
The Village Беларусь ❤️🇺🇦
У Беларусі нарэшце з’явяцца новыя сучасныя трамваі, як у заходніх краінах. Ну, прынамсі так абяцаюць. Вытворчасць новых нізкапольных трамваяў і электробусаў зараз ужо ідзе на ВКМ HOLDING. Найперш яны з’явяцца ў Мінску, а потым і ў Віцебску. Анансуюць, што…
Беларуская ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую карту Княства Літоўскага
.
Гэта адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі, надрукаваны на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631-ым годзе ў атласе Вільема Блаў. Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года. Твор быў набыты ў Літве на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў.
Прадстаўнікі ініцыятывы
паведамляюць
, што карта ў будучыні будзе перададзеная ў Нясвіжскі палац у якасці грамадскага падарунка, а пакуль будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.
Касіў Ясь Mix
ад гурта
Police in Paris
, дзе робяць якаснае тэхна два беларуса — Ўладзя. Адзін з іх унук Мулявіна. Ну як?
👻
Каля паўмільёна беларусаў пакінулі радзіму, лічаць еўрапейцы
🤯
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 30 студзеня збіраецца прыняць рэзалюцыю, у якой не прызнае апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Апроч аргументацыі, чаму «выбары» у нашай краіне не з’яўляюцца свабоднымі, у дакуменце таксама называецца прыкладная лічба колькасці беларусаў, якія былі вымушаныя праз рэпрэсіі пакінуць радзіму — больш за 500 тысяч. Для параўнання, насельніцтва Магілёва — каля 350 тысяч.
Музыка беларускай спявачкі прагучала на паказах высокай моды ў Парыжы
Падчас Тыдня высокай моды Paris Haute Couture дзеля паказа калекцыі вясна-лета 2025 ад моднага дому Georges Hobeika было зроблена адмысловае музычнае суправаджэнне за аўтарствам спявачкі
Palina
. Яе музыка шыкоўна дапоўніла калекцыю, ці не так?
💫
Паглядзець прыгажосць
можна тут
У продажы з’явіліся новыя гадзіннікі з нацыянальным акцэнтам
🔥
«Луч» выпусціў калекцыю, натхнёную ўнікальнымі ўзорамі знакамітых «Слуцкіх паясоў». Адметна, што ў камплекце да гадзінніка будзе не толькі скураная папружка з арыгінальным узорам, а яшчэ і шаўковы шалік, выкананы ў падобным стылі. Заяўлены кошт прыгажосці — 419 рублёў.
Як вам?
У Польшчы затрымалі беларускага стрыт-арт мастака за малюнак Ілана Маска
👀
Мастак з Беларусі Максім быў затрыманы паліцыяй ў Варшаве 25 студзеня, калі падчас стварэння працы з Іланам Маскам насупраць будынку, дзе мільярдэр набывае сабе кватэру. Пра гэта пісалі раней польскія медыя. Арт павінен быў стаць творчай рэфлексіей аўтара на паводзіны сусветна вядомай асобы.
«Паліцыя абвінаваціла мяне ў пашкоджанні гістарычнага будынка і, увага, прапагандзе фашызму», — напісаў Максім у
профілі
інстаграм.
Зараз Максім чакае суда і шукае сабе адваката.
Добры дзень! Зімовае сонейка нам усміхаецца. Учора прайшлі «перавыбары» і вось што сціпла пра іх можна адзначыць:
🌐
26 студзеня быў Міжнародны Дзень без інтэрнэту! У Беларусі яго адзначылі часткова заглушыўшы інтэрнэт. Таксама запусцілі відэа з Ціханоўскай…
Добры дзень! Зімовае сонейка нам усміхаецца. Учора прайшлі «перавыбары» і вось што сціпла пра іх можна адзначыць:
🌐
26 студзеня быў Міжнародны Дзень без інтэрнэту! У Беларусі яго адзначылі часткова заглушыўшы інтэрнэт. Таксама запусцілі відэа з Ціханоўскай (згенераванае ШІ), якая быццам абвясціла пра свой сыход.
🤡
«Пераможцу» ЦВК намалявала 86,82%. З улікам неверагоднай яўкі атрымліваецца, што 8 з 10 паўнагадовых грамадзян прагаласавалі за яго.
❌
Выбарчыя ўчасткі для грамадзян за мяжой былі закрытыя.
🤬
Некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі за фота бюлетэня, але фота бюлетэняў за
лукашэнку
цэлы дзень піярыліся ў сацсетках.
👻
Шпіц Умка памеціў выбарчы ўчастак.
👀
Падчас канферэнцыі
лукашэнка
, кажучы пра Маска, сам два разы зігануў у прамым эфіры.
«Там заўсёды не было мыла»
👀
Чаго няма ў беларускай школе, але знайшлося ў польскай — заўважыла дзяўчына.
Відэа — prakopeva (Tiktok)