Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Белсат

belsat
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
Подписчики
15 200
24 часа
25
30 дней
-95
Просмотры
829
ER
4,67%
Посты (30д)
561
Символов в посте
397
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Новости
Пол аудитории
Мужской
Возраст аудитории
35-44
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Медиа и коммуникации
Краткое описание
April 07, 17:40
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

📱
Прыкладанне «Альфа-Банка» знікла з Google Play — і кліенты крыху захваляваліся
Карыстальнікі Android больш не могуць спампаваць або абнавіць банкаўскія праграмы з афіцыйнай крамы. У банку кажуць, што разбіраюцца і прапануюць абыходныя шляхі.
👉🏻
Распавядаем, што адбываецца і што рабіць, калі праграма патрэбна тут і цяпер

April 07, 17:20
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🤔
Падлічылі, ці ёсць сэнс літоўцам ехаць запраўляцца ў Беларусь
Паліва ў Беларусі ўсё яшчэ таннейшае, і на паперы розніца выглядае салідна — да 50–70 еўраў за поўны бак.
Але ж многія літоўцы цяпер кажуць: спецыяльна ехаць па бензін цяпер «нявыгадна».
🛢
Ці засталася сёння рэальная эканомія ад такіх паездак і хто ўсё ж яшчэ едзе па таннае паліва

чытайце ў нашым рэпартажы
📌
Чытаць з Беларусі

April 07, 17:01
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

☢️
У Чарнобыль вярнуліся белыя буслы. Упершыню за 20 гадоў
Буслоў заўважылі ў цэнтры Чарнобыля, на даху адміністрацыйнага будынку каля мемарыялу «Зорка Палын».
Загадчык навуковага аддзелу запаведніку Дзяніс Вішнеўскі сфатаграфаваў, як шэсць птушак селі там адпачыць.
Гэта першы за 20 гадоў выпадак у Чарнобыльскім радыяцыйна-экалагічнымзапаведніку.
«Для Чарнобылю гэта сапраўдная сенсацыя: апошняе гнездаванне белага бусла ў горадзе было зафіксаванае 20 гадоў таму. На працягу гэтых двух дзесяцігоддзяў буслоў у Чарнобылі назіралі толькі падчас пералёту», – заявілі ў запаведніку.
Даследнікі мяркуюць, што з’яўленне шасці птушак у цэнтральнай частцы гораду – сведчанне змены ў лакальнай папуляцыі. Гэта «адкрывае цікавыя перспектывы» для далейшых назіранняў.

April 07, 16:40
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Трамп: «Сёння ўвечары загіне цывілізацыя» Дональ Трамп апублікаваў у сацсетках эмацыйны допіс пра Іран. У ім ён заявіў, што «сёння ўвечары загіне цэлая цывілізацыя, і яна ўжо ніколі не вернецца», намякаючы на радыкальныя змены ў краіне. Пакуль няма афіцыйных…

April 07, 16:20
Файлы недоступны
8
Открыть в Telegram

😂
🏙
Нехта сцебануў расейцаў у Threads – і тут панеслася
У сетцы разышліся жарты, дзе людзі падпісваюць фота еўрапейскіх гарадоў беларускімі назвамі.
Гэта іронія над тым, што ўсё часцей расейцы скупляюць жытло ў Беларусі і разглядаюць яе як «даступную Еўропу»

April 07, 15:59

🔴
«Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸
Беларускія чыгуначнікі паведамляюць, што скараціўся экспарт беларускіх нафтапрадуктаў ва Усць-Лугу: якія наступствы для беларускай эканомікі ад украінскіх бамбёжак партовай інфраструктуры Расеі?
🔸
Як маштабныя збоі інтэрнэта ў Расеі адбіваюцца на Беларусі
🔸
Лукашэнка скрытыкаваў дзейнасць БНБК, які засноўваў яшчэ Курманбэк Бакіеў. Якія перспектывы ў беларускай біятэхналогіі?
🔸
Кучынскі ў Рыме сінхранізаваў пазіцыі па Беларусі з боку ЕЗ і ЗША. Атрымалася?
🔸
Белшына: вынесены прысуд па карупцыйнай справе. Кіраўнікі атрымалі да 14 гадоў зняволення
🔸
У Беларусі знойдзеная выява чалавека, датаваная раней за егіпецкія піраміды
🔸
Чарговы ўдар па кніжнай сферы Беларусі
🔸
Ультыматум Трампа па Іране
Далучайцеся да нашага эфіру
⤵️

April 07, 15:40
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🐘
Глядзіце, якая мілата
Нават сланяня павінна бавіць час з мамінымі сяброўкамі.

April 07, 15:16
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

📚
«Гэта як спальванне кнігаў»: рэжым працягвае змагацца з літаратурай
Суды ў Менску прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт і Instagram кнігарні
knihi.by
, а таксама некалькі кніг беларускіх аўтараў.
Пад забарону трапілі творы Камілы Цень, Макса Шчура, Аляксандра Цвікевіча і Макара Валынкіна. Раней улады таксама прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг выдавецтваў і затрымалі людзей, звязаных з кніжнай справай.
Праваабаронца Раман Кісляк параўнаў гэтую кампанію са спальваннем кнігаў.
📍
Падрабязнасці —
па спасылцы
🔗
Чытаць з Беларусі

April 07, 14:38
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🌑
NASA апублікавала ўнікальны здымак адваротнага боку Месяца
NASA апублікавала здымак поўнага сонечнага зацьмення, зроблены 6 красавіка 2026 года з адваротнага боку Месяца. Фота атрымалі падчас касмічнай місіі Artemis II, якая аблятае Месяц па арбіце.

April 07, 14:21
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

🚨
У Беларусі плюс 17 палітвязняў
Іх
асудзілі або ўзялі пад варту
паводле справаў пра «экстрэмісцкія фармаванні» і за выказванне меркаванняў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх гэтых людзей.
Такім чынам, агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер дасягнула 922 чалавек.
✍🏻
Імёны палітвязняў –
тут