Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Белсат

belsat
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
Subscribers
15 200
24 hours
-20
30 days
Post views
817
ER
7,95%
Posts (30d)
Characters in post
548
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Politics
Audience gender
Female
Audience age
25-34
Audience financial status
Middle
Audience professions
Media & Communication
Summary
April 10, 04:45
Media unavailable
1
Show in Telegram

☕️
Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺
Моладзь Беларусі ў большасці выбірае стабільнасць
Цікавае даследаванне пра маладых беларусаў, якія пасля 2020 года жывуць без адчування катастрофы – ПА СПАСЫЛЦЫ (калі вы ў Беларусі).
Чытайце тут калі вы не ў Беларусі
🔺
Што будзе з Вугоршчынаю пасля парламенцкіх выбараў?
«Белсат» распавядае, як Віктар Орбан за 16 гадоў выбудаваў «неліберальную дзяржаву» і чаму гэтыя выбары важныя для ўсяго Еўразвязу. Чытайце па спасылцы (калі вы ў Беларусі).
Чытайце тут калі вы не ў Беларусі
🔺
Валер Сахашчык купіў даччыную кампанію расейскага анлайн-рэтэйлера
Як былы прадстаўнік па абароне АПК сёння развівае свой бізнес – чытайце па спасылцы (калі вы ў Беларусі).
Чытайце тут калі вы не ў Беларусі
#штопачытаць

April 09, 19:43
Media unavailable
1
Show in Telegram

☝️
Параза нервовай сістэмы і рэанімацыя
Такім стаўся вынік укусу кляшча для жыхаркі
Гарадзенскай вобласці
. Жанчына не надала значэння гэтаму здарэнню, аднак неўзабаве яе стан рэзка пагоршыўся і спатрэбілася шпіталізацыя ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі.
Медыкі адзначаюць, што да 25–30% пацыентаў з клешчавым энцэфалітам праходзяць лячэнне ў рэанімацыі. Пры гэтым у 10–15% застаюцца сур’ёзныя неўралагічныя
наступствы
, якія патрабуюць працяглай
рэабілітацыі.
У гэтым выпадку ўсё скончылася спрыяльна: пацыентку выпісалі дадому.
☝️

April 09, 19:28

❗️
🕊
Пуцін абвясціў «велікоднае перамір’е»
Часовае спыненне агню павінна пачацца ў суботу з 16:00 па маскоўскім часе і працягнуцца да канца нядзелі.
Яшчэ 30 сакавіка, перад Вялікаднем паводле грыгарыянскага календара, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
заклікаў
расейскі бок да велікоднага замірэння:
«Але, безумоўна, мы гатовыя да любых кампрамісаў. Акрамя кампрамісаў з нашай, як я сказаў, годнасцю і суверэнітэтам. Што датычыць умацавання за такія два-тры дні, умацавання пазіцыі Расеі, за два-тры дні яны нічога не змогуць умацаваць».
Украінскі бок
рашэнне
Пуціна пакуль не каментаваў.
👈

April 09, 19:03
Media unavailable
1
Show in Telegram

☝️
Шэсць тысяч кіламетраў да новай «бацькаўшчыны» Лукашэнкі
Тэрмінал за 75 мільёнаў долараў, каб вазіць угнаенні праз арктычныя ільды ў
Паўднёвую Амерыку
.
Лукашэнка
таксама адчайна шукае паратунак для калію -- аж на
Чукотцы
.
Адначасна дыктатар дэмантруе расейскаму “начальніку Чукоткі” сваю зацікаўленасць
Амерыкай.
Пра гэта ў праграме
“Прасвет”
з
Сяргеем Пелясай, Змітром Міцкевічам і Аляксандрам Казаком
.
☝️

April 09, 18:33
Media unavailable
1
Show in Telegram

💥
#галоўнае
за 9 красавіка
✔️
Марыя Калеснікава
заклікала
ўлады Нямеччыны ініцыяваць дыялог з Лукашэнкам
✔️
Хэпі-энд: Польшча
не будзе забіраць
міжнародную абарону ў беларуса, які скарыстаўся «пашпартам Новай Беларусі»
✔️
Новым міністрам культуры РБ
прызначаны
Марат Маркаў
✔️
Літоўскія следчыя выйшлі на след планаванага палітычнага забойства. У гэтай справе
замяшаныя двое беларусаў
✔️
Рэгіянальныя чыноўнікі
ладзяць
масавыя закупкі бронекамізэлек
✔️
У Лодзі
раптоўна памерла
маладая беларуска
✔️
Трамп зноў пужае саюзнікаў выхадам Штатаў з NATO.
Ці варта ўспрымаць гэта сур'ёзна?
✔️
Спіс прафесіяў, што даюць права на датэрміновую пенсію,
скарацілі
ажно на 800 пазіцыяў
✔️
Рост тарыфаў ЖКГ у Беларусі непазбежны? Улады
апублікавалі цікавы дакумент
✔️
У Беларусь будзе прасцей
увезці цывільныя дроны
. Аднак паслабленні не закрануць фізічных асобаў
✔️
Следам за Эстоніяй невядомыя прарасейскія «тролі»
дражняць Літву
: у TikTok піяраць «Клайпедскую народную рэспубліку»
✔️
На будоўлі ў «Менск-Міры»
адбыўся пажар
#рэпрэсіі
:
▫️
Раніцай сілавікі
прыйшлі ў офіс
менскай архітэктурнай студыі ZROBIM architects. Затрымалі ўсіх, хто быў на працоўных месцах
▫️
«Экстрэмісцкім фармаваннем»
прызналі
найбуйнейшы Telegram-чат з парадамі для сваякоў беларускіх вязняў
▫️
Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў»,
запісаў відэазварот да Лукашэнкі

April 09, 18:03
Media unavailable
1
1
Show in Telegram

💁🏻‍♂️
Трамп зноў пужае саюзнікаў выхадам Штатаў з NATO. Ці варта ўспрымаць гэта сур'ёзна?
Кароткі адказ: так, варта. Але ёсць нюанс: «насаліць» многім сябрам Альянсу ЗША могуць нават не пакідаючы склад NATO. Гэты сцэнар, дарэчы, найбольш імаверны.
Паводле крыніцаў The Washington Post, Белы дом плануе вывесці амерыканскія войскі з некаторых краінаў, ад якіх не пабачыў дапамогі ў часе канфлікту з Іранам, і перавесці войскі ў іншыя дзяржавы, якія паказалі большае жаданне дапамагаць.
✍️
Чытайце нашую аналітыку вось тут

Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды

April 09, 17:37
Media unavailable
1
Show in Telegram

☝️
Лукашэнка прызначыў міністрам культуры Марата Маркава Раней ён займаў пасаду міністра інфармацыі, а таксама кіраваў каналам ОНТ. Таксама самаабвешчаны кіраўнік Беларусі зрабіў сёння яшчэ шэраг кадравых перастановак: міністрам інфармацыі стаў Дзмітрый Жук…

April 09, 17:09
Media unavailable
2
Show in Telegram

🫥
«Спачатку разваліць Еўразвяз – потым дзяліць свет»
Такую версію агучвае кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін, аналізуючы палітыку Доналда Трампа. Што будзе з NATO, Еўразвязам і стратэгічнымі маршрутамі, калі гэты сцэнар стане рэальнасцю?
👆
Абмяркоўваем у нашай праграме
«Тут і там»
на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

April 09, 16:40
Media unavailable
1
Show in Telegram

💁🏻‍♂️
Спіс прафесіяў, што даюць права на датэрміновую пенсію, скарацілі ажно на 800 пазіцыяў
Гаворка ідзе пра два пералікі. У спіс №1 уваходзяць падземныя працы, а таксама працы з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі. У спіс №2 – працы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі, якія лічацца менш небяспечнымі.
👀
Глядзіце больш па спасылцы

Тут тэкст можна прачытаць, калі вы ў Беларусі

April 09, 16:20
Media unavailable
3
Show in Telegram

🤯
Падлеткам далі «сталінскія» тэрміны. Праваабаронцы даведаліся падрабязнасці справы «чорных салаўёў» Некаторыя на момант затрымання нават не скончылі сярэднюю школу. Заснавальніцай «тэрарыстычнай ячэйкі» прапаганда называла 16-гадовую ўкраінку Марыю Місюк…