Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Historyja

historyja
Kanał pra historyju ⏳ Kantakt: @PanHistoryjaBot
Подписчики
4 550
24 часа
-3
30 дней
-19
Просмотры
389
ER
8,75%
Посты (30д)
202
Символов в посте
367
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Политика
Пол аудитории
Женский
Возраст аудитории
35-44
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Исследования и академия
Краткое описание
April 07, 13:34
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

"Гэта была вельмі добрая жанчына, вельмі схільная да сваіх. Калі яна чула, што мы гаворым па-беларуску, распавядаем пра нашы справы ў беларускім Менску, гэта выклікала ў яе прыхільнасць, ёй хацелася намі апекавацца.
Было дзве рэчы, радыкальна супраць якіх яна была — але не ненавідзела, бо была вышэй за такія пачуцці. Гэта была саветчына і калгас, то-бок яна абсалютна рашуча выказвалася супраць усяго савецкага і калгаснага.
А для нас гэта быў такі чалавек найлепшых якасцяў, пры гэтым абсалютна беларускі без аніякіх даважкаў — савецкіх, калгасных і ўсяго астатняга. Чыстая, проста крынічная беларушчына ў ёй уражвала і была страшна прыцягальная"
Сяргей Дубавец пра Ларысу Геніюш

April 07, 12:00
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Шэраг людзей у апошні шлях праводзіць Ларысу Геніюш, 1983 год.

April 07, 10:00
Файлы недоступны
2
Открыть в Telegram

7 красавіка 1897 нарадзіўся Юры Лістапад – слуцкі паўстанец, адзін з членаў Беларускай рады Случчыны.
Пасля паўстання вучыўся ў Вільні, а затым вярнуўся ў Слуцк, дзе быў выкладчыкам беларусазнаўства. Але нядоўга, бо ў 1925, 1930 і 1933 гадах быў арыштаваны саветамі, сасланы ў лагер і расстраляны чэкістамі ў 1938 годзе.
У судзе пра сябе казаў: "Працую дзень і ноч, каб
больш адчыніць беларускіх школ
. Я не баюся кары".

April 07, 08:02
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разбіралі харчы. Бунты паўтарыліся і праз год.
У выніку бунтаў каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзвесце з іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлагеры. Расстрэлы адбываліся ў мясцовасці, якую барысаўцы называюць «Батарэі». У пачатку 2000-х мясцовыя актывісты ўсталявалі там крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, у 2008 годзе камунальшчыкі спілавалі крыжы.

April 07, 05:01
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

7 красавіка 1917 года ў Менску адбыўся З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Гэта першы ў гісторыі з'езд беларусаў. Як левыя, так і правыя, як палітычныя, так і культурныя дзеячы сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню. Упершыню былі сфармуляваныя беларускія пастулаты. І ёсць пэўная сімволіка ў тым, што ён адбыўся 25 сакавіка па старым стылі, у дзень, калі і праваслаўныя, і каталікі адзначалі Звеставанне. А праз год, 25 сакавіка — па новым ужо стылі — 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

April 06, 16:27
Файлы недоступны
2
Открыть в Telegram

БССР 2.0 У дзяржаве пад назвай Рэспубліка Беларусь, якая працягвае лучшие савецкія традыцыі, экстрэмісцкай прызналі чарговую старонку з кнігамі. Гаворка пра knihi.by. Але таксама чарговую гістарычную працу. Тым разам Аляксандр Цвікевіч. Гістарычныя працы.…

April 06, 16:17
Файлы недоступны
5
Открыть в Telegram

БССР 2.0
У дзяржаве пад назвай Рэспубліка Беларусь, якая працягвае лучшие савецкія традыцыі, экстрэмісцкай прызналі чарговую старонку з кнігамі. Гаворка пра
knihi.by
. Але таксама чарговую гістарычную працу.
Тым разам
Аляксандр Цвікевіч. Гістарычныя працы. Том 1
. Праца была апублікаваная ў 2021. Сам Цвікевіч быў рэпрэсаваны ў савецкай Беларусі і забіты камуністамі ў 1937 г. Ужо ў тыя часы яго працы забараняліся, сярод якіх найбольш вядомая і далей актуальная
«Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в.
Якраз у новазабароненай працы тая таксама змяшчаецца.
Самі можаце паглядзець змест працы і ацаніць "экстрэмізм".

April 06, 14:04
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Вільня
Фота: Ян Булгак

April 06, 10:40

У 2019 годзе ў часопісе "Наша Гісторыя" з'явіліся цікавыя артыкулы пра Армію Краёвую. З улікам таго, што за доўгія гады ў беларускай гістарыяграфіі не зʼявілася вартая ўвагу праца пра АК, а тэма была амаль забытая, два артыкулы Андрэя Пачобута і Аляксандра…

April 06, 09:00
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Калі кіраўніком Маладзечна быў Генадзь Карпенка, у горадзе вярнулі гістарычныя назвы вуліц, а камуністычныя замянілі на беларускія. Такім чынам прайшла дэкамунізацыя (дэсаветызацыя) і дэрусіфікацыя.