
Зянон Пазьняк
❗️
Новая атака на ўсё беларускае: рэжым прызнаў «экстрэмісцкім» вядомую беларускую анлайн-бібліятэку knihi.bу і шэраг беларускамоўных кніг
Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу.
Прызнаныя "экстрэмісцкімі" і «Гiстарычныя працы» беларускага дзеяча Аляксандра Цвікевіча, які жыў і працаваў у 1888-1937 гг.
Таксама суд Кастрычніцага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі Камілы Цень «Наступны прыпынак – смерць», Макса Шчура «Там, дзе нас няма», Макара Валынкіна «Апошняе пакаленьне».
Як беларусы адзначылі Дзень Волі 2026 у Нью-Ёрку
Уражаньнямі дзеліцца удзельнік сьвяткаваньня:
29 сакавіка 2026 г. у Нью Ёрку, ЗША адбыліся ўрачыстасьці з нагоды Дня Волі. Сьвяткаваньне пачалося з урачыстай службы ў Kатэдральным Саборы Беларускаe Aўтакефальнаe Праваслаўнаe Царквы. Першагерарх БАПЦ Архіяпіскап Навагародзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў прачытаў малітву за Беларусь. Пасьля службы ў Парахвіяльнай залі Сабору адбыўся ўрачысты сход, у якім прыняло ўдзел блізу 110 асобаў розных узростаў. Сярод іх было шмат Беларусаў, якія вымушана пакінулі Бацькаўшчыну і знаходзяцца ў Злучаных Штатах у працэсе атрыманьня статусу ўцекачоў або часовага прытулку.
Цэнтральнай падзеяй сходу стаў выступ Кіраўніка Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» доктара Зянона Пазьняка. Ягоная прамова выклікала моцны эмацыйны водгук у прысутных: многія не маглі стрымаць сьлёз, асабліва калі прамоўца закранаў тэмы лёсу Беларусі, нацыянальнай годнасьці і будучыні народу.
Тыя, хто памятае выступы Зянона Пазьняка на мітынгах канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў у Менску, маглі выразна адчуць пераемнасьць ягонага стылю. Як і 35 гадоў таму, прамова вызначалася , выразнай нацыянальнай пазыцыяй, натхнёнасьцю і ўнутранай сабранасьцю. Пазьняк упэўнена трымаўся перад аўдыторыяй, прамаўляў выразна, з акцэнтаванай інтанацыяй, здольнай захапіць і ўтрымаць увагу слухачоў.
Ягонае слова зноў прагучала як заклік да памяці, адзінства і змаганьня за незалежную Беларусь, працягваючы традыцыі жывых, эмацыйных выступаў, якія некалі зьбіралі дзесяткі тысячаў людзей на плошчах Менску.
Паглядзець і паслухаць поўны выступ Зянона Пазьняка можна ў YouTube:
https://www.youtube.com/watch?v=YIn19oJrsMc
Алелюя!
Паважаныя спадарыні і спадары! Дарагія землякі. Дарагія беларусы! Надыходзіць найвялікшае Хрысьціянскае сьвята Зьмёртвыхустаньне Хрыстовае. Яно сьведчыць пра Боскую прыроду Хрыстуса, ёсьць сымвалам вечнасьці існаваньня душы чалавека.
Так і наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь уваскрэсьне праз жывыя душы нашага народу. Беражэм у добрасьці нашыя душы, праўду і справядлівасьць. Верма – і так стане.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Славім Яго! Слава навекі!
Зянон Пазьняк.
5-04-2026.
Назіраньне
Характэрнае назіраньне. Па ступені варожасьці да Беларусі на першым месцы, зразумела, стаіць расейская палітыка. Але на другім аказваецца сучаснае кіраўніцтва Летувы. Яно настолькі аддана выконвае брусэльска-нямецкія пажаданьні супраць Беларусі, што дзіву даешся. Эўропа (асабліва Нямеччына) заўсёды выкарыстоўвала прыбалтыйскія краіны ў сваіх інтарэсах і "прыбалтам" не было куды падзецца (як і цяпер).
Але цяпер тут зьявілася Амэрыка, сучасная адміністрацыя якой адэкватна разумее геапалітычную ролю Беларусі ў Эўропе і кіроўнаму эстэблішмэнту Летувы падказалі, што трэба рабіць у дачыненьні да Беларусі і чаго ня трэба рабіць.
На жаль цяперашнія палітыкі нашых суседзяў да гэтага часу рабілі памылку у дачыненьні да беларускай незалежнай дэмакратыі.
Што датычыць рэальных прычынаў напружаных адносінаў да Беларусі (і Лукашэнка тут ні пры чым), то пра гэта будзе сказана пазьней.
У Варшаве прайшла імпрэза ў гонар Дня Волі
У нядзелю 29 сакавіка беларусы сабраліся ў Беларускім доме, каб адзначыць 108 гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі падзеі выступілі Рух "Вольная Беларусь" і Беларускі дом у Варшаве.
Зянон Пазьняк павіншаваў прысутных праз відэазварот (у гэты ж дзень лідар "Вольнай Беларусі" ўдзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Волі ў Нью-Ёрку). Перад гасьцямі выступіў доктар палітычных навук Павел Усаў, які падкрэсьліў, што гэты дзень — "сьвята незалежнасьці, волі і адраджэньня".
Гісторык Раман Смольскі прачытаў для прысутных лекцыю пра тое, як і ў якіх умовах стваралася БНР, як абвяшчалася яе незалежнасьць.
Сябра Вольнай Беларусі Віктар Каралькоў распавёў пра традыцыі змаганьня і адзначэньня Дня Волі ў сучаснай Беларусі. Найперш гэтая традыцыя павязаная з нашым нацыянальным Сьцягам, які беларусы традыцыйна ўздымаюць і вывешваюць у гэты дзень. Таксама быў запрэзентаваны зборнік патрыятычных песьняў Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш".
Павіншаваць са сьвятам і выступіць перад прысутнымі выявіў жаданьне і польскі гісторык, удзельнік "Змагарнай салідарнасьці". У лекцыі "Усходняя палітыка апазыцыі ПНР у 1976-1989 гадах" былі прадэманстраваныя гістарычныя дакументы пра польска-беларускую падпольную супрацу, агучаныя факты, як фармавалася польская апазыцыйная палітыка ў адносінах да Беларусі, Украіны, Расеі ва ўмовах змаганьня за незалежнасьць у 1980-я гады.
Акторка і рэжысёрка Юлія Шаўчук прачытала беларускія нацыянальныя вершы з часоў змаганьня за незалежнасьць БНР. З натхняльным канцэртам выступіў сьпявак, музыка асьветнік Сяржук Доўгушаў.
Завяршылася ўсё супольным выкананьнем нацыянальнага гімну "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
Дзень Волі – гэта не ўспамін, гэта мара пра волю і пра тое, што мы будзем мець сваю дзяржаву незалежную і дэмакратычную
⚪️
🔴
⚪️
29 сакавіка ў Беларускім Доме Варшавы «Вольная Беларусь» завяршыла cвяточнай імпрэзай святкаванне 108-й гадавіны аб´яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра важнасць гэтага дня расказаў сябра «Вольнай Беларусі»
Павел Усаў.
Больш на:
https://racyja.com/by/hramadstva/u-belaruskim-dome-u-varsave-prajsla-impreza-da-108-hadaviny-bnr/
❗️
НЯ
ДЗЕЛЯ, 29 САКАВІКА, ВАРШАВА
ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВАРШАВЕ
Запрашаем на cьвяточную імпрэзу, прымеркаваную да 108-й гадавіны аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У праграме:
▪️
Відэа-віншаваньне ад
Зянона
Пазьняка
.
▪️
Урачыстыя выступы:
—
Павел Усаў
, палітолаг
—
Раман Смольскі
, настаўнік гісторыі
—
Віктар Каралькоў,
сябра НВР "Вольная Беларусь"
▪️
Вершы, чытаньні:
Юлія Шаўчук
▪️
Сьпевы, музыка:
—
Сяржук Доўгушаў
Пасьля імпрэзы можна набыць новыя выданьні «Вольнай Беларусі»: Т. Грыневіч, "Зборнік Беларускіх патрыятычных песень з нотамі", кнігі З. Пазьняка .
📍
ДЗЕ:
Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”
⏰
КАЛІ:
29 сакавіка (нядзеля), 16.00
Арганізатары: Беларускі Дом
і НВР "Вольная Беларусь"
⚡️
У Дзень Волі ў Мінеапалісе (ЗША) адкрылі Беларускі Цэнтр. Ва ўрачыстасьці прыняў удзел Зянон Пазьняк
25 Сакавіка ў Мінеапалісе (ЗША) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага Цэнтру, адмыслова прымеркаванага да Дня нацыянальнага беларускага сьвята Дня Волі.
Цэнтр паўстаў дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, пры падтрымцы беларускай дыяспары. Гэта новая кропка прыцягненьня і яднаньня беларусаў у ЗША. У Цэнтры будуць праводзіцца беларускія імпрэзы і мерапрыемствы, аказацца дапамога ўцекачам.
Удзельнікі паведамляюць:
"Дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, які моцна спрычыніўся да вялікай беларускай падзеі, сьвята атрымалася ўрачыстым. Прысутныя шчыра віталі старшыню КХП-БНФ і НВР “Вольная Беларусь” Зянона Пазьняка, дэпутата Незалежнасці Юры Беленькага і дэпутата Менскага гарадскога савета 21-га скліканьня Галіну Пазьняк.
З вялікім сьвятам, дарагія беларусы!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!"
Сьвята Дня Волі ў Нью-Ёрку 29 сакавіка 2026 года
Шаноўныя беларусы! Запрашаем вас разам адсьвяткаваць Дзень Волі! Сустракаемся ў нядзелю, 29 сакавіка, у Брукліне.
📍
Месца: Грамадcкая заля сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
🏠
Адрас: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217
🗓
Праграма імпрэзы:
10:00 — Сьвяточная Літургія і малебен за Беларусь.
12:00 — Афіцыйная частка:
Сьвяточныя прамовы і віншаваньні.
Спецыяльныя госьці:
Зянон Пазьняк
і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Канадзе.
Тэматычная прэзэнтацыя па гісторыі абвяшчэньня БНР.
Конкурс з прызамі.
Завяршэньне: Адкрыцьцё выставы Натальлі Гардзіенкі, прысьвечанай гісторыі Рады БНР у асобах, дакумэнтах і выданьнях. (па матэрыялах бібліятэкі сабору).
☕️
Што чакае гасьцей:
Смачны пачастунак для ўсіх прысутных.
Утульная сямейная атмасфэра (ідэальна для бацькоў зь дзецьмі).
Магчымасьць сустрэць старых сяброў і завесьці новыя знаёмствы.
🎟
Уваход вольны!
Прыходзьце са сваімі родзічамі, дзецьмі і сябрамі. Давайце адзначым гэты дзень разам, годна і прыгожа!
Жыве Беларусь!
https://baza.nyc/?p=1986
Віншаваньне з нацыянальным сьвятам Дзень Волі – Днём Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі