Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Тутэйшы Шляхціч

tutejsyja_bel
Пашыраю беларушчыну
Подписчики
1 150
24 часа
30 дней
-4
Просмотры
762
ER
66,35%
Посты (30д)
3
Символов в посте
579
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Искусство и культура
Пол аудитории
Женский
Возраст аудитории
25-34
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Исследования и академия
Краткое описание
March 25, 20:48
Файлы недоступны
6
Открыть в Telegram

🤌
Давайце прыгадайма базу, якую трэба ведаць пра «Дзень Волі» і Беларускую народную Рэспубліку
Дарэчы, віншую са святам, з Днём Волі! Няхай жыве Беларусь!
🔥

March 20, 19:53
Файлы недоступны
5
Открыть в Telegram

💥
Радзівіл «Сіротка» - чалавек, які «перазапусціў» Нясвіж і рэлігію ў ВКЛ
Мікалай Радзівіл «Сіротка» - ня проста магнат. Гэта чалавек, які свядома пачаў будаваць будучыню свайго роду і краіны.
Ён разумеў: улада - гэта ня толькі пасады, а шчэ і спадчына. Таму зрабіў стаўку на Нясвіж - ператварыў яго ў рэнесансны горад з замкам, Езуіцкім калегіумам і Магдэбургскім правам. Фактычна - стварыў «цэнтар сілы» Радзівілаў на стагоддзі наперад.
📜
І яшчэ адзін ход - карта ВКЛ.
Па яго замове Тамаш Макоўскі стварыў першую дакладную карту краіны. Да гэтага Еўропа ўяўляла нашыя землі як «белую пляму» з мядзведзямі.
Сіротка хацеў іншага: паказаць ВКЛ як сучасную, урбанізаваную дзяржаву. Гэта быў чысты палітычны піяр і заява: мы ёсць.
✝️
Сіротка падрыхтаваў глебу для Берасцейскай уніі 1596 года - спробы аб’яднаць праваслаўных з каталіцкім светам. Для Сіроткі гэта быў ня толькі рэлігійны, але і геапалітычны выбар: наблізіць ВКЛ да Еўропы.
🤌
І сам ён паслядоўна падкрэсліваў - ён літвін, а не паляк.

March 17, 18:51
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

⚔️
«Рацы» - гэта сербы, якія пасля асманскай заваёвы Балканаў трапілі ў Цэнтральную Еўропу ды… сталі элітнымі наймітамі. То ж былі людзі, якія ўжо мелі досвед вядзення доўгай вайны, ды спалучалі ўсходнюю і заходнюю вайсковую школу — і за гэта іх цанілі.
У ВКЛ рацы з’яўляюцца ўжо з канца XV стагоддзя - верагодна, дзякуючы маршалку дворнаму Міхаілу Глінскаму. І не за прыгожыя вочы: яны былі
💥
мабільныя;
💥
універсальныя;
💥
і самае галоўнае - ўдвая таннейшыя за звычайную кавалерыю.
⚔️
Рацы ваявалі пад камандаваннем князя Сямёна Алелькавіча супраць татараў на Ушы(1502 г) і пад Клецкам(1506 г), дзе паказалі сябе выдатна. У тым ліку нават бралі ўдзел у легендарнай бітве пад Воршай(1514).
Узбраенне рацы мелі простае: дзіда ды шабля, без кальчугі - затое спрытныя і манеўраныя.
Фактычна гэта былі раннія гусары, толькі «лягчэйшыя»

February 13, 18:20
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🔥
Натхняльныя словы Тадэвуша Касцюшкі на беларускай лацінцы
#родныяцытаты

February 10, 19:14
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

✍️
Аляксандр Сержпутоўскі - этнограф і фалькларыст са Случчыны, які ўсё жыццё збіраў ды папулярызоўваў беларускую народную прозу
Ён хадзіў па Палессі, слухаў казачнікаў, запісваў забабоны, міфы і побыт - і першым сказаў: беларуская народная проза
мае філасофскую глыбіню
То ж агулам, Сержпутоўскі даследаваў палешукоў, пісаў пра беларускую ідэнтычнасць, выкладаў у беларускай школе і ўдзельнічаў у рэформе беларускага правапісу 1926 года. Пісаў і па-навуковаму, і як публіцыст - пад псеўданімам Наум Смага.
🤨
Яго галоўную працу «Быт беларусаў» не захавалі - архівы вывезлі ў Нямеччыну, дзе яны і зніклі. А кнігу «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» у 1937 годзе ў БССР загадалі… спальваць.
Аляксандр Сержпутоўскі збіраў беларускую памяць - і за гэта трапіў пад нож цэнзуры.
Але менавіта дзякуючы такім людзям мы сёння ведаем, кім мы былі і кім мы ёсць.

January 23, 10:05
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

😌
Трымайце падборку годных тэлеграмаў-каналаў, на якія варта падпісацца
📚
Годная гісторыя
— канал пра гісторыю Беларусі. Тут расказваюуць пра важныя падзеі, працэсы і асобаў, якія фармавалі Беларусь.

ethno.art.by
— тэлеграм-канал Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Тут публікуюцца абвесткі, пра ўсе мерапрыемствы школы. А гэта: ад заняткаў па народных спевах і беларускіх традыцыйных танцаў да майстар-класаў па беларускіх народных рамёствах.
🗡
Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades
— гісторыя крыжовых паходаў і дзяржаваў крыжаносцаў на Блізкім Усходзе, Пірэнеях і Балтыцы.
🏺
Тутэйшы Шляхціч
— беларуская гісторыя без нуды. Князі, паўстанні, забароненыя факты і разбураныя міфы.
🎫
Будзьма разам!
— тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.
❄️
Будзьма беларусамі!
— навіны культуры, гістарычныя відэа, інтэрв'ю з творцамі, таямніцы і цікавосткі пра Беларусь і беларусаў.

January 10, 19:49
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Рэальна жыццёвае слова - скоўзаць
😁
Час-почас чую гэтае словае ад жонкі, маўляў, што я ўсю прасціну скоўзаў. А я раней нат не разумеў, што тое значыць, бо заўсёдна казаў "памяць", "скамячыць". Пазней зазірнуў слоўнік і адкрыў для сябе новае цудоўнае слова.
Прыклады ўжывання:
🌿
Не знайшоўшы шапкі ў вітальні Альгерд успомніў, што надоечы выпадкова сеўшы скоўзаў яе на фатэлі;
🌿
Не паспеўшы прыняць выгодную позу ў ложку Зося сцяміла, што ўжо скоўзала яе ўсю.
#родныясловы

January 07, 11:12
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Гэта
апошні выпуск
на канале «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым
Мікіта, вялікі дзякуй за тваю асветніцкую працу!
Праект пакуль становіцца на паўзу. Нам таксама трэба час, каб прыйсці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль калі прапусцілі нейкія выпускі – паглядзіце, калі ласка. Тут шмат цікавага кантэнту, які дапаможа працягнуць беларусець разам
❤️‍🩹
Каманда канала
«Загляне сонца»

January 05, 12:46
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Што ж, сёння мне споўнілася 26 год. Шчыры дзякуй усім падпісчыкам за вашую актыўнасць
🙌

January 03, 15:20
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

⚔️
Супрасль - манастыр Хадкевічаў і фарпост ВКЛ
Калі шукаць месца, дзе род Хадкевічаў пакінуў адзін з самых магутных следаў, гэта будзе Супрасль на Падляшшы. Тут дагэтулькі стаіць славуты Благавешчанскі манастыр з унікальнай царквой-крэпасцю - у стылі позняй беларускай готыкі, без аналагаў у Еўропе. Ня проста храм, а сапраўдны «духоўны замак».
Манастыр заснаваў Аляксандр Хадкевіч: у 1497 ён запрасіў манахаў з Кіева-Пячорскай лаўры, якія ў 1500 заклалі манастыр, а ўжо ў 1502-1510 была пабудаваная мураваная царква-крэпасць. Так Супрасль стаў фарпостам праваслаўя на мяжы з каталіцкай Польшчай.
Благавешчанскі манастыр лічыўся другім духоўным цэнтрам пасля Кіева-Пячорскай лаўры. Акром таго ў Супраслі працавалі скрыпторый і бібліятэка, адна з найбагацейшых у Вялікім княстве (у 1557 годзе - 203 кнігі, больш за 100 рукапісных!).
Карацей: Супрасль - гэта месца, дзе Хадкевічы будавалі ня толькі сцены, але і духоўную незалежнасць ВКЛ.