Select your region
and interface language
We’ll show relevant
Telegram channels and features
Region
avatar

Historyja

historyja
Kanał pra historyju ⏳ Kantakt: @PanHistoryjaBot
Subscribers
4 550
24 hours
4
30 days
Post views
465
ER
9,58%
Posts (30d)
Characters in post
429
Insights from AI analysis of channel posts
Channel category
Politics
Audience gender
Male
Audience age
35-44
Audience financial status
Middle
Audience professions
Research & Academia
Summary
April 09, 14:03
Media unavailable
3
Show in Telegram

Фарны касьцёл у Наваградаку на здымках міжваеннага часу.
Менавіта ў гэтым касцёле ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай.

April 09, 13:34
Media unavailable
1
Show in Telegram

Ігара Марзалюка ўкусіў змагар і той заявіў, што мы - еўрапейцы ды раскрытыкаваў еўразійства. У артыкуле чытаем, што паводле яго "саюз з манголамі — гэта трызненне сівой кабылы". "Прадстаўнік" праваслаўнай Русі спадар Ігар хіба забыў, як нядаўна кланяўся…

April 09, 11:03
Media unavailable
1
Show in Telegram

Верш Максіма Танка “Ты чуеш, брат?”

April 09, 10:02

9 красавіка 1970 года ў Менску мелі месца масавыя хваляванні звязаныя з забойствам два дні раней менскага хіпі Вячаслава Максакава. Удзел у выступленні бралі прадстаўнікі беларускага музычнага нонканфармізму.
Выступленне адбылося стыхійна на месцы забойства Максакава па вул. Энгельса ля кінатэатру «Навіны дня», у 300 метрах ад ЦК КПБ. Па розных ацэнках, у акцыі ўзяло ўдзел ад 100 да 400 чалавек.
07.04.1970 Вячаслаў Максакаў і яго сябар Аляксандар Шарубаў былі спыненыя каля кінатэатру «Навіны дня» крыкамі нейкага хлопца «Хайль Гітлер!». Распачалася бойка, падчас якой незнаёмы выцягнуў з рукава штых і параніў хлопцаў - Максакава смяротна. 8 красавіка на месцы забойства нехта зрабіў графіці «Тут 7 красавіка забілі Славу Максакава». 9 красавіка па вяртанні з пахавання Максакава ягоныя сябры сталі выпадковымі сведкамі знішчэньня графіці. Абураныя такімі дзеяннямі, сябры забітага спынілі знішчэнне. Каля месца забойства пачалі збірацца людзі. Да кінатэатру пад'ехалі машыны з міліцыяй, усім загадалі разысціся. На гэта ўдзельнікі выступлення сашчапілі рукі ў локцях і сталі ля сцяны. За кароткі час да міліцыі далучыліся байцы Белпалка (унутраныя войскі), якія ачапілі вуліцу і паспрабавалі разарваць жывы ланцуг - між мінакамі і ахоўнікамі парадку пачалася бойка. У выніку сутыкнення была затрыманая пэўная колькасць грамадзян. Пазней затрыманых і магчымых удзельнікаў выступлення выключылі з навучальных устаноў. Пасля красавіцкага выступлення ўлады ўзмацнілі прэсінг на музычную контркультуру Менску: міліцыя і гэтак званыя добраахвотныя дружыннікі рабілі аблавы на «хіпі», супраць моладзі заводзілі адміністрацыйныя справы, як «ненадзейных», удзельнікаў нефармальнага руху выключалі са школ, вышэйшых навучальных устаноў. Падзеі 09.04.1970, на думку музыкаў і журналістаў, справакавалі негатыўную рэакцыю ўладаў на правядзенне II-га фэсту біт-ансамбляў у Менску. Так як КДБшнікі здымалі падзеі кінакамэры, магчыма, з часам зможам іх пабачыць.
На
фота
: менскія гіпі каля Палацу спорту. Самы крайні справа — Уладзімер Цэсьлер.

April 09, 06:04
Media unavailable
3
Show in Telegram

Камень Карловіча
Помнік Мечыславу Карловічу ў Татрах у месцы, дзе знайшлі яго цела. Унізе бачна сімвал, якім Карловіч пазначаў сцежкі.

April 08, 14:01
Media unavailable
5
Show in Telegram

Вільня ў XIX ст.

April 08, 12:34
Media unavailable
1
Show in Telegram

Як наша паўстанне выратавала Бельгію
Існуе думка, што Бельгію ад узброенай расійска-прускай інтэрвенцыі выратавала Лістападаўскае паўстанне (1830–1831). Расія, замест выпраўляць паход на Захад, была вымушаная заняцца вызвольным паўстаннем на месцы, на частцы падкантрольных тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Сама Бельгійская рэвалюцыя пачалася ў жніўні 1830, але абвяшчэнне незалежнасці Бельгіі якраз адносіцца да лістапада.

April 08, 11:36
Media unavailable
2
Show in Telegram

Унікальны здымак. Раміль Азаркевіч, прадстаўнік мясцовага татарскага шляхецкага роду і змагар Татарскага кавалерыйскага полку імя Мустафы Ахматовіча, увекавечаны на здымку з сям'ёй перад добраахвотным адпраўленнем на вайну з бальшавікамі. Азаркевіч сябраваў з Булак-Балаховічам, якіх разам асабліва злучала антыкамуністычная (антыбальшавіцкая) пазіцыя. Пасля польска-бальшавіцкай вайны, сам Пілсудскі адзначыў Азаркевіча за ваенныя дасягненні.

April 08, 10:03
Media unavailable
2
Show in Telegram

Ці можна цяпер казаць "маскаль"? Так.
Гэта слова моцна замацаванае ў мясцовай культуры. Больш падрабязна тлумачыць гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павал Церашковіч.
Асабліва актуальна з улікам забароны выкарыстання гэтага тэрміну беларусам у Беларусі з боку прарасейскай адміністрацыі і некаторым беларускім дзеячам за мяжой з боку некаторых "мецэнатаў".
Праўда, звестка з чатаў пра антымаскальскаць папоў РПЦ філіі БПЦ выглядае як wishful thinking, асабліва на фоне іх дзейнасці за не адно стагоддзе, у тым ліку апошнія 30 гадоў, у тым ліку да 2020 года. Ды прыклад УПЦ МП быў таксама падобны і паказальны .
Усё інтэрв'ю

April 08, 05:02
Media unavailable
1
Show in Telegram

У ноч з 8 на 9 красавіка 1944 года саветы спалілі вёску Шчэпкі ў Стаўпцоўскім раёне, некалькі дзясяткаў жыхароў спалены жывымі. У Куле, Камень і Кульчыцах – недалёкіх вёсках – было падобна.