Выберите регион
и язык интерфейса
Покажем актуальные для региона
Telegram-каналы и возможности
Регион
avatar

Каардынацыйная рада

rada_vision
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Подписчики
3 100
24 часа
-1
30 дней
Просмотры
554
ER
18,58%
Посты (30д)
Символов в посте
1 580
Инсайты от анализа ИИ по постам канала
Категория канала
Политика
Пол аудитории
Женский
Возраст аудитории
35-44
Финансовый статус аудитории
Средний
Профессии аудитории
Медиа и коммуникации
Краткое описание
April 09, 15:22
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Часовае пасведчанне асобы замежніка будзе прызнавацца ў якасці дакумента, які пацвярджае асобу, для адкрыцця банкаўскіх рахункаў у Польшчы
9 красавіка 2026 года адбылася рабочая сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады
Паўла Латушкі
і кіраўніка прававой камісіі Каардынацыйнай Рады
Міхаіла Кірылюка
з кіраўніцтвам Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (KNF). У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Генеральнага інспектара фінансавай інфармацыі Міністэрства фінансаў Польшчы.
У цэнтры абмеркавання падчас сустрэчы былі
праблемы банкаўскага абслугоўвання грамадзян Беларусі,
якія пражываюць у Польшчы і якія тычацца:
– былых палітвязняў і іншых асобаў, якія чакаюць міжнароднай абароны;
– асобаў, якія праходзяць працэдуру легалізацыі свайго знаходжання (чакаюць атрымання дазволу на жыхарства, у тым ліку яго падаўжэння);
– грамадзян з пратэрмінаванымі пашпартамі (падаўжэнне якіх аб’ектыўна немагчымае) і без пашпартоў зусім;
– іншых катэгорый грамадзян Беларусі.
Павел Латушка
праінфармаваў прадстаўнікоў органаў фінансавага нагляду Польшчы пра тое, што беларусы часта сутыкаюцца з праблемамі
:
– адмоў у адкрыцці рахункаў у польскіх банках;
– абмежаванняў у карыстанні банкаўскімі мабільнымі прыладамі;
– блакавання сродкаў на рахунках;
і інш.
Польскаму боку былі
прадстаўлены канкрэтныя кейсы беларусаў, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры абслугоўванні ў банках
. Гэтыя прыклады былі сабраны ў тым ліку праз чат-бот НАУ, а таксама прадстаўлены Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі»
(агулам больш за 40 кейсаў)
.
Прадстаўнікі Камісіі фінансавага нагляду Польшчы і Генеральнага інспектара фінансавай інфармацыі Міністэрства фінансаў Польшчы адзначылі, што
пачнуць унутрыведамасныя працэдуры па ўзгадненню магчымых рашэнняў, якія могуць прывесці да зняцця часткі цяжкасцяў з адкрыццём і функцыянаваннем банкаўскіх рахункаў
, з Упраўленнем па справах замежнікаў, Міністэрствам унутраных спраў і Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй Польшчы.
Камісія фінансавага нагляду Польшчы паведаміла, што
па выніках папярэдняй камунікацыі НАУ з KNF да польскіх банкаў ужо даведзена інфармацыя пра неабходнасць прызнання часовага пасведчання асобы замежніка (TZTC) у якасці дакумента, які пацвярджае асобу
. На дадзены момант банкі завяршаюць адаптацыю ўнутраных працэдур, у тым ліку праграмнага забеспячэння, для практычнага прымянення пры абслугоўванні грамадзян Беларусі.
Паводле наяўнай інфармацыі, асобныя банкі ўжо пачалі адкрываць рахункі на падставе TZTC.
«У сувязі з праблемай трактоўкі абмежаванняў ЕС, якія ўплываюць на выкарыстанне мабільнага банкінгу грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі Еўрасаюза, мы накіруем адпаведныя звароты ў Нацыянальную падатковую адміністрацыю, якая гэтаксама як KNF мае права трактаваць нормы права ў фінансавай сферы, а
таксама
паўторна ў Еўрапейскую камісію
.
Работа па абароне правоў беларусаў за мяжой працягнецца. Мы і далей адкрытыя да вашых зваротаў, і праблем і гатовыя працаваць над іх вырашэннем. Пра прынятыя рашэнні польскага боку будзем інфармаваць»,
— адзначыў Павел Латушка.

April 09, 11:09

Першы выбарны протапарламент, які кантралюе дзейнасць дэмсілаў. Чым запомніцца Каардынацыйная Рада III склікання?
Фармаванне праз выбары — важная адрозненне КР III склікання ад папярэдніх, якое дазволіла арганізацыі пазіцыянаваць сябе як выбарны прадстаўнічы орган.
Што карыснага за два гады КР зрабіла для беларусаў і чым запомніцца гэты склад Рады? Журналістка
«Белсата»
Ганна Ганчар
разбіраецца разам з дзеючым Спікерам КР
Арцёмам Бруханам
і спікерам КР II склікання, палітолагам
Андрэем Ягоравым
.
Некалькі цытатаў з інтэрв'ю:
— Праца розных камісіяў выключна важная для беларусаў, і яна прынесла практычныя вынікі. Юрыдычная камісія правяла больш як 100 кансультацыяў у пытаннях легалізацыі, атрымання візаў, дапамогі беларусам у складаных сітуацыях. Сярод вынікаў — выдача больш як 100 гуманітарных візаў, чаго ўдалося дамагчыся дзякуючы супрацы Міжнароднай камісіі КР і Асацыяцыі палітвязняў. (
Арцём Брухан
)
— Ключавая рэч — гэта публічныя слуханні. Адбыліся слуханні
Святланы Ціханоўскай
і Аб'яднанага пераходнага кабінета, па выніках якіх была прынятая справаздача АПК, а таксама прайшлі адпаведныя прызначэнні. (
Арцём Брухан
)
— Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў студзені 2025 года КР правяла слуханні аб адказнасці Лукашэнкі, якія паспрыялі пачатку расследавання ў Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць чалавечнасці. (
Арцём Брухан
)
— Я ведаю адзіны парламент, у якім спрэчак няма, — гэта Палата прадстаўнікоў, дзе ўсе галасуюць аднагалосна, бо няма дэмакратыі. А Каардынацыйная Рада — гэта сапраўдны парламенцкі орган. Давайце прызвычайвацца да таго, што ў парламентах ёсць дыскусіі, канфлікты, спрэчкі, і гэта вельмі добра. (
Арцём Брухан
)
— Пазітыўным вынікам стала правядзенне публічных слуханняў. Гэта паказала КР як структуру, якая забяспечвае падкантрольнасць і ўнутраную дэмакратычную культуру, а таксама падзел уладаў у дэмакратычным руху. (
Андрэй Ягораў
)
— Вельмі важным было наданне сеймам Польшчы Каардынацыйнай Радзе статусу парламента на выгнанні, а таксама ўдзел КР у міжнародных сустрэчах у якасці парламенцкай арганізацыі ад Беларусі. (
Андрэй Ягораў
)
— Кепская камунікатыўная палітыка — правал КР. За два гады не было зроблена нічога для яе паляпшэння. Каардынацыйная Рада так і засталася незразумелай для беларусаў. (
Андрэй Ягораў
)
— Недахопы КР III склікання могуць быць пераадоленыя, аднак толькі тады, калі на гэта будзе палітычная воля і калі дзейнічаць у агульных інтарэсах беларусаў, а не ў прыватных – пэўных палітычных групаў. (
Андрэй Ягораў
)
Інтэрв'ю цалкам можна пачытаць
па спасылцы.

April 08, 13:29

Лукашэнку ўсё роўна на КР? Дэмакратыя і 6723 выбаршчыкаў? Ну як без Бабарыкі!? Вялікі адказ скептыкам пра КР
Рэдакцыя
«Белсата»
выпусціла грунтоўны матэрыял у фармаце FAQ з дэталёвым разборам таго, як насамрэч уладкавана КР, хто на што ўплывае, ці баіцца Лукашэнка беларускага протапарламента, у чым рэальныя вынікі працы КР і ці мае права структура з галасаваннем у 6723 чалавекі называць сябе дэмакратычна абранай?
Унутры артыкула:

Механіка прыняцця рашэнняў:
ці ёсць у КР дыктат асобных лідараў?

Рэальны ўплыў:
што змяняецца ад працы Рады ў 2026 годзе?

Празрыстасць:
як арганізавана камунікацыя і хто нясе адказнасць за вынікі?

Меркаванні:
што гавораць вядомыя палітыкі пра свой няўдзел у КР.
Гэта артыкул для тых, хто хоча бачыць поўную карціну і разумець, як працуюць дэмакратычныя інстытуты ва ўмовах выгнання.
Варта пачытаць матэрыял цалкам
па спасылцы.

April 08, 12:56
Файлы недоступны
6
Открыть в Telegram

«Каардынацыйная Рада — унікальны прыклад самаарганізацыі грамадства і супрацоўніцтва прадстаўнікоў самых розных арганізацыяў і людзей розных поглядаў дзеля агульных мэтаў»
11–17 траўня адбудуцца
выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання
— пляцоўку, дзе беларусы могуць уплываць на агульныя рашэнні і будучыню краіны. Напярэдадні гэтай падзеі мы паразмаўлялі са
старшым палітычным дарадцам Святланы Ціханоўскай Аляксандрам Дабравольскім
: пра ролю Рады, яе эфектыўнасць і матывацыю браць удзел у галасаванні.
Падрабязнасці — у картках.

April 08, 10:58
Файлы недоступны
4
Открыть в Telegram

Павел Латушка заснаваў прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы і літаратуры ліцэя ў Гайнаўцы
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады
Павел Латушка заснаваў з уласных сродкаў штогадоваю грашовую прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі
II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Гэтая ініцыятыва заклікана адзначыць высокі прафесіяналізм і адданасць педагогаў, якія на Падляшшы захоўваюць і папулярызуюць беларускую культуру і гісторыю.
Рашэнне аб кандыдаце на атрыманне ўзнагароды ў гэтым годзе прынята і
будзе прымацца ў будучым кіраўніцтвам Гайнаўскага ліцэя.
Плануецца, што ўзнагарода будзе ўручана Паўлам Латушкам пераможцу падчас урачыстай цырымоніі заканчэння навучальнага года 26 чэрвеня.
«
Настаўнікі адыгрываюць выключную ролю ў лёсе нацыі, бо менавіта яны з малых гадоў прывіваюць дзецям любоў да беларушчыны.
Варта ўспомніць, што песняры беларускага слова —
Купала і Колас
— працавалі настаўнікамі. Асобную важнасць мае падтрымка беларускай меншасці на Падляшшы. Гэты рэгіён з’яўляецца ўнікальным асяродкам, дзе ў рамках польскага грамадства стагоддзямі жыве і развіваецца беларуская традыцыя і мова.
Для мяне, як беларускага палітыка, абранага дэлегата Каардынацыйнай Рады, вельмі важна падтрымліваць развіццё беларускай культуры і адукацыі, у тым ліку за мяжой.
Як малады беларускі дыпламат я ўпершыню наведаў Гайнаўскі ліцэй 30 гадоў таму, у 1996 годзе.
Пазней як міністр культуры і пасол імкнуўся дапамагаць важнай місіі ліцэя — падтрымцы беларускасці.
На жаль, сёння дзяржава ў асобе рэжыму Лукашэнкі адмаўляе ў беларускасці і адмаўляецца падтрымліваць беларускую культуру як унутры краіны, так і па-за яе межамі.
Таму гэтая задача таксама кладзецца на нашы плечы.
І таму я лічу важным як беларускі палітык працягваць гэтую місію»
, — адзначыў Павел Латушка.
Па ініцыятыве Паўла Латушкі таксама заснавана грашовая
ўзнагарода для пераможцаў Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня».
Упершыню ўзнагарода была ўручана Паўлам Латушкам 13 лютага 2026 года падчас гала-канцэрту XXXIII Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2026» у Беластоку, а атрымала яе таленавітая дзяўчына з Бельска-Падляшскага Вікторыя Гаць.
Архіўнае відэа: выпускнікі ліцэя ў Гайнаўцы
выконваюць «Лявоніху»
падчас
стаднёўкі 2026
@CabinetBelarus

April 07, 18:05

Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасавання
Выключна для парадку: Штучны інтэлект правёў лёсаванне выбарчых спісаў. На агульным пасяджэнні Выбарчай камісіі быў вызначаны парадак выбарчых суб’ектаў у спісе.
📌
Парадкавыя нумары спісаў:
1.
«Ваш Голас»
— 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
2.
«Еўрапейскі выбар»
— 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
3.
«Хватит Бояться!»
— 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
4.
Рух «Воля»
— 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
5.
«Аб’яднаная грамадзянская платформа»
— 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
6.
«Наступ»
— 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
7.
«ЗАКОН і Правапарадак»
— 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
8.
Блок беларускі палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння»
— 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
9.
Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
— 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе
9 спісаў
. Усяго
на 80 месцаў
у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць
174 чалавекі.
Назіранне за выбарамі
Выбарчая камісія накіравала запрашэнні міжнародным суб’ектам. Ужо атрыманы пацверджанні ад:

Міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Федэрыка Пеці.
Яго каманда назірала за мінулымі выбарамі ў КР і рыхтавала вялікую справаздачу па выніках.
— Палітолага
Яўгена Магды
як прадстаўніка ўкраінскага боку.
Рэгламент назірання
ўжо апублікаваны
на сайце КР
і на платформе
«Тры Сланы».
Платформа «Тры Сланы» і платформа для галасавання:
Платформа для галасавання гатова да запуску і будзе дасяжная для правядзення тэхнічных тэстаў ужо ў сярэдзіне красавіка. Усе выбарчыя суб’екты абавязаны зарэгістравацца на платформе
«Тры Сланы»,
якая будзе звязана з платформай для галасавання. На «Трох Сланах» ужо ёсць спісы
«Еўрапейскі выбар»
і
«Закон і правапарадак».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі напрамую праз платформу.
Калі вы ў Беларусі
, заходзьце на «Тры Сланы»
па гэтай спасылцы
(не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.

April 07, 13:41
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Заява ад Выбарчай камісіі: Усе кандыдаты абавязаны зарэгістравацца на платформе «Тры Сланы»
Старшыня Выбарчай камісіі
Алена Прыходзька
падкрэсліла:
— Усім выбарчым суб’ектам неабходна завесці акаўнт на
«Трох Сланах»
. Без яго яны не патрапяць на платформу для галасавання ў спіс суб’ектаў.
Гэта значыць, што кожны суб’ект павінен запоўніць на ўласнай старонцы на «Трох Сланах»
мінімальную інфармацыю
:
— Склад спіса з нумарамі па парадку.
— Палітычная праграма.
— Звесткі аб лідары з фота.
Гэтыя даныя будуць аўтаматычна падцягвацца на платформу для галасавання.

April 07, 13:15

Апдэйты ад Выбарчай камісіі: лёсаванне кандыдатаў, назіральнікі, стан платформы для галасавання
Сёння а 20:00 па Мінску (19:00 па Варшаве і 20:00 па Вільні)
адбудзецца адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады.
У павестцы дня:
— Канчатковае рашэнне
па рэгістрацыі
выбарчых суб’ектаў.

Лёсаванне
: вызначэнне нумароў спісаў кандыдатаў выбарчых суб’ектаў.
— Актуальны стан з
назіраннем
за выбарамі.
— Стан гатоўнасці
лічбавай платформы
для галасавання.
— Платформа
«Тры сланы»
, перыяд агітацыі, рэпрэзентаванасць.
Далучыцца да пасяджэння ў жывым эфіры можна на
YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.

April 06, 08:44
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы падрыхтуе даклад па сітуацыі ў Беларусі
Падчас удзелу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў складзе
Ірыны Халопіцы
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»),
Юрыя Губарэвіча
(Каманда Латушкі і Рух «За свабоду») і
Аляксандры Дойніч
(«Наступ») у 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, у
першыню Бюро Кангрэса прыняло рашэнне аб падрыхтоўцы асобнага даклада па сітуацыі ў Беларусі.
Даклад мае назву
«Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні»
.
Асноўная палітычная мэта дадзенага даклада заключаецца ў тым, каб
вызначыць ролю еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органаў улады ў абароне і падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні
, а таксама даць рэкамендацыі па інтэграцыі.
Дакумент будзе грунтавацца на
рэзалюцыі ПАРЕ вядомай як «Люксембургскія рашэнні»,
каб на лакальным узроўні вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі.
Даклад будзе спрыяць стварэнню комплекснай мясцовай палітыкі ўключэння (local inclusion policies), прадастаўленню муніцыпальных паслуг і фармаванню спецыяльных кансультатыўных органаў.
Даклад мае на мэце заахвоціць актыўны ўдзел беларусаў у мясцовых працэсах еўрапейскіх супольнасцей. Гэта не толькі дапаможа інтэграцыі, але і
стане практычнай школай мясцовай дэмакратыі.
Ініцыятыва накіравана на кансалідацыю мясцовых і рэгіянальных намаганняў па абароне дэмакратычных суб’ектаў у выгнанні.
Досвед, атрыманы беларусамі ў еўрапейскіх муніцыпалітэтах, стане базай для дэцэнтралізацыі і пабудовы сапраўднага мясцовага самакіравання ў дэмакратычнай Беларусі.
Падрыхтоўка такога даклада — гэта
вынік сістэмнай працы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы
і важны крок да прызнання беларускай грамадзянскай супольнасці паўнавартасным партнёрам на еўрапейскім узроўні.
Без прадстаўнічага органа беларусаў — Каардынацыйнай Рады — дзеянні па дапамозе беларусам у Еўропе будуць мінімізаваны.

April 04, 14:30
Файлы недоступны
1
Открыть в Telegram

Выбары ў КР: Усе спісы зарэгістраваны!
Выбарчая камісія падвяла канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у
Каардынацыйную раду
. Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе
9 спісаў
. Усяго на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць
174 чалавекі
.

Поўны спіс зарэгістраваных кааліцый:
«Еўрапейскі выбар»
— 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
«ЗАКОН і Правапарадак»
— 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду»
— 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Рух «Воля»
— 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
«Аб’яднаная грамадзянская платформа»
— 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
«Ваш Голас»
— 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
«Хватит Бояться!»
— 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
«Наступ»
— 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння»
— 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
Усе рашэнні Выбарчай камісіі публікуюцца на афіцыйным сайце
Каардынацыйнай Рады
і дублююцца на платформе
«Тры сланы».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі праз платформу «Тры сланы».
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.