
Каардынацыйная рада
Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасавання
Выключна для парадку: Штучны інтэлект правёў лёсаванне выбарчых спісаў. На агульным пасяджэнні Выбарчай камісіі быў вызначаны парадак выбарчых суб’ектаў у спісе.
📌
Парадкавыя нумары спісаў:
1.
«Ваш Голас»
— 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
2.
«Еўрапейскі выбар»
— 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
3.
«Хватит Бояться!»
— 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
4.
Рух «Воля»
— 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
5.
«Аб’яднаная грамадзянская платформа»
— 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
6.
«Наступ»
— 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
7.
«ЗАКОН і Правапарадак»
— 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
8.
Блок беларускі палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння»
— 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
9.
Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
— 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе
9 спісаў
. Усяго
на 80 месцаў
у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць
174 чалавекі.
Назіранне за выбарамі
Выбарчая камісія накіравала запрашэнні міжнародным суб’ектам. Ужо атрыманы пацверджанні ад:
—
Міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Федэрыка Пеці.
Яго каманда назірала за мінулымі выбарамі ў КР і рыхтавала вялікую справаздачу па выніках.
— Палітолага
Яўгена Магды
як прадстаўніка ўкраінскага боку.
Рэгламент назірання
ўжо апублікаваны
на сайце КР
і на платформе
«Тры Сланы».
Платформа «Тры Сланы» і платформа для галасавання:
Платформа для галасавання гатова да запуску і будзе дасяжная для правядзення тэхнічных тэстаў ужо ў сярэдзіне красавіка. Усе выбарчыя суб’екты абавязаны зарэгістравацца на платформе
«Тры Сланы»,
якая будзе звязана з платформай для галасавання. На «Трох Сланах» ужо ёсць спісы
«Еўрапейскі выбар»
і
«Закон і правапарадак».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі напрамую праз платформу.
Калі вы ў Беларусі
, заходзьце на «Тры Сланы»
па гэтай спасылцы
(не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.
Заява ад Выбарчай камісіі: Усе кандыдаты абавязаны зарэгістравацца на платформе «Тры Сланы»
Старшыня Выбарчай камісіі
Алена Прыходзька
падкрэсліла:
— Усім выбарчым суб’ектам неабходна завесці акаўнт на
«Трох Сланах»
. Без яго яны не патрапяць на платформу для галасавання ў спіс суб’ектаў.
Гэта значыць, што кожны суб’ект павінен запоўніць на ўласнай старонцы на «Трох Сланах»
мінімальную інфармацыю
:
— Склад спіса з нумарамі па парадку.
— Палітычная праграма.
— Звесткі аб лідары з фота.
Гэтыя даныя будуць аўтаматычна падцягвацца на платформу для галасавання.
Апдэйты ад Выбарчай камісіі: лёсаванне кандыдатаў, назіральнікі, стан платформы для галасавання
Сёння а 20:00 па Мінску (19:00 па Варшаве і 20:00 па Вільні)
адбудзецца адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады.
У павестцы дня:
— Канчатковае рашэнне
па рэгістрацыі
выбарчых суб’ектаў.
—
Лёсаванне
: вызначэнне нумароў спісаў кандыдатаў выбарчых суб’ектаў.
— Актуальны стан з
назіраннем
за выбарамі.
— Стан гатоўнасці
лічбавай платформы
для галасавання.
— Платформа
«Тры сланы»
, перыяд агітацыі, рэпрэзентаванасць.
Далучыцца да пасяджэння ў жывым эфіры можна на
YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы падрыхтуе даклад па сітуацыі ў Беларусі
Падчас удзелу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў складзе
Ірыны Халопіцы
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»),
Юрыя Губарэвіча
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду») і
Аляксандры Дойніч
(«Наступ») у 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, у
першыню Бюро Кангрэса прыняло рашэнне аб падрыхтоўцы асобнага даклада па сітуацыі ў Беларусі.
Даклад мае назву
«Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні»
.
Асноўная палітычная мэта дадзенага даклада заключаецца ў тым, каб
вызначыць ролю еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органаў улады ў абароне і падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні
, а таксама даць рэкамендацыі па інтэграцыі.
Дакумент будзе грунтавацца на
рэзалюцыі ПАРЕ вядомай як «Люксембургскія рашэнні»,
каб на лакальным узроўні вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі.
Даклад будзе спрыяць стварэнню комплекснай мясцовай палітыкі ўключэння (local inclusion policies), прадастаўленню муніцыпальных паслуг і фармаванню спецыяльных кансультатыўных органаў.
Даклад мае на мэце заахвоціць актыўны ўдзел беларусаў у мясцовых працэсах еўрапейскіх супольнасцей. Гэта не толькі дапаможа інтэграцыі, але і
стане практычнай школай мясцовай дэмакратыі.
Ініцыятыва накіравана на кансалідацыю мясцовых і рэгіянальных намаганняў па абароне дэмакратычных суб’ектаў у выгнанні.
Досвед, атрыманы беларусамі ў еўрапейскіх муніцыпалітэтах, стане базай для дэцэнтралізацыі і пабудовы сапраўднага мясцовага самакіравання ў дэмакратычнай Беларусі.
Падрыхтоўка такога даклада — гэта
вынік сістэмнай працы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы
і важны крок да прызнання беларускай грамадзянскай супольнасці паўнавартасным партнёрам на еўрапейскім узроўні.
Без прадстаўнічага органа беларусаў — Каардынацыйнай Рады — дзеянні па дапамозе беларусам у Еўропе будуць мінімізаваны.
Выбары ў КР: Усе спісы зарэгістраваны!
Выбарчая камісія падвяла канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у
Каардынацыйную раду
. Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе
9 спісаў
. Усяго на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць
174 чалавекі
.
✅
Поўны спіс зарэгістраваных кааліцый:
«Еўрапейскі выбар»
— 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
«ЗАКОН і Правапарадак»
— 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду»
— 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Рух «Воля»
— 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
«Аб’яднаная грамадзянская платформа»
— 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
«Ваш Голас»
— 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
«Хватит Бояться!»
— 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
«Наступ»
— 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння»
— 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
Усе рашэнні Выбарчай камісіі публікуюцца на афіцыйным сайце
Каардынацыйнай Рады
і дублююцца на платформе
«Тры сланы».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі праз платформу «Тры сланы».
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.
Наш спіс Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» зарэгістраваны для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду!
Сябры, важны этап пройдзены. Мы афіцыйна ў кампаніі! У нашай камандзе 38 чалавек — смелых і матываваных, і зусім хутка мы пачнем падрабязна знаёміць вас з кожнай і кожным з нашага спіса, а таксама з нашай праграмай.
Нам вельмі патрэбная вашая падтрымка. Менавіта ваш голас дае нам мандат на рэальную барацьбу за змены ў Беларусі.
Калі?
З 11 па 17 мая.
Што рабіць? Падтрымайце НАС!
У нас ёсць досвед, ёсць каманда і ёсць стратэгія. Мы ідзем працаваць абапіраючыся на нашыя галоўныя прынцыпы:
🤍
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
❤️
АДКАЗНАСЦЬ
🤍
СВАБОДА
Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
.
Разам мы мацнейшыя. Жыве Беларусь!
✌️
Зарэгістравалі.
Давайце хорам: навошта вам гэтая Каардыныцыйная Рада... (рэальна, запытайцеся, а мы рэальна адкажам).
Для нецерпялівых вось вам адразу ўсё:
•
Каштоўнасці
(без зменаў);
•
Маніфэст
(напісалі, лічым крута атрымалася);
•
Праграма
- Гэта
можна
зрабіць.
Для астатніх хутка ўсё падрабязна раскажам, калі не хочацца чытаць.
Яшчэ паўтары месяцы ад нас гэта чуць будзеце.
Ну і галоўнае, новы склад Наступу:
1 Лізавета Пракопчык
2 Маргарыта Ворыхава
3 Яўгеній Караулаў
4 Аляксандр Лапко
5 Іван Краўцоў
6 Яўгеній Андрэйчык
7 Станіслава Цярэнцьева
8 Аляксандра Дойніч
9 Аляксей Грахоўскі
10 Аляксандр Аўтушка-Сікорскі
11 Кацярына Марэцкая
12 Уладзіслаў Антаненка
13 Алена Воўкава
На гэтым пакуль усё
🤔
Ваш Наступ
@mnastup
Сябры дэлегацыі КР у Кангрэсе змогуць прымаць удзел у маніторынгавых місіях па назіранні за выбарамі ў дзяржавах-членах Рады Еўропы
Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады ў складзе
Ірыны Халопіцы
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»),
Юрыя Губарэвіча
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду») і
Аляксандры Дойніч
«Наступ» прыняла ўдзел у 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы.
Дэлегацыя ў цяперашнім складзе завершыла сваю працу ў Кангрэсе. Ад таго, як прагаласуюць беларусы, будзе залежыць наступны склад Каардынацыйнай Рады і
магчымасць мець сваю афіцыйную дэлегацыю ў органе, які займаецца пытаннямі мясцовага самакіравання ў Еўропе.
Галоўнай падзеяй сесіі стала
рашэнне Бюро Кангрэса аб падрыхтоўцы спецыяльнага даклада аб ролі мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні
. Важна адзначыць, што асобны даклад па сітуацыі ў Беларусі рыхтуецца ўпершыню ў гісторыі мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.
Яшчэ адным
беспрэцэдэнтным дасягненнем стала дамоўленасць аб тым, што сябры Каардынацыйнай Рады, новай дэлегацыі КР у Кангрэсе, змогуць прымаць удзел у маніторынгавых місіях па назіранні за мясцовымі выбарамі ў дзяржавах-членах Рады Еўропы.
Гэта беспрэцэдэнтнае і вельмі важнае палітычнае рашэнне Кангрэса, якога ўпершыню ўдалося дабіцца дэлегацыі нашай краіны.
Упершыню ад Беларусі ў сесіі Кангрэса ў моладзевай дэлегацыі
, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ад усіх краін-членаў Рады Еўропы,
прыняў удзел прадстаўнік беларускай моладзі
. Гэта стала вынікам супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з Кангрэсам дэлегацыі Каардынацыйнай Рады. У працэсе адвакацыі ўдзельнічаў БНМС РАДА.
Падчас сесіі прайшлі двухбаковыя сустрэчы з дэлегацыямі Бельгіі і Германіі, дзе
абмяркоўвалі арганізацыю стажыровак для беларусаў у мясцовых органах улады гэтых краін.
Гэта дапаможа атрымаць неабходны досвед для рэалізацыі рэформаў у новай Беларусі.
Таксама беларуская дэлегацыя прадставіла інфармацыю аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас пасяджэння палітычнай групы Еўрапейская народная партыя (ЕНП), сябры якой уваходзяць у Кангрэс.
Прадстаўнікі ЕНП выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і Каардынацыйнай Радзе ў яе працы.
Таксама яны заявілі аб недапушчальнасці сітуацыі, калі ў цэнтры Еўропы існуе дыктатура, якая не турбуецца аб правах чалавека.
Намеснік Генеральнага сакратара Савета Еўропы
Б’ёрн Бергэ
падчас выступу на пленарнай сесіі Кангрэса адзначыў:
«Адзін ясны мэсадж, які мы павінны даць і паўтараць, — гэта тое, што мы падтрымліваем вас. Мы падтрымліваем дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі праз розныя праекты, сустрэчы і палітычны дыялог. Мы тут, мы падтрымліваем вас, і давайце працягваць дыялог»
.
Гульня спісаў: хто ідзе ў КР і ў чым прайграюць тыя, хто не ідзе на выбары?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры
@euroradio
адказвае спікер Каардынацыйнай рады
Арцём Брухан
.
https://www.youtube.com/watch?v=X7H-Q4b8dbE