красавіка прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас цырымоніі “суразмоўцы пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё і паглыбленне двухбаковай супрацы паміж Беларуссю і КНДР у розных сферах”.
❗️
Чы Гён Су стане другім амбасадарам сваёй краіны, акрэдытаваным у Мінску не па сумяшчальніцтве.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
МЗС

April 07, 14:42
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Жанчына 1935 года нараджэння патанула ў Горацкім раёне
Цела загінулай вынята з ракі Рамясцвянка каля вёскі Галёнкі, паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах.
“У нядзелю яна пайшла з дому ў невядомым кірунку і не вярнулася. Была знойдзеная супрацоўнікамі міліцыі ў паўметры ад берага”, — гаворыцца ў паведамленні.
☝️
Паводле ТРВОД, летась зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі. Ад утаплення загінула 278 чалавек, у тым ліку 12 непаўналетніх.

Падрабязнасці
🗝
Без VPN
📷
ТРВОД

April 07, 14:18
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Литовские пограничники перехватили очередной дрон с белорусскими сигаретами — 11-й с начала года
“Пограничники незамедлительно применили антидроновое оборудование, которое нарушило работу аппарата, и тот упал“, — сообщила 7 апреля Служба охраны государственной границы Литвы.
Беспилотник с прикрепленным свертком, обмотанным черной полиэтиленовой пленкой, был найден в нескольких десятках метров от белорусско-литовской границы.
В свертке находились “1.000 пачек сигарет “NZ Gold“ с белорусскими акцизными марками. Стоимость такого количества нелегальных сигарет с учетом всех обязательных к уплате в Литве налогов составляет 5.380 евро“, — сообщили в СОГГ.

Подробности
🗝
Без VPN
📷
СОГГ