
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️
На вызваленых па памілаванні палітвязняў працягваюць ціснуць сілавікі
Паводле сведчанняў былых палітвязняў, якія выйшлі на волю 19 сакавіка, яны сутыкаюцца з абавязковымі рэгулярнымі адзначэннямі ў міліцыі, строгім кантролем за выкананнем устаноўленых абмежаванняў, а таксама пакараннямі за іх парушэнне. У прыватнасці, людзям пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю — арыштамі і штрафамі.
Акрамя таго, былыя палітвязні павінны абавязкова працаўладкавацца ў бліжэйшы час.
✍️
Калі вы ці вашыя родныя выйшлі на волю па памілаванні і сутыкаюцца з ціскам сілавікоў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на
@Viasnainfo
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Telegram-каналы «Чык Чырык», «Byaroza_info», YouTube-канал «BYAROZA INFO», старонкі ў Instagram «Kuncaushchyna», «Belarusians in Greece», а таксама старонкі ў Facebook «Belarusisk Forening i Norge RAZAM», «Belarus: What the World Needs to Knowі, «Падарожжа БЧБ».
Адзначым, што суд Цэнтральнага раёну Мінска ў другі раз прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Telegram-чат «СИЗО №1 Колядичи»: першы раз ён зрабіў гэта 16 сакавіка, другі — 6 красавіка.
Раней мы ўжо распавядалі, чым гэты чат адрозніваецца ад шматлікіх іншых і чаму мае важнае значэнне для сваякоў палітвязняў
👇
✍️
Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім»
25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі па палітычнай справе
Яне Маскалёвай
25 гадоў, яна родам з Пінска. У 2020 годзе дзяўчына скончыла Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн і тыпаграфіка».
Падчас вучобы дзяўчына шмат разоў атрымлівала дыпломы лаўрэаткі ў намінацыях па графічным дызайне, удзельнічала ў распрацоўцы талісмана для Еўрапейскіх гульняў 2019 года і нават рабіла дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пасля заканчэння каледжа Яна пачала працаваць як дызайнерка і ілюстратарка,
піша
«Наша Ніва».
Нядаўна Яну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Дзяўчыне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».
Зямлю палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну ўжо ў другі раз
На сёння быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў вёсцы Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахвочых паўдзельнічаць, піша
@viasna_brest
.
Уласнікам зямлі пазначаны
Генрых Акалатовіч
— ксёндз і былы палітвязень.
Сённяшні аўкцыён стаў ужо другой спробай беларускіх уладаў прадаць гэты кавалак зямлі. Папярэдні аўкцыён меўся адбыцца паўтары месяцы таму — і тады таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць у аўкцыёне.
Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінаваціл ў «здрадзе дзяржаве» і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Сам святар па-ранейшаму знаходзіцца ў Рыме, куды яго вывезлі разам з айцом
Анджэем Юхневічам
адразу пасля
вызвалення
.
🔗
Хроніка палітычнага пераследу
❗️
У Беларусі +17 новых палітвязняў
Гэта
Міхаіл Палазнік, Юлія Каваленка, Анастасія Каваленка, Аляксей Пустаход, Андрэй Янковіч, Дзмітрый Кажадуб, Цімафей Пугачоў, Дзмітрый Касенка, Сяргей Комар, Андрэй Балмакоў, Аляксандр Гетчанка, Дзмітрый Чавусаў, Аляксандр Чыкіндзін, Анатоль Каліноўскі, Юрый Рукшта, Сяргей Шчарбакоў, Віктар Яўмененка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі
👉
spring96.org/be/news/119988
Спіс усіх палітвязняў Беларусі
👉
prisoners.spring96.org
💌
Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў і з Вялікаднем, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць
Аблаб Ганна, Каско Аляксандра, Стражэвіч Ганна, Колас Таццяна, Зыль Паліна, Глінская Валерыя, Дземянчук Алена, Кміт Ганна, Вяроўкіна Алеся, Якаўлева Ірына, Сафронава Алена, Зубовіч Алег, Бібліс Мікалай, Бойка Яўген, Латыпаў Сцяпан
.
❗️
Стаў вядомы жорсткі прысуд айцішніку з «Варгеймінга»
Стала вядома, што 31-гадовага айцішніка з «Варгеймінга»
Глеба Рыбчанку
асудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Гродзенскі абласны суд вынес Рыбчанку прысуд адразу па васьмі крымінальных артыкулах, сярод якіх «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі», «падрыхтоўка да здзяйснення тэрарыстычнага акту арганізаванай групай або ў выніку якога загінуў чалавек» і «падрыхтоўка да прывядзення ў нягоднасць шляхоў зносінаў ці транспартнага сродку»
Пасля апеляцыі Вярхоўны суд змяніў тэрмін: у выніку мужчына асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Мужчына родам з Гродна, доўгі час жыў і працаваў пад Санкт-Пецярбургам. Ён працаваў у кампаніі «Леста» — расійскім падраздзяленні «Варгеймінга», якое з 2022 года валодала правамі на «Свет танкаў» у Расіі і Беларусі.
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119983
🌿
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣
Баланс паміж традыцыяй і выклікамі часу: як трансфармуецца беларуская праваабарончая супольнасць
У сучасным беларускім праваабарончым сектары адбываюцца глыбокія працэсы, якія патрабуюць калектыўнага асэнсавання: ад змены пакаленняў да трансфармацыі самой філасофіі дзейнасці. Падчас дыскусіі прадстаўнікі вядомых арганізацый абмеркавалі, як сектару атрымліваецца захоўваць устойлівасць ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі.
У тым ліку, у дыскусіі ўзялі ўдзел:
• Наталля Сацункевіч,
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
• Ганна Дапшэвічутэ,
Фонд BySol
• Зміцер Герыловіч,
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119980
🎥
Глядзець на YouTube
Затрыманы беларускі грамадскі актывіст Віктар Яўмененка
Мужчына ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах, яму інкрымінаваны шэраг палітычных артыкулаў крымінальнага кодэксу.
Віктар — шматдзетны бацька, сябра руху «За Свабоду», удзельнічаў у мясцовых выбарах у Салігорску ў 2010 годзе.
У 2020-ым годзе Яўмененка
быў падазраваным
паводле ч. 1 арт. 342 КК.
❗️
«
Я змяніў маленькую клетку на значна большую». Гісторыя Паўла Спірына: ад майстра ЖКГ да гучных расследаванняў і пераследу з боку генералаў
Юрыст
Павел Спірын
пайшоў працаваць у ЖКГ, каб зразумець сістэму знутры, а ў выніку сутыкнуўся з татальнымі фальсіфікацыямі. Ягоныя спробы змяніць сітуацыю і дамагчыся справядлівасці перараслі ў гучныя грамадскія расследаванні, галоўным з якіх стаў фільм «Грань» пра беларускае антынаркатычнае заканадаўства. За яго ў 2021 годзе Павел атрымаў 4,5 гады калоніі.
Пра таемную падтрымку з боку сілавікоў, абсурдныя судовыя працэсы, выжыванне ў ледзяным ШІЗА і тое, чаму пасля вызвалення не было эйфарыі, — у нашым вялікім інтэрв'ю.
«Я сітуацыю ў краіне адчуваю глыбока, разумею, што адбываецца з Беларуссю. Я ўсяго толькі змяніў маленькую клетку на значна большую. Таму я нават не ведаў, радавацца мне ці не, што прымусова не дэпартавалі па вызваленні».
Чытаць па спасылцы
👉
https://spring96.org/be/news/119979
🌿
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка