
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
Пра гэта паведамляе
@katolik_life
.
У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі — прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі.
Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ці дзяржаўныя органы не паведамлялі аб ліквідацыі парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў
Брэсце
.
Больш за тое, рашэннем мясцовых уладаў была ліквідаваная таксама грэка-каталіцкая парафія Святых Кірылы і Мятода ў
Баранавічах
. Разам з парафіяй у
Івацэвічах
, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў (уніятаў) у Брэсцкай вобласці.
🔗
Хроніка палітычнага пераследу
📝
Каментар «Вясны» наконт публікацыі на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, датычных дзейнасці арганізацыі
8 красавіка прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэазапісы семінараў для былых валанцёраў і назіральнікаў «Вясны» і асобныя праектныя дакументы таго ж перыяду, падаючы іх як «сенсацыю». Матэрыялы ахопліваюць перыяд 2019-2020 г.г. і патрапілі да спецслужбаў у выніку пераследу праваабаронцаў «Вясны» ў Беларусі ў 2020-2021 г.г. з вынятых носьбітаў інфармацыі.
Мы ўважліва вывучылі і прааналізавалі змест выкладзеных матэрыялаў і
пацвярджаем
, што яны не ствараюць ніякіх новых выклікаў для бяспекі арганізацыі і тых, хто так ці інакш датычны да яе дзейнасці.
Гаворка ідзе пра матэрыялы, частка якіх сапраўды запісвалася і распаўсюджвалася публічна ці сярод валанцёраў «Вясны» ў той перыяд. А частка прадэманстраваных дакументаў ўжо знаходзілася ў распараджэнні сілавых органаў у 2020–2021 гадах і выкарыстоўвалася ў межах крымінальнай справы «Вясны», па якой былі асуджаныя
Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Зміцер Салаўёў.
Апублікаваныя відэа з’яўляюцца сапраўднымі, аднак не ўтрымліваюць новай інфармацыі. Частка апублікававых матэрыялаў насіла публічны ці часткова публічны характар. І ўсе яны падкрэсліваюць, што ПЦ «Вясна» ажыцяўляла адкрытую легітымную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека
Прыкметаў узлому або свежай уцечкі дадзеных няма. Таксама няма сведчанняў таго, што былі закранутыя асабістыя дадзеныя людзей, якія звярталіся і звяртаюцца ў «Вясну».
Агулам мы разглядаем сітуацыю як працяг інфармацыйнага ціску на Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Палітвязням забараняюць пісаць вершы ў лістах на волю
Па інфармацыі, якую
@legal_initiative
атрымала ад сваякоў палітвязняў, у некаторых папраўчых калоніях зняволеным забаранілі пісаць вершы ў лістах.
Зняволеным не тлумачаць, чым выкліканая забарона, але за «паэтычныя» лісты могуць выклікаць на размову ў адміністрацыю і нават пакараць. Пакуль складана сказаць, наколькі распаўсюджаная гэтая практыка, ці з'яўляецца яна афіцыйнай забаронай або вынікам самаўпраўнасці асобных супрацоўнікаў, а таксама ці дзейнічае яна ў асобных калоніях ці паўсюдна.
🔗
Хроніка палітычнага пераследу
❗️
У мінскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі
Па інфармацыі
@zerkalo_io
ад двух не звязаных паміж сабой крыніц, затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія знаходзіліся на месцы, —
гэта каля 50 чалавек
.
Прычына цікавасці сілавікоў да кампаніі пакуль невядомая.
🔗
Хроніка палітычнага пераследу
🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️
Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇸🇪
У Стакгольме пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім
15 красавіка ў Нобелеўскім музеі
адбудзецца публічная размова
з беларускім праваабаронцам, лаўрэатам прэмій Right Livelihood і Нобелеўскай прэміі міру
Алесем
Бяляцкім
.
Гэта будзе першы візіт Бяляцкага ў Швецыю пасля яго вызвалення ў снежні, калі ён правёў у зняволенні ў Беларусі 4,5 года як палітычны вязень.
У дыскусіі таксама возьмуць удзел прадстаўнік Östgruppen
Юн
Фрыдхальм
і журналістка
Ёханна
Мелэн
. Размова закране сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, асабісты досвед Бяляцкага, а таксама становішча палітычных зняволеных. Удзельнікі змогуць задаць пытанні, пасля запланаваны нефармальныя размовы.
🗓
15 красавіка, 18:00 (уваход з 17:30)
📍
Нобелеўскі музей, Stortorget 2, Gamla stan
🗣
Беларуская мова з перакладам на шведскую
✉️
Рэгістрацыя: rsvp@rightlivelihood.org (да 10 красавіка, колькасць месцаў абмежаваная)
❗️
Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
6 красавіка КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Акрамя яго, у адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце».
Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязняў, дзе сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага.
Раней мы ўжо распавядалі, чым гэты чат адрозніваецца ад шматлікіх іншых і чаму мае важнае значэнне для сваякоў палітвязняў
👇
✍️
Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім»
❗️
Спецслужбы працягваюць пісаць беларусам замежжа наконт «супрацы» — гэтым разам, згадваючы кейс Мельнікавай
Праваабаронца «Вясны»
Анастасія Васільчук
атрымала сёння ў Instagram паведамленне ад карыстальніка
hemel_son
— ён прапаноўваў ёй «узаемавыгаднае супрацоўніцтва» з магчымасцю «вярнуцца на Радзіму».
Напрыканцы свайго паведамлення ён у якасці «яркага прыкладу нашага пагаднення» прывёў кейс зніклай Анжалікі Мельнікавай.
Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. Дакладнай інфармацыі пра яе далейшае месцазнаходжанне няма.
✍️
Калі вам апошнім часам пісалі з прапановамі «аб супрацы», калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на
@Viasnainfo
❗️
«Спіш на голых дошках, каб сагрэцца — адціскаешся». Былы палітвязень — пра ўмовы ў віцебскай калоніі
Папраўчая калонія № 3 у пасёлку Віцьба лічыцца «першаразраднай» — тут адбываюць пакаранне былыя чыноўнікі, суддзі, сілавікі, а таксама замежныя грамадзяне. Аднак пасля 2020 года яе запоўнілі тыя, каго ўлады называюць «экстрэмістамі».
Адзін з нядаўна вызваленых палітвязняў на ўмовах ананімнасці распавёў пра тое, як супрацоўнікі калоніі № 3 перавышаюць службоўцы паўнамоцтвы, пра «забароненыя словы», праслухоўванне тэлефонных размоў і пра тое, як за скаргу сваякоў на здароўе можна апынуцца ў ШІЗА.
«У "Віцьбе" было забаронена размаўляць на палітычныя тэмы. Забароненымі словамі з'яўляліся: Бабарыка, Ціханоўская, Калеснікава ды іншыя. Таксама праслухоўваліся нашы тэлефанаванні сваякам. Палітвязняў слухалі асабліва старанна».
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119999
🌿
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👨🍼
Бацькі ў зняволенні: разбіраемся з юрысткамі ў пытаннях апекі над дзецьмі ды аліментаў
У беларускіх месцах зняволення цяпер знаходзяцца больш за 900 чалавек. Многія з іх — бацькі, а гэта значыць, што іх дзеці сутыкаюцца з неабходнасцю апекі, аліментаў і новых умоў пражывання. Закон не вызваляе бацькоў ад адказнасці за ўтрыманне дзіцяці, нават калі яны знаходзяцца за кратамі, а органы апекі вырашаюць, хто зможа ўзяць на сябе клопат пра дзіця: апякун, сваяк або дзіцячы дом.
У гэтым матэрыяле разбіраем з юрысткамі «Вясны», як працуе сістэма апекі, хто можа стаць папячыцелем, як спаганяюцца аліменты з бацькоў у зняволенні ды ў якіх выпадках дзіця могуць забраць з прыёмнай сям'і.
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119997
🌿
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Нават міліцыянт адказаў: "Прэтэнзій няма"» — Павел Спірын пра абсурдны суд
Былы палітвязень аналізуе судовы працэс з юрыдычнай перспектывы і звяртае ўвагу на парушэнні і нестыкоўкі ў працэсе. Як кажа суразмоўца, на судзе супраць яго не было ніводнага прамога доказу. Усе абвінавачванні базаваліся толькі на лінгвістычных экспертызах.
«А экспертыза не з’яўляецца прамым доказам, гэта ўсё ўскоснае. Прамыя доказы – гэта паказанні сведкаў. Але абвінаваўцы нават не здолелі прывесці ў суд аніводнага сведку.
На адным пасяджэнні прывялі супрацоўніка міліцыі. Я ў яго пацікавіўся, ці ён мае да мяне нейкія прэтэнзіі наконт "распальвання варожасці". Нават міліцыянт адказаў: "Прэтэнзій няма".
Я ацэньваю гэта толькі з юрыдычнага пункту гледжання. Бо з маральнага ўсё гэта – грамадзянін Лукашэнка захапіў уладу з мэтай яе ўтрымання, фальсіфікаваў супраць нязгодных крымінальныя справы. Не больш за тое».
🔹
Гісторыя Паўла Спірына: ад майстра ЖКГ да гучных расследаванняў і пераследу з боку генералаў